Аляхновіч Мікола

Мікола Аляхновіч (Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч) родам з Піншчыны. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Вершы і пераклады друкаваліся ў літаратурна-мастацкіх выданнях, перыядычным друку.

Крыніца: Паэтычная старонка Міколы Аляхновіча

 

Аляхновіч Мікола :: Выданьні

Аляхновіч Мікола, Святло дарогі

Святло дарогі

Вершы

Аляхновіч Мікола

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будап... Болей »


Маладик Миколай, Скорость любви

Скорость любви

Маладик Миколай

У паэтычнай творчасці Міколы Маладзіка усё, як у жыцці: ёсць свае вяршыні, уздымы, знаходкі, бясконцыя пошукі, непрадказальныя павароты, моманты поўнага змірэння і адчайнага бунтарства, філасофскай узвышаннасці і яднанасці з усім звычайным, зямным... Біяграфія душэўных пошукаў творчай натуры... Здаецца, вершаванае слова стала спадарожнікам Міколы трывала. У гэтага аўтара многа уласных вершаў. Большасць твораў напісана па-руску, але кала... Болей »


Аляхновіч Мікола, Жыццёвае веры прадзіва

Жыццёвае веры прадзіва

Вершы

Аляхновіч Мікола

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993—1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будап... Болей »


Аляхновіч Мікола - уклад. ( і іншыя), Дыялектны слоўнік Брэстчыны

Дыялектны слоўнік Брэстчыны

Аляхновіч Мікола - уклад. ( і іншыя)

У слоўніку адлюстравана разнастайнасць паўднёва-заходніх гаворак Беларусі, іх узаемадзеянне з украінскімі гаворкамі, улічаны шматлікія варыянты слоў, праведзена раздзяленне шматзначнасці і аманіміі. Разлічан на мовазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, работнікаў друку і радыё. Болей »


Каб жыло наша Слова

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу, а таксама артыкулы па актуальных праблемах славянскай філалогіі. У зборніку знойдзем таксама н... Болей »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »