Баравікова Раіса

Баравікова Раіса, нарадзілася 11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы (1965) пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988 гг. - літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990).

Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990). Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моў.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».

Крыніца: www.slounik.org

 

Баравікова Раіса :: Выданьні

Баравікова Раіса, Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш

Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пр...

Аповесці, казка

Баравікова Раіса

Завуць яго мамурык. І шукаць яго трэба на планеце Мамурыя, дзе заўсёды жылі і, напэўна, жывуць і цяпер — мамуры. Да гэтага трэба дадаць яшчэ адно. Калі я расказала пра яго знаёмай дзяўчынцы, яна адразу сказала, што мамурыкам яго завуць таму, што ён заўсёды знаходзіцца каля мамы. Але гэта няпраўда. Мама яго вечна непакоіцца: «Дзе ён? Дзе ён? Дзе ён?» І знайсці яго не так і проста. Болей »


Баравікова Раіса, Люстэрка для самотнай

Люстэрка для самотнай

Вершы, пераклады i драматычная паэма

Баравікова Раіса

У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры жаль. Кнігу завяршае драматычная наэма «Барбара Радзівіл» — вострасюжэтны, гістарычны твор. «1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост ... Болей »


Баравікова Раіса, Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

Аповесць

Баравікова Раіса

У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці. Болей »


Баравікова Раіса, Пад небам першага спаткання

Пад небам першага спаткання

Лірыка

Баравікова Раіса

Раіса Баравікова — адна з самых яркіх прадстаўніц паэзіі яе пакалення. Нястрымная страснасць яе ранніх інтымных вершаў у апошні час спалучаецца з унутранай стрыманасцю, не губляе пры гэтым сілы пачуццяў i глыбіні разумення жыцця. У кнізе сабрана лепшае з творчага багажу паэтэсы. лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Болей »


Баравікова Раіса, Каханне

Каханне

Кніга лірыкі

Баравікова Раіса

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII стагоддзя Саламеі Русецкай-Пільштыновай. Болей »


Баравікова Раіса, Адгукнуся голасам жалейкі

Адгукнуся голасам жалейкі

Вершы

Баравікова Раіса

Сама назва лірычнай кнігі гаворыць пра яе накіраванасць — «Адгукнуся голасам жалейкі». Душа паэтэсы адгукаецца на покліч Радзімы, прыроды, чалавека блізкага i далёкага, дзіцяці, каханага, на покліч будучыні. Калі б я знала, што — ў гадах? — была б да ўчынкаў асцярожнай, ды нават слова па складах раскласці не заўсёды можна. Калі б я знала,— дзе? Калі? — узнікне тая агароджа зямлі, дзе ўжо няма зямлі,— не пражыла б і дня, быць мо... Болей »


Баравікова Раіса, Такое кароткае лета

Такое кароткае лета

Лірыка

Баравікова Раіса

«Такое кароткае лета» — трэцяя кніга вершаў Раісы Баравіковай. Яе склалі вершы апошняга часу. Кніга складаецца з двух раздзелаў. У першым — роздум лірычнай гераіні пра час, пра чалавечы абавязак перад Радзімай, сваім народам. У другім — доля жанчыны, пошук чалавечага шчасця, уменне распарадзіцца ім. Сюды ўвайшлі вершы інтымна-лірычнага плану, ёсць тут чаканне i ростань закаханых. Болей »


Баравікова Раіса, Слухаю сэрца

Слухаю сэрца

Вершы і паэма

Баравікова Раіса

«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман жыцця —- гарачы подых пачуцця! Іду ў жыты, іду ў лясы паслухаць птушак галасы, але чаму не чую я вясёлай песні салаўя? Чаму, чаму ... Болей »


Баравікова Раіса, Рамонкавы бераг

Рамонкавы бераг

Вершы

Баравікова Раіса

Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі. Болей »


Беларусь (часопіс), 8 (620) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

8 (620) 1990

Новы Запавет. Айзенштат Галіна, "Усе гавораць - я сэрца раскінуў..." Арлова Ірына, Як патраціць мільён? Арлоў Уладзімер, Безназоўнае Астроўскі Генадзь, Восень Баравікова Раіса, Усё павінна рабіцца своечасова Барадулін Рыгор, Вершы. Брандыс Аліцыя, Праграма вялікай тэрапіі Васько Уладзімір, Вершы. Гарадніцкі Яўген, "Не дай Божа сэрцам знікнуць і душой апасці..." Глушакоў Уладзімір, Улада ... Болей »