Бічэль Данута

Нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка.

Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай школы працоўнае моладзі. З 1982 - старшы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалягічнага музэю. З 1982 зьбірае матэрыялы, якія тычацца жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча. Праз руплівасьць Дануты Бічэль у 1986 адкрытая музэйная экспазыцыя «Дом Максіма Багдановіча», дзе Спадарыня Данута працавала дырэктаркай (да 1998).

Вядомая ў Горадні й краіне грамадзкая дзяячка. Адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 - у БНФ. Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак у Гарадзенскай вобл. Была адным зь ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова».

Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР М.Ткачова ў 1990. Перад выбарамі ў горадзе зьявіліся ўлёткі, на якіх быў зьмешчаны фотаздымак з часопісу «Политический собеседник» (да 1989 - «Коммунист Белоруссии») з надпісам «Яна сярод тых, чые рукі ў крыві нявіннага беларускага народа...». Як сьцвярджае Данута Бічэль, гэтай акцыяй ёй «стваралі імідж дурной (псыхаватай) вясковай паэткі».

Цяпер займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Сяргей Сахараў http://slounik.org

 

Бічэль Данута :: Выданьні

Бічэль-Загнетава Данута, А на Палессі

А на Палессі

вершы і балады

Бічэль-Загнетава Данута

Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі... У вершах шырока выкарыстана лексіка народных гаворак. Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Даўняе сонца

Даўняе сонца

Лірыка

Бічэль-Загнетава Данута

Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя ... Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Загасцінец

Загасцінец

Вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацда ёй сюды вяртацда — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва. Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Дзе ходзяць басанож

Дзе ходзяць басанож

Вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Вершы новага зборніка паэтэсы вяртаюць чытача да вечных праблем чалавечага жыцця — сяброўства, любові, адказнасці за свае ўчынкі, ворнасці Радзіме. Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Браткі

Браткі

вершы і паэмы

Бічэль-Загнетава Данута

Вершы і паэмы Дануты Бічэль-Загнетавай усхвалява ныя і праўдзівыя, поўныя павагі да чалавека працы, да роднай Беларусі, яе светлай будучыні і гераічнага міну лага. У зборнік увайшло лепшае з напісанага паэтэсай больш чым за дваццаць гадоў творчага жыцця. Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Ты - гэта ты

Ты - гэта ты

паэзія

Бічэль-Загнетава Данута

Гэты зборнік пра жыццё сучасніка, больш правільна, сучасніцы, лірычны герой вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай — жанчына, звязаная сваімі пачуццямі з прыродай, з сучаснымі дасягненнямі ў навуцы і тэхніцы, з мінуўшчынай і будучыняй, з чалавецтвам. Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Доля

Доля

вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Асноўнай тэмай ранніх вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай было жыццё жанчыны, яе штодзённыя клопаты, яе светаўспрыманне. «Доля» - таму доказ. Пільная назіральніца, дасведчаны жыццём чалавек Данута Бічэль пералівае свае назіранні ў словы, дзелячыся убачаным і пераасэнсаваным са сваім чытачом. У новай кнізе паэтэса працягвае размову аб долі вясковай жанчыны, аб яе шчасці і штодзённых клопатах. Гэта вершы і вершаваныя апавяданні пра людзей п... Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Запалянкі

Запалянкі

паэмы, вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Аматары паэзіі добра ведаюць Дануту Бічэль-Загнетаву па яе ранейшых кніжках, па публікацыях яе твораў у перыядычным дру ку. У гэтай кніжцы сабраны новыя паэмы і вершы паэтэсы. Сардэч насць, шчырая, даверлівая інтанацыя, эмацыянальная напоўненасць, змястоўнасць — такія рысы ўласцівы паээіі Д. Бічэль-Загнетавай. Болей »


Бічэль Данута, Дзявочае сэрца

Дзявочае сэрца

вершы

Бічэль Данута

«Дзявочае сэрца» — першы паэтычны зборнік Дануты Бічэль,— па-моладу звонкі, поўны шчырай любові да роднага Прынёманскага краю, да нашых светлых дзён, да сціплага, працавітага чалавека. Болей »


Чыгрын Сяргей уклад., Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі

Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. Болей »