Белая Алена

Белая Алена Іванаўна нарадзілася 9.12.1957 г. у в. Чырвоны Беражок Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1974 г. з залатым медалём скончыла Жыліцкую сярэднюю школу Кіраўскага раёна. У 1979 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Аркадзя Куляшова па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура (дыплом з адзнакай).

З 1980 па 1992 г. жыла і працавала настаўніцай у г. Слонім. У 1992 г. пераехала ў Баранавічы і да 1995 г. працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі №1. У 1995 г. пачала працаваць ў Баранавіцкім педагагічным каледжы, які ў 2004 г. быў рэарганізаваны ў Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт.

З 1994 па 1998 г. вучылася ў аспірантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі.

У 2000 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Фарміраванне гістарычнай свядомасці школьнікаў у працэсе вывучэння твораў Уладзіміра Караткевіча”.

Зараз з’яўляецца дацэнтам кафедры філалогіі і методыкі Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта і дактарантам кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтар навукова-метадычных артыкулаў, якія друкаваліся ў часопісах “Беларуская мова і літаратура” і “Роднае слова”. У 2008 г. быў надрукаваны яе літаратурна-крытычны артыкул у часопісе “Нёман”.

Увесь час цікавіцца і займаецца літаратурнай творчасцю. У 90-я гады яе апавяданні і эсэ друкаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Сям’я”. У 2006 г. выйшла кніга паэзіі Алены Белай пад назвай “Кніга жонкі паэта”.

 

Белая Алена :: Publications

Белая Алена, Герой. Асоба. Характар : Мастацкая персаналогія ў беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя

Герой. Асоба. Характар : Мастацкая персаналогія ў бе...

манаграфія

Белая Алена

У дадзенай манаграфіі на матэрыяле беларускай прозы першай трэці ХХ стагоддзя асэнсоўваецца мастацкая канцэпцыя асобы як сістэма эстэтыка-філасофскіх поглядаў на чалавека; прэзентуецца панарама створаных у гэты перыяд літаратурных характараў і тыпаў. Адметнасць мастацкага паказу чалавека беларускімі аўтарамі выяўляецца праз уключэнне іх твораў у міжлітаратурны і міждысцыплінарны кантэкст. У манаграфіі ўтрымліваюцца некаторыя новыя падых... More »


Гарэцкія чытанні, ХІХ

Гарэцкія чытанні

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (Праблемы выдання) Матэрыялы чытанняў

У зборніку прыведзены даклады i выступленні ўдзельнікаў XIX Гарэцкіх чытанняў, якія прысвечаны жыццю i творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя братоў Гарэцкіх: класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, рэдактара-выдаўца, мовазнаўца, фалькларыста, педагога, публіцыста, фамадскага дзеяча Максіма Іванавіча i аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, эканаміста, дэмографа,... More »


Каб жыло наша Слова

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

So That Our Word Will Live is a result of a scientific conference marking the 90th anniversary of Fyodar Yankouski, a prominent Belarusian philologist. The collection features his research papers, as well as material about Fyodar Yankouski – associates’ and his former students’ accounts and recollections concerning this scholar and teacher, his school of thought and his articles about Slavic philology issues. The book includes reviews o... More »»


Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... More »


Роднае слова, 9 (285) 2011

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

9 (285) 2011

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі кр... More »


Роднае слова, 7 (283) 2011

Роднае слова

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

7 (283) 2011

Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі кр... More »