Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу з’яўляецца навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. З 1981 г. – старэйшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1961 г. Аўтар шматлікіх кнігаў і артыкулаў. З 1996 г. з'яўляецца аўтарам і галоўным рэдактарам праекта "Беларускі Кнігазбор".

 

Цвірка Кастусь :: Выданьні

Цвірка Кастусь, Той курган векавечны...

Той курган векавечны...

Сцяжыны вандровак

Цвірка Кастусь

У кнігу ўвайшлі дарожныя нарысы Кастуся Цвіркі пра мясціны, звязаныя з імёнамі Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Купалы, а таксама пра паездку ў Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці, дзе ў 1944 годзе загінуў грузінскі паэт Мірза Гелавані. Болей »


Цвірка Кастусь, Рэха дарог

Рэха дарог

вершы

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28.03.1934 г. у вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым мета... Болей »


Цвірка Кастусь, Хат вячысты дар

Хат вячысты дар

Вершы і паэма

Цвірка Кастусь

Новую кнігу Кастуся Цвіркі склалі творы пра пачэсную працу хлебароба, пра адносіны да нашай неацэннай спадчыны – зямлі. У вершах і паэме “Хат вячысты дар”, у аснову якой пакладзена фальклорная экспедыцыя, узнімаюцца праблемы нашага жыцця. Болей »


Цвірка Кастусь, Сцежка дадому

Сцежка дадому

вершы

Цвірка Кастусь

Зямля продкаў, яе мінулы і сённяшні дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму («Дзекабрысты», «Францыск, Скарынін сын», «Казімір Лышчынскі» і інш.) Болей »


Цвірка Кастусь, Каласы

Каласы

вершы

Цвірка Кастусь

Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты. Болей »


Цвірка Кастусь, Слова пра Сыракомлю

Слова пра Сыракомлю

Быт і культура беларусаў у творчасці «вясковага лірніка»

Цвірка Кастусь

У кнізе даецца навуковае асэнсаванне і ацэнка ўсёй этнаграфічнай спадчыны аднаго з пайбольш яркіх прадстаўнікоў беларускай этнаграфіі дарэвалюцыйнага перыяду, вядомага польска-беларускага паэта XIX ст. Ул. Сыракомлі. Болей »


Цвірка Кастусь, Дарога ў сто год

Дарога ў сто год

Нарыс

Цвірка Кастусь

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса. Болей »


Цвірка Кастусь, Чарназём

Чарназём

Вершы

Цвірка Кастусь

Гэта кніга пра бацькоўскі край, пра род ную зямлю, пра чалавека, які жыве і працуе ў імя самага светлага на зямлі — міру, друж бы, любві. У вершах раскрываецца ўнутраны свет героя, выказваюцца думкі і пачуцці на шага сучасніка. Болей »


Цвірка Кастусь, Такія сэрцы ў нас

Такія сэрцы ў нас

вершы

Цвірка Кастусь

Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва, Старадарожскага раёна, Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў сярэднюго школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна. У студэнцкія гады К. Цвірка актыўна выступае на старонках рэспубліканскага друку. Вершы яго змяпгчаліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у рэспубліканскіх газетах. З 1958 года К. Цвірка працуе ... Болей »


Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай спадчыны? Безумоўна, Ігнат Дамейка — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць“тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці... Болей »