Дайнека Леанід

Леанід Марцінавіч Дайнека нарадзіўся 28.1.1940, в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., беларускі пісьменнік.

Скончыў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Віцебскай студыі тэлебачання, Беларускім тэлебачанні. У 1972-89 адказны сакратар часопіса "Маладосць". З 1989 у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Друкуецца з 1961. Аўтар зборнікаў вершаў, у якіх услаўленне роднай зямлі і чалавека працы, роздум над гадамі вайны, маленства, жыццём вёскі ("Галасы", 1969, "Бераг чакання", 1972, "Мая вясна саракавая", 1979, "Вечнае імгненне", 1985), зборнік апавяданняў "Бацькава крыніца" (1976). Раманная дылогія "Людзі і маланкі" (1977) і "Запомнім сябе маладымі" (1979) раскрывае складаныя падзеі рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, барацьбы з акупантамі, станаўленння беларускай дзяржаўнасці ў 1917-19. Тэму горада асэнсоўвае ў рамане "Футбол на замініраванным полі" (1987). Барацьбу народа з крыжакамі ў 12 ст. паказаў у гістарычным рамане "Меч князя Вячкі" (1987, Літаратурная прэмія Саюза Пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа 1987). Славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей - герой гістарычнага рамана "След ваўкалака" (1988, разам з папярэднім раманам Дзяржаўная прэмія Беларусі імя К. Каліноўскага 1990). Ранні этап станаўлення старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага - адлюстраваў у гістарычным рамане "Жалезныя жалуды" (1990). Аўтар фантастычнага рамана "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1992). Некаторыя вершы Дайнекі пакладзены на музыку.

Крыніца: Сайт Леаніда Дайнекі

 

Дайнека Леанід :: Выданьні

Дзеяслоў, 19

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

19

* "Да ісьціны шлях складаны..." Гутарка Тацяны Равяка з Юрыем Бандажэўскім * Паэзія: "уводзіны ў невымоўнае". Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым / Алесь Разанаў. Пункціры * Бур’ян Барыс, Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Бяляцкі Алесь, "Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?" Эсэ пра падарожжа ў Кракаў * Вальтар Віктар, Р... Болей »


Літаратурная Беларусь, 1 (101) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (101) 2015

Так, драбяза такая-сякая здаралася, не больш таго, можна сказаць, бытавая. З кім не бывае. Але, у асноўным, жыццё ішло ціха і спакойна. Як раптам у гэтым горадзе (ці краіне) аб’явіўся Гандляр. Хто ён і адкуль прыбыў, не ведаў ніхто. Адкрыў краму. Не які-небудзь супермаркет, а самую звычайную, штось накшталт нашых «Тысяча драбязы». Самае галоўнае ў яго гандлі было тое, што кожны знаходзіў у краме менавіта ўсё, што хацеў мець больш за ўсё... Болей »


Маладосць, 04(653)2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04(653)2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * БАРАВІКОВА Раіса, Вясновы паром на рацэ часу * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ВІТКОЎСКІ Святаслаў, Кроплі часу... Тры эсэ * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Вершы * Дайнека Леанід, Назаві сына Канстанцінам * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ДАНІЛАВА Вольга, Апавяданні * Жук Алесь, Маладая мая «Маладосць»! * КАЗЛОЎ Анатоль, Кожны чалавек — настаўнік нам * ... Болей »


Маладосць, 04 (446) 1990

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (446) 1990

* Антаноўскі Мікола, Вершы * Баравікова Раіса, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Працяг * Гігевіч Васіль, Чарноў Алег, Сталі воды горкія. Дакументальная аповесць * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Заканчэнне * Дэбіш Анатоль, Вершы * Казько Віктар, Нахаў... ці Сучасная спадарожная казка * Каско Алесь, Вершы * Сачанка Барыс, "Отторженная возвратнхъ". Амаль навела * Трусевіч Віктар, Вершы * Чабан Тамара, "На мяжы невымоўнаг... Болей »


Маладосць, 03 (445) 1990

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03 (445) 1990

* Бібіцкі Алесь, Вершы * Вераб’ёў Павел, Вершы * Гарагляд Ніна, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі. Працяг * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Працяг * Кароль Мікалай, Савецкая ўлада: маці ці мачаха? * Кашуба Ганна, Вершы * Котава Алена, Вершы * Лейка Кандрат, З літаратурнай спадчыны * Мазур Тамара, Вершы * Папурэнка Ірына, Амаль летні прэлюд. Крэцін. Апавяданні * Сердзюкоў Мікалай, Час пагроз і падзей. Маладая б... Болей »


Маладосць, 01 (443) 1990

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01 (443) 1990

* Барадулін Рыгор, Замілаванасць * Ветах Алесь, Перакрыжаванне. Апавяданне * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі * Герасюк Іван, Чарга даўжынёй у жыццё * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман * Зуёнак Васіль, Вершы * Мароз Уладзімір, Вершы * Пяткевіч Андрэй, Вершы * Рудкоўскі Міхась, Вершы * Тармола Раман, Вершы * Шамякін Іван, Ахвяры. Аповесць Болей »


Спадчына, 1/1990

Спадчына

часопіс Беларускага фонду культуры і Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

1/1990

* Выхоўваць гісторыяй * Алесь Петрашкевіч. «...До основанья, а затем...» * Вадзім Круталевіч. Рыжскі мірны дагавор * Помнік на Буйніцкім полі * Янка Купала. Публіцыстычныя артыкулы 1919—1920 гг. * З дакументаў трыццатага года * Ірына Багдановіч. Летаргія. Верш * Людміла Паўлікава. Магіла паэта. Верш * Леанід Дайнека. Жалезныя жалуды. Урывак з рамана * Вячаслаў Ракіцні. Ці патрэбны тэатр гістарычнай драмы? * Расціслаў Герасімовіч, Наталл... Болей »


Тэрмапілы, 09

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

09

* Андраюк Серафім, З адчуваннем высокага неба * Баена Юрка, На гэтай зямлі * Бембель Алег, Сучасная беларуская культура і праваслаўная царква * Брыль Янка, Жнівень * В. Ш., Выспы лёсу абярог верасовы * Дайнека Леанід, Герадоцінкі. * Замкавец Уладзімір, Пясняр рэвалюцыйных барыкад * Конці Ірэна, Вершы * Мархель Уладзімір, Працэнты памяці * Мікуліч Мікола, "Песні на загонах..." Творчасць Анатол... Болей »


Першая   Папярэдняя   [3-3]   Наступная   Апошняя