Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей :: Выданьні

Дубавец Сяргей, Майстроўня

Майстроўня

Гісторыя аднаго цуду

Дубавец Сяргей

Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага, морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як на Месяцы, пустынях русіфікацыі і дэспатыі ды ператваралі мёртвы ляндшафт у родны кут. Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 19.12.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вінцук Вячорка, завяршэньне

Дубавец Сяргей

“Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балот”, -- пісаў пра Палесьсе і ўласнае паходжаньне расейскі клясык Фёдар Дастаеўскі. Для многіх у свой час гэтая фраза стала парадаксальным адкрыцьцём. Настолькі няпроста было стасаваць вобраз сталічнага аўтара з самым, бадай, архаічным кутком Беларусі. Я ўявіў сабе гэтую фразу, але ўжо ў вуснах Вінцука Вячоркі, і атрымаў той самы эфэкт парадаксальнага адкрыцьця.

<iframe width="100%" h... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 13.12.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Вінцук Вячорка

Дубавец Сяргей

Cёлета на Каляды да ўсіх магчымых цудаў дадасца цуд Беларускай Майстроўні, які здарыўся трыццаць гадоў таму і стаў пачаткам нацыянальнага руху, завязкай раману нашай найноўшай гісторыі. Да Майстроўні, да 1980 году ў Беларусі былі асобныя людзі і невялічкія групы людзей, якія хацелі бачыць сваю краіну нармальнай, беларускай, незалежнай і рабілі дзеля гэтага, што маглі. Усе яны йснавалі аўтаномна і пры тым усе адны адных ведалі. Мысьлілі ... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 08.12.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сьвятлана Слуцкая

Дубавец Сяргей

Праўдаў, як вядома, шмат. У кожнага свая. Бо на тыя самыя рэчы мы глядзім па-рознаму. Адна на ўсіх толькі ісьціна. Дзень за днём людзі жывуць у сьвеце многіх праўдаў, адмаўляюць адзін аднаго або прыстасоўваюць сваю праўду да праўды іншага ці да праўды большасьці, і расчароўваюцца. “Нашы часы – часы агульнай заблутанасьці,” – пісаў Ігнат Абдзіраловіч. Звычайна ўсе часы – такія, заблытаныя, непразрыстыя. Але аднойчы настае момант, калі ўс... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 30.11.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Эдвард Зайкоўскі

Дубавец Сяргей

Нядаўна ў інтэрнэце агульную ўвагу прыцягнуў фотарэпартаж пра літоўскіх падпольшчыкаў савецкага часу. У сваім доме пад Коўнам яны выкапалі глыбокі падвал, зрабілі там друкарню і тыражавалі нелегальную літаратуру. Адбывалася тое трыццаць гадоў назад, а называўся рэпартаж “Як яны развальвалі Савецкі Саюз”. Большасьць камэнтатараў выказалі захапленьне ўчынкам падзьвіжнікаў – маўляў, паспалітыя людзі самі ўласнымі рукамі і розумам набліжалі... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 20.11.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Анатоль Бяляўскі

Дубавец Сяргей

Беларуская Майстроўня настолькі “выпала з памяці” за гэтыя трыццаць гадоў, што мастак Анатоль Бяляўскі не адразу й зразумеў, пра што гаворка – ці пра іхную студэнцкую кампанію ў тэатральна-мастацкім інстытуце, ці пра першае нефармальнае аб’яднаньне моладзі – тэму нашай сэрыі перадач. Анатоль: “Можна сказаць, што ня думаў, куды мы ідзем. Зьбіраліся ўсе вельмі актыўныя студэнты. Езьдзілі са сьпеўкамі. Гуканьне вясны праводзілі ў некалькіх... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 12.11.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Зьміцер Саўка і Артур Клінаў

Дубавец Сяргей

Згадваючы раз за разам, як у Беларусі трыццаць гадоў таму зьявілася Майстроўня і пачаўся нацыянальны рух, я адчуваю і спрабую намацаць яго прычыну – гэты сымбіёз самаўсьведамленьня і абвостранага пачуцьця несправядлівасьці, мовы і гісторыі, мастацтва і філялёгіі, з чаго ўрэшце й нараджаецца прадуктыўнае палітычнае дзеяньне.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 05.11.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Алена Каравай

Дубавец Сяргей

Мастачка Алена Каравай кажа, што ў апошнія гады стала задумвацца пра тыя сьветапоглядныя ўстаноўкі, якія раней уяўляліся непарушнымі. Не, у тым, што трэба быць сабою, яна перакананая і цяпер, але што гэта значыць – быць сабою? Алена: “Быць самім сабой -- сэнс. А вось што б гэта значыла канкрэтна для мяне, я зараз ужо нешта два гады думаю”.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 30.10.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Сяргей Санька

Дубавец Сяргей

У Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму гэта быў самы незвычайны зь яе ўдзельнікаў. Спачатку вы заўважалі сярод студэнцкае грамады ягоную сівую галаву. Потым даведваліся, што ён праштудыяваў увесь “Капітал” Карла Маркса, і нават, здаецца, у арыгінале. Далей высьвятлялася, што ён захоплены беларускім паганствам і этнакасмалёгіяй. А ўрэшце высьвятлялася, што ён – фізык з адпаведнага факультэту БДУ.

<iframe width="10... Болей »

Дубавец Сяргей, Вострая брама, 22.10.2010

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ігар Запрудзкі

Дубавец Сяргей

Браты Запрудзкія зьявіліся ў Беларускай Майстроўні ад самага пачатку, у 1980-м. Старэйшы Сяргей быў адным з заснавальнікаў аб’яднаньня і прывёў туды Ігара. Абодва бачылі росквіт Майстроўні, абодва перасталі наведвацца ў яе яшчэ да яе сканчэньня. Але мяркуючы па іх сёньняшніх занятках, абодва на ўсё жыцьцё засталіся ў коле тых зацікаўленьняў, якія трыццаць гадоў таму і аб’ядналі майстроўцаў у адно. Сяргей -- мовазнаўца і старшыня Міжнаро... Болей »

Першая   Папярэдняя   [1-9]   Наступная   Апошняя