Іпатава Вольга

Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).

Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».

Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).

У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.

Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.

Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

 

Іпатава Вольга :: Выданьні

Іпатава Вольга, Альгердава дзіда

Альгердава дзіда

Іпатава Вольга

Княскія слугі спяшаліся, узносячы ціхія малітвы Перуну. А то яшчэ прастудзіцца, падхопіць якую Трасцу малады Альгерд, сын вялікага Гедзіміна, які разам з бацькам i братамі прыехаў у Новагародак. Княская сям'я не была ў ім ўжо сем гадоў, з таго часу, як у вялікую княгіню Вольгу ўчамерылася Паляндра, яцвяжская багіня смерці. Кажуць, сталася тое пасля таго, як княгіня ўдарыла яцвяжанку Кудрысу, што служыла ў яе пакаёўкай i захавальніцай ку... Болей »


Іпатава Вольга, Альгердава дзіда

Альгердава дзіда

Раманы

Іпатава Вольга

У кнігу вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай увайшлі тры раманы на гістарычную тэму — «Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедзіміна» i «Альгердава дзіда». Болей »


Іпатава Вольга, Вяшчун Гедзіміна

Вяшчун Гедзіміна

Іпатава Вольга

У беларускай літаратуры імя вялікага князя Гедзіміна (Мікола Ермаловіч настойвае, што яго трэба называць акурат гэтак, i я ўзяла для друку ягоны варыянт) амаль не ўзгадваецца. I не дзіўна — нават самыя сучасныя падручнікі па гісторыі Беларусі (узяць хаця б адзін з апошніх, «Гісторыю Беларусі», Мн., 1999, пад рэдакцыяй прафесараў Я. Новіка i Г. Марцуля) пра перыяд Гедзіміна пішуць надта ж асцярожна, не адмаўляючы тэорыю таго ж М. Ермалов... Болей »


Іпатава Вольга, Залатая жрыца Ашвінаў

Залатая жрыца Ашвінаў

Іпатава Вольга

У томе III «Живописной России» («Литовское и белорусское Полесье»), што выйшаў у 1882 годзе ў Санкт-Пецярбургу, у артыкуле А.Кіркора «Следы язычества» ёсць цікавы сказ: «2 траўня і 24 ліпеня, у пачатку і ў канцы палявых работ, народ святкуе памяць заступнікаў земляробства, князёў Барыса і Глеба, якія ўспрынялі ў народным уяўленні некаторыя рысы старажытных блізнят Асвінаў». Здавалася б, браты-блізняты Ашвіны, якім у старажытнай «Рыгведз... Болей »


Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесці i апавяданні

Іпатава Вольга

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »


Іпатава Вольга, Паміж Масквой і Варшавай

Паміж Масквой і Варшавай

Некалькі гістарычных маршрутаў Беларусі

Іпатава Вольга

Кніга Вольгі Іпатавай, вядомай беларускаму чытачу, як аўтаркі апавяданняў і аповесцяў на гістарычныя і жыццёвыя тэмы, «Паміж Масквой і Варшавай» - гэта своеасаблівы даведнік-экскурсавод па беларускіх гарадах, мясцінах, знаёмства з выдатнымі асобамі беларускай гісторыі. Маючы такую кнігу пад рукой, можна свабодна адпраўляцца ў падарожжа – не трэба шукаць у інфармацыйных бюро даведак пра славутасці той ці іншай мясціны. Усё гэта, у вельм... Болей »


Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесці i апавяданні

Іпатава Вольга

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »


Іпатава Вольга, Перакат

Перакат

апавяданні

Іпатава Вольга

Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя. Малады хлапец, які пробуе знайсці вінаватага ў самагубстве брата. Удавец, душа якога ў адказ на дабрыню, адкрываецца і прымушае успамінам ... Болей »


Іпатава Вольга, Казка пра Паўліна

Казка пра Паўліна

Вершы

Іпатава Вольга

Вольга Іпатава нарадзілася 1 студзеня 1945 года ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Мінскай вобласці. Паэт, празаік. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1967 годзе, Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў 1978 годзе. Працавала настаўніцай у школе, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі, рэдактарам на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання, літсупрацоўнікам газеты "Літаратура і Мастацтва", л... Болей »


Іпатава Вольга, Парасткі

Парасткі

Лірыка

Іпатава Вольга

Зборнік Вольгі Іпатавай склалі вершы апошніх гадоў. Павага да чалавека працы, яго імкненні і думкі — вось асноўныя матывы лірыкі паэтэсы. Цёпла і хораша піша Вольга Іпатава пра родную прыроду, пра. каханне. Болей »