Куляшоў Аркадзь

Куляшоў Аркадзь (06.02.1914-04.02.1978), нарадзіўся ў вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Вучыўся ў Саматэвіцкай сямігодцы, у 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. У 1930 г. пераехаў у Менск, дзе працягваў вучобу на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1931-1933). Быў членам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (1936-1937). У 1941-1943 гг. - на фронце ў армейскай газеце «Знамя Советов», потым у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1945-1946 гг. - рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958-1967 гг. - начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1961 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1978). Член СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Народны паэт Беларусі (1968), заслужаны работнік культуры Ўкраіны (1973).

Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». У рэспубліканскім друку першыя вершы з'явіліся ў 1927 г. у часопісе «Чырвоны сейбіт». Выйшлі кнігі паэзіі «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца!..», «Медзі дождж» (абедзве - 1932), паэмы «Аманал» (1933), «Гарбун» (1935), зборнікі «Мы жывём на граніцы» (1938), «У зялёнай дуброве» (1940), «Добры чалавек» (1941), паэмы «Баранаў Васіль» (1941), «Сцяг брыгады» (1943), «Прыгоды цымбал» (1945), зборнікі «На сотай вярсце» (1945), «Вершы» (1947), «Паэмы» (1947), паэмы «Простыя людзі» (1949), «Новае рэчышча» (1951), «Граніца» (1954), «Грозная пушча» (1956), зборнікі «Новая кніга» (1964), «Сасна і бяроза» (1970), паэма «Далёка да акіяна» (1972), кнігі паэзіі «Мая Бесядзь» (1973), «Хуткасць» (1976), «Крылы» (1984), «Профілі» (1987), «Маналог» (1989) і інш. Выдадзены Зборы твораў у 2-х (1957), 4-х (1966-1967), 5-і (1974-1977) тамах.

Сааўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (паводле трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

У яго перакладзе выйшлі паэма А.Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), паэма А.Парніса «Сказанне пра Белаяніса» (1959), «Выбраная паэзія» М.Лермантава (1969), паэма «Энеіда» І.Катлярэўскага (1969), «Спеў аб Гаяваце» Г.Лангфела (1969), зборнік вершаў К.Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» С.Ясеніна (з Р.Барадуліным, 1976), асобныя творы Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, М.Рыльскага, А.Малышкі, М.Нагнібеды, Р.Гамзатава і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за паэму «Сцяг брыгады», Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Новае рэчышча», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава, «Энеіды» І.Катлярэўскага і «Спеву аб Гаяваце» Г.Лангфела, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

Крыніца: Аркадзь Куляшоў. Дарогі. Менск, Мастацкая літаратура, 2003.

 

Куляшоў Аркадзь :: Выданьні

Куляшоў Аркадзь, Вершы і паэмы

Вершы і паэмы

Куляшоў Аркадзь

З імем Аркадзя Куляшова звязаны многія найболын яскравыя старонкі развіцця беларускай паэзіі ваеннага і пасляваеннага часу. У яго патрыятычных вершах і паэмах з вялікай мастацкай сілай раскрыты гераізм савецкага чалавека (...) у барацьбе за лепшую будучышо ўсяго чалавецтва. (з Уступу) Болей »


Куляшоў Аркадзь, Збор твораў у двух тамах, Том 1

Збор твораў у двух тамах

Вершы, балады Грозная пушча

Куляшоў Аркадзь

Бялявай стужкай вакол мястэчка Віецца ў змроку, бруіцца рэчка. З нябёс маўклівых глядзяцца зоры, Адлюстраваны ў рачным прасторы. Гучыць далёка, у чыстым полі, Юнацтва песня аб светлай долі. Гармонік новы, басовы рып, Ліпнёвы вечар у цвеце ліп. Болей »


Куляшоў Аркадзь, Збор твораў у двух тамах, Том 2

Збор твораў у двух тамах

Паэмы

Куляшоў Аркадзь

I коні ржал i, i людзі крычалі, I вылі ваўкі ў лесе, Імчаліся першыя эскадроны У першае вогнішча вайны, Дзе порахам боек запахла паветра. Рыжыя дрэвы званілі ключамі, Лісты свае слалі ўздагон экспрэсу; I на вяршыні шырокай кроны Косткі сукоў былі відны, Хіліліся падатна яны пад ветрам. Болей »


Куляшоў Аркадзь, Граніца

Граніца

Аповесць у вершах

Куляшоў Аркадзь

Куляшоў Аркадзь, нарадзіўся 06.02.1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. перайшоў на першы курс літаратурнага факультэта Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута, дзе правучыўся да вясны 1933 г. Быў сябрам БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934-1936), літкансультантам у... Болей »


Куляшоў Аркадзь, Новае рэчышча

Новае рэчышча

паэма

Куляшоў Аркадзь

Яшчэ ў раньнім дзяцінстве бацькі пазнаёмілі Аркадзя з творамі Пушкіна, Лермантава, Някрасава. З чатырохгадовага ўзросту ён робіць першыя вершаваныя спробы. Так назьбіраў два сшыткі вершаў, якія аб’яднаў назвай «Собрание сочинений Кулешова-Несчастного». Сшыткі з раньнімі вершамі не захаваліся Болей »


Куляшоў Аркадзь, Прыгоды цымбал

Прыгоды цымбал

паэма

Куляшоў Аркадзь

Сiмвaлiчныя cцэны (вaндpaвaннi цымбaлaў «пa нeбe», выpaтaвaннe дзяцeй, cycтpэчa з пapтызaнaм Кyзьмoй i iнш.) чapгyюццa з бытaвымi i pэaлicтычнымi мaлюнкaмi, штo пpыдae пaэмe фaльклopнa-paмaнтычны кaлapыт. У pытмiцы вepшa, выключнa paзнacтaйнaй i бaгaтaй, aдчyвaюццa мiлaгyчныя пepaлiвы нapoдныx бeлapycкix пeceнь. Вepшы i пaэмы Аpкaдзя Кyляшoвa вaeннaгa чacy яcкpaвa aдлюcтpaвaлi aдзiн з нaйбoльш гepaiчныx i aдкaзныx этaпaў y гicтopыi caвe... Болей »


Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »


Скрыжалі памяці, Кніга першая

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны чалавечых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у полымі суровага ліхалецця. Смерць аднаго чалавека — гэта невымерная трагедыя, бо разам з ім... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя