Лагвіновіч Іван

Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна.

Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы у войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У трыццаць сем гадоў з прычыны прафесійнага захворвання з шахты перавёўся на абагачальную фабрыку слесарам.

У 1990-м годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах. У маі 1992-га года пераехаў у Баранавічы.

Паэт. Сябар Саюза беларусккіх пісьменнікаў з 1992г.

Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1960 годзе ў газеце “Чырвоная змена”.

Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай так і на рускай мовах. Сааўтар выдадзеных там калектыўных зборнікаў: “Дорогие мои однополчане”, ”Зарницы”, “Очень вовремя мы родились”.

Пасля вяртання на Беларусь піша толькі па-беларуску. Вершы Івана Лагвіновіча неаднаразова друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Вожык”, брэсцкіх абласных газетах “Заря” і “Народная трыбуна”, у газеце “Наша слова”, у газетах г. Баранавічы “Наш край” і “Інтэкс-прэс”.

У 1998 годзе верш “Востраў” быў надрукаваны ў зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны”.

Чатырнаццаць вершаў Івана Лагвіновіча выйшлі ў альманаху паэзіі Берасцейшчыны “Дзядзінец” у 1999 годзе.

У 2000 і 2006 гадах вялікія падборкі вершаў Івана Лагвіновіча былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”.

У 2002 годзе верш “Прамірае паэт” надрукаваны ў калектыўным зборніку “Верш на Свабоду”.

У 2003 годзе пяць вершаў Івана Лагвіновіча трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”.

Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000г.), “Піліпаўка” (2001г.), “Ляда юдолі” (2003г.), “Далёкае і блізкае” (2004г.), “Палыновыя кветкі” (2007г.).

www.tvory.byhost.org

 

Лагвіновіч Іван :: Publications

Лагвіновіч Іван, Элегія палескага матыля

Элегія палескага матыля

Вершы

Лагвіновіч Іван

Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае кола прыхільнікаў беларускай паэзіі мала ведае пра яго творчы плён. Спадзяёмся, што з выхадам гэтай кніжкі самабытны талент Івана Лагвінові... More »


Лагвіновіч Іван, Палыновыя кветкі

Палыновыя кветкі

вершатворы

Лагвіновіч Іван

“Палыновыя кветкі” – чацьвёртая кніжка паэзіі Івана Лагвіновіча. Раней выдаваліся “Разлукі выраёвыя”, “Піліпаўка” і “Ляда юдолі”. Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасьць, за пяць кіламетраў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у суседнюю Украіну працаваць на вугальных шахтах Данбаса. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а ў наступным вярнуўся на Радзіму. Жыве ў Баранавічах. Сяба... More »


Лагвіновіч Іван, Ляда юдолі

Ляда юдолі

Вершы

Лагвіновіч Іван

Ёсць паэты і пісьменнікі, літаратурныя тэксты якіх чытаеш толькі пры адпаведным настроі душы, як бы “дыхаючы” ва ўнісон іх творчасці... Праўда, падобнае азарэнне здараецца не так часта, каб пра тое гаварыць абагулена, бо і сама літаратура, як адзін з відаў мастацтва – хай сабе й на ўзроуні любові ці толькі часовага захаплення – справа абсалютна індывідуальная. А таленавіты чытач ёсць адмысловы сатворца паэта, ягоны прыхільнік і апанент ... More »


Лагвіновіч Іван, Разлукі выраёвыя

Разлукі выраёвыя

Вершы

Лагвіновіч Іван

Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся са сваіх спадчынных сядзібаў: хто ў пошуках лепшай долі, а хто і следам за рамантычным «савецкім туманам». Так палешучок Іванка з ... More »


Лагвіновіч Іван, Піліпаўка

Піліпаўка

Вершы

Лагвіновіч Іван

Заўсёды напашэве папера й самапіска - запісваць нашаптаныя Музаю радкі. Парнас - гара крутая, з вяршыняю няблізкай. І кожны верш - прыступка. Нямала мне такіх прыступак трэба ўзвесці, каб апынуцца ў храме прыгожага пісьменства між выбітных майстроў дасведчаным паэтам і надпіс, хоць на браме, пакінуць для нашчадкаў: «І я спазнаў любоў!» More »


Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... More »


Вожык, № 1 (1477) 2011

Вожык

Альманах сатыры і гумару

№ 1 (1477) 2011

Карта «Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына». Сам-насам з Парнасам. Павел САКОВІЧ, Яўген ХВАЛЕЙ, Расціслаў БЕНЗЯРУК, Пятро РАДЗЕЧКА, Уладзімір МАЗГО Спораўскія жарты. На вяселлі ў Дубіне гулялі ўсе! Янка СІПАКОЎ: «Пераходзячы на іншую працу, я плакаў па «Вожыку!..» АНЦІПЕНКА Лявон, Ява і сон рэвізора ДЗЯНІСАЎ Мікалай, Захмялелы Заяц ЗЯЛКОЎСКІ Яўген, Кіслы яблык КОЗЕЛ Алесь, З жыцця вясковага. Замалёўкі ... More »


Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... More »


Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. More »


Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... More »


First   Previous   [1-2]   Next   Last