Панізьнік Сяргей

Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.

Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадстаўнікамі старой хвалі беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Знаходжанне ў Чэхаславакіі прыгнятала журналіста і паэта, бо тут ён да таго ж быў вымушаны насіць савецкую вайсковую форму, адчуваў сябе міжвольным акупантам. П. пачынае асуджаць увод войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію і ў 1970 публічна просіць прабачэньня ў чэскіх вучоных і журналістаў за акупацыю іх Бацькаўшчыны. Пра гэта становіцца вядома ў спэцорганах арміі. П. дапытваюць, запалохваюць, шантажуюць, пастаянна за ім наглядаюць. Такім жа чынам затым будуць абыходзіцца і зь ягонай жонкай беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц.

У канцы 1970 у Менск, у Саюз пісьменьнікаў Беларусі, за подпісам начальніка палітаддзелу дывізіі дасылаецца ліст пра тое, што П., «находясь за рубежом родной страны, устанавливал недозволенные личные связи с местными гражданами, в разговорах неправильно толковал интернационалистскую политику Коммунистической партии и Советского правительства... В практической деятельности и повседневной жизни проявляет элементы чуждых советской морали национализма и недовольства... Такой человек не должен быть в рядах Союза писателей». Маладога ваеннага журналіста зьбіраюцца выслаць у Забайкальле, але з-за цяжарнасьці жонкі вымушаныя былі вярнуць у Беларускую ваенную акругу. Тут ён, жывучы ў ваенным гарадку пад Менскам, працаваў журналістам і сакратаром рэдакцыі ў дывізіённай газэце, працягваючы сваю паэтычную творчасць, прасякнутую ў шэрагу вершаў патрыятычнымі матывамі, сустракаючыся з колішнімі ўдзельнікамі «Акадэмічнага асяродку» беларускіх навукоўцаў, разгромленага ў 1974, падтрымліваючы адносіны з асобамі, якія былі пад наглядам спэцорганаў, у тым ліку з Ларысай Геніюш. Нарэшце ўлады канчаткова зразумелі, што маральна зламаць і застрашыць П. ім ня ўдасца, і тады прыступілі да больш рашучых дзеяньняў. У кастрычніку 1976 ён, у абстаноўцы разьвязанай шалёнай прапаганды, быў выключаны з КПСС, а 01.01.1977 звольнены з працы. Гэтым жа часам перад Саюзам пісьменьнікаў Беларусі было пастаўлена пытаньне аб выключэньні паэта з сваіх шэрагаў. Але выключэньня не адбылося - большасьць Прэзідыюму пісьменьніцкай арганізацыі не прагаласавала за такое пакараньне. Некалькі месяцаў П. быў беспрацоўным. Затым праз знаёмых уладкаваўся фэльчарам у траўмабрыгаду хуткай дапамогі. І толькі праз пэўны час яму ўдалося вярнуцца да творчай дзейнасьці і атрымаць магчымасьць больш-менш свабодна друкаваць свае творы. На сёньня П. - аўтар 13 кніжак паэзіі і дакумэнтальнай прозы, за заслугі перад беларускай культурай узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, а перад латыскай - ордэнам «Трох зорак» (1998).

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік

 

Панізьнік Сяргей :: Выданьні

Панізнік Сяргей - укладальнік, Бацькаўшчына, Выданне для дзяцей і юнацтва

Бацькаўшчына

Штогоднік гістарычнай літаратуры

Панізнік Сяргей - укладальнік

Упершыню ў выдавецтве «Юнацтвав выходзіць штогоднік гістарычнай літаратуры, дзе будуць эмешчаны лспшыя творы гістарычнага жанру пісьменнкаў старэйшага пакалення і самых маладых. У штогодніку 1990 года - творы Язэпа Дылы (1880-1973), пісьмеяніка і грамадскага дзеяча, наркома працы ў першым боларускім савецкім урадзе. Прапануем таксама дзве аповесці са спадчыны Уладзіміра Караткевіча (1930-1984). Болей »


Папар Сяргей, Мы - грамацеі!

Мы - грамацеі!

вершы

Папар Сяргей

Грамацеі — героі гэтай кнігі — не хаваюць таго, што акрамя аматараў кніг і аматараў чытання ёсць і неаматары таго і іншага. Аматары кідаюць рыцарскі выклік «супастатам» кнігі, неграмацеям, ствараюць «самую граматную грамату», бяруць сабе на службу Літару, Клічнік, Коску, Кропку і робяцца Рознакаляровымі Кніжнікамі, каб ахоўваць 12 Грамат — усе 12 месяцаў цікавага чытання. Болей »


Панізьнік Сяргей, Стырно

Стырно

Вершы

Панізьнік Сяргей

Ад прыдзвінскіх румаў вялі стырнавыя свае плыты да балтыйскіх берагоў. Быць стырнавым, стаяць каля вясла-руля, на глыбокіх вірах паэзіі яшчэ больш складана. У новым зборніку паэта вы сустрэнеце i лірычныя споведзі, і публіцыстычныя творы — яны водгук на сучасныя рэаліі жыцця, калі ідзе адраджэнне страчаных маральных крытэрыяў, перабудова свядомасці. Болей »


Панізнік Сяргей, Браніслава

Браніслава

Панізнік Сяргей

Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса. Выкрываюцца чалавеканенавісніцкія ідэі фашызму, народная памяць заклікае да пільнасці перад пагрозай новага замаху імперыялістычнай р... Болей »


Панізнік Сяргей, Пасля вогненных вёсак...

Пасля вогненных вёсак...

Панізнік Сяргей

У гады Вялікай Айчыннай вайны Асвейшчына, як i ўся тэрыторыя Беларусі, была акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія прынеслі нашаму народу незлічоныя бедствы. Сотні вёсак былі спалены разам з людзьмі, тысячы жанчын, старых, дзяцей вывезены ў канцэнтрацыйныя лагеры. Многіх беларускіх дзяцей выратавалі ад смерці латышы, даўшы ім ежу, прытулак, ласку. Аб усім гэтым расказваецца ў брашуры С. Панізніка «Пасля вогненных вёсак...». Болей »


Панізьнік Сяргей, Чало і век

Чало і век

Кніга паэзіі

Панізьнік Сяргей

Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў. Болей »


Панізьнік Сяргей, Крона надзеі

Крона надзеі

Лірыка

Панізьнік Сяргей

Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач кнігаўкі, шпакі, ластаўкі, жураўлі. Ад шчырых і хмельных песень у асалавелай зямлі аж галава закружыцца. І як дождж — асыпаюцца з галін ч... Болей »


Панізнік Сяргей, Пялявая пошта

Пялявая пошта

Панізнік Сяргей

Сяргей Панізнік у сваёй новай кнізе застаецца верным тэме ўслаўлення роднай зямлі і яе народа. Сяргей Панізнік (нар. 10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 пр... Болей »


Панізнік Сяргей, Слова на добры дзень

Слова на добры дзень

лірыка

Панізнік Сяргей

Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы. Болей »


Панізьнік Сяргей, Кастры Купалля

Кастры Купалля

Лірыка

Панізьнік Сяргей

Нарадзіўся Сяргей Панізнік у 1942 годзе на Міёршчыне. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, працаваў фельчарам, факультэт журналістыкі Вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Вершы Сяргея Панізніка друкаваліся на старонках рэспубліканскіх газет і часопісаў. «Кастры Купалля» — першая кніжка маладога паэта. Болей »