Рублеўская Людмiла

Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Менску ў 1965 годзе. Сярэдняй школы ня скончыла, пайшла ў архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум на аддзяленьне архiтэктуры, пасля сканчэньня якога два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi "Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам, аздабляючы працоўныя iнтэр'еры. Паралельна пачала друкаваць вершы ў перыядычным друку i прыходзiць да беларушчыны пад уплывам Караткевiча, Багдановiча i ўласнага рамантызму. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленьне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленьне фiлфака БДУ. Працавала ў газэце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. Пасля стварэньня холдынгу "Лiтаратура i мастацтва" адтуль сышла i прыняла прапанову працаваць лiтаратурным аглядальнiкам газэты "СБ-Беларусь сегодня". Была аўтарам серыi радыёперадач пад назвай "Дзеяслоў" на канале "Культура", у якiх расказвалася пра гiсторыю i сучаснасьць беларускай мовы. Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесьце". Лаурэат прэмii часопiса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" за паралельны раман "Золата забытых магiлаў", дзеянне ў якiм адбываецца ў часы паўстання Кастуся Калiноўскага i ў нашым часе. Усяго выйшла амаль два дзесяткi кнiг у розных жанрах - паэзiя, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якiх кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" - спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii (выдадзена на Беларусi i ў Польшчы). Аўтар кніг прозы “Старасвецкія міфы горада Б”(2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсценак апошняга імператара” (2006), кніг казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000, 2008), “Карона на дне віра” (2008), сборніка гістарычных эсэ “Беседы о философах”(2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў “Я – мінчанін” (2006, у перакладзе на рус. мову – 2007), зборніка архіўных даследванняў па гісторыі беларускай літаратуры “Время и бремя архивов и имен» (2009) , у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам. У празаiчным цыкле "Старасьвецкiя мiфы горада Б*" сiнтэзавала антычныя мiты i рэалii беларускага мястэчка 19 ст. Людміла Рублеўская таксама выяўляе сябе як паэтэса, яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: “Крокі па старых лесвіцах”(1991), “Замак месячнага сяйва”(1992), “Над замкавай вежай”(2003), “Балаган”(2000), “Рыцарскія хронікі”(2002), “Шыпшына для пані” (2008) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўлены на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм ( БТ, 1999). Дакументальная п’еса “Людвіка і Фабіян” у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам выйшла асобнай кнігай (2007). Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар дасьледвання "Беларускi мiф i яго трансфармацыя ў маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.". Творы перакладалiся на дзясяткi моў свету. Асобныя драматычныя творы ставiлiся на сцэнах беларускiх тэатраў, па драматычнай паэме "Апошняя з Алелькавiчаў" зняты аднайменны вiдэафiльм (1999 г.). Апошнiм часам займаецца тэмай рэпрэсiй 1930-х гадоў, якой прысвечаны шмат артыкулаў i раман "Забiць нягоднiка, альбо Гульня ў Альбарутэнiю", надрукаваны ў №№33-34 часопiса "Дзеяслоў". Таксама аўтар раманаў «Золата забытых магіл» (2005), «Скокі смерці” (2006), “Забіць нягодніка, альбо гульня ў Альбарутэнію”(2008), “Сутарэнні Ромула” (2010), містычнай аповесці “Ночы на Плябанскіх млынах” (2007).

Сябар Саюза беларускiх пiсьменнiкаў.

 

Рублеўская Людмiла :: Publications

Роднае слова, 11(119)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

11(119)1997

* Астапенка 3, Васількі. "Агнямі і кроўю сардэчных паэм...". Над чорнымі хмарамі. На белым пагорку * Астапенка Змітрок, Вершы * Гартны Ц., Бяздольны * Дасаева Таццяна, Пясняр працы і змагання: Літаратурны партрэт Цішкі Гартнага * Зайцава Ганна, Міцкевіч Вера, "Забытыя беларускія словы": Паводле запісаў у сшытках Якуба Коласа 1950-х гг. * Карабельнікава Людміла, Беларуская мова. Практычны курс: Урок 9 * Крас... More »


Роднае слова, 5(101)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

5(101)1996

* Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Адносіны, стасункі, дачыненне, стаўленне * Бандарчык Васіль, Які збудуем «дах»?: Пра кнігу А. Лакоткі «Пад стрэхамі прашчураў» * Бельскі Алесь, «Прыроды вечны калаўрот...»: Кругазварот прыроды і часу ў беларускай паэзіі * Вітка Васіль, Сустрэча вачэй з душою * Габрусь Тамара, Зоркі над Нёманам: Архітэктурная спадчына Гродзеншчыны * Галоўка Сяргей, «Вітаю вас, шляхі-дарогі..... More »


Роднае слова, 4(100)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

4(100)1996

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура сталага Адраджэння: Сервантэс. Шэкспір * Бельскі Алесь, «Бядой запаленае слова»: Чарнобыль у беларускай паэзіі * Выгонная Лілія, Беларуская мова для цікаўных: Курс на выбар * Габрусь Тамара, Зоркі над Нёманам: Архітэктурная спадчына Гродзеншчыны * Галоўка Сяргей, «Панямонь...—мястэчка вельмі выдатнае»: ... More »


Роднае слова, 3(99)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

3(99)1996

* Абабурка Мікола, «...Трэба добра абшарыць кішэні свае памяці...»: Нататкі пра «згубленыя» словы * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Франчэска Пятрарка. Сталае Адраджэнне * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум пра Івана Мележа з нагоды юбілею * Вашко Паўліна, Аповед пра сатуры, альбо Адкуль да нас прыйшла сатыра * Жуковіч Мікола, Сцежкамі маленства: Вывучэнне аповесці Міхася Лынькова "Пра сме... More »


Роднае слова, 2(98)1996

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

2(98)1996

* Колас смяецца, дбае, дапамагае: Выбраныя мясціны з успамінаў пра Якуба Коласа * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Адраджэння: Італія. Пачатак эпохі Рэнесанса: Дантэ Аліг'еры * Богуш Сяргей, «Мне імя тваё дасталося»: Таемны сэнс імёнаў * Бугаёў Дзмітрый, Радасць і боль мастака: Роздум пра Івана Мележа з нагоды юбілею * Верціхоўская Марыя, Цялкова Вольга, «Цуды можна разумець сэрцам...»: Вывучэнне твора Яна Баршчэўс... More »


Роднае слова, 10(94)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

10(94)1995

* Баршчэўскі Лявон, Віблія як помнік старажытнай літаратуры * Басава Ганна, Лістабой, ліставей, ліставір...: Аказіянальныя назоўнікі, створаныя паводле канкрэтнага ўзору * Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы * Бельскі Алесь, «Вечна восень у сэрцы нашу...»: Восень у паэзіі беларускай эміграцыі * Габрусь Тамара, Пад эгідай мудрасці: Архітэктурная спадчына Віцебшчаны: Полацк, Віцебск * Гаробчанка ... More »


Роднае слова, 8(92)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

8(92)1995

* Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы (слоўнік) * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бугаёў Дзмітрый, Выпушчаныя на свабоду: Пра публікацыю брылёўскіх мініяцюр * Верабей Анатоль, Радавод Уладзіміра Караткевіча і крыху разваг пра яго жыццё і творчасць * Габрусь Тамара, Храм-фенікс: Сафійскі сабор у Полацку * Галоўка Сяргей, Па дарозе ў Коласаў край: 3 Б... More »


Тэрмапілы, 01

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

01

* VARIA * Białokozowicz Bazyli, Polsko-wschodniosłowiańskie pogranicze kulturowe * Rudziewicz Irena, "Białowieżanie" i tradycja Janki Kupały * Zaniewska Teresa, Motyw ognia w twórczości poetów Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego "Białowieża" * Брыль Янка, Крынічнае * Зарэмба Людміла, Узаемаўплыў творчых індывідуальнасцей (Ян Чыквін - Уладзімір Гайдук) * Мацяш Ніна, Я маю толькі ймя. Пры сцежцы. Песня ... More »


First   Previous   [7-7]   Next   Last