Рублеўская Людмiла

Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Менску ў 1965 годзе. Сярэдняй школы ня скончыла, пайшла ў архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум на аддзяленьне архiтэктуры, пасля сканчэньня якога два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi "Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам, аздабляючы працоўныя iнтэр'еры. Паралельна пачала друкаваць вершы ў перыядычным друку i прыходзiць да беларушчыны пад уплывам Караткевiча, Багдановiча i ўласнага рамантызму. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленьне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленьне фiлфака БДУ. Працавала ў газэце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. Пасля стварэньня холдынгу "Лiтаратура i мастацтва" адтуль сышла i прыняла прапанову працаваць лiтаратурным аглядальнiкам газэты "СБ-Беларусь сегодня". Была аўтарам серыi радыёперадач пад назвай "Дзеяслоў" на канале "Культура", у якiх расказвалася пра гiсторыю i сучаснасьць беларускай мовы. Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесьце". Лаурэат прэмii часопiса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" за паралельны раман "Золата забытых магiлаў", дзеянне ў якiм адбываецца ў часы паўстання Кастуся Калiноўскага i ў нашым часе. Усяго выйшла амаль два дзесяткi кнiг у розных жанрах - паэзiя, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якiх кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" - спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii (выдадзена на Беларусi i ў Польшчы). Аўтар кніг прозы “Старасвецкія міфы горада Б”(2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсценак апошняга імператара” (2006), кніг казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000, 2008), “Карона на дне віра” (2008), сборніка гістарычных эсэ “Беседы о философах”(2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў “Я – мінчанін” (2006, у перакладзе на рус. мову – 2007), зборніка архіўных даследванняў па гісторыі беларускай літаратуры “Время и бремя архивов и имен» (2009) , у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам. У празаiчным цыкле "Старасьвецкiя мiфы горада Б*" сiнтэзавала антычныя мiты i рэалii беларускага мястэчка 19 ст. Людміла Рублеўская таксама выяўляе сябе як паэтэса, яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: “Крокі па старых лесвіцах”(1991), “Замак месячнага сяйва”(1992), “Над замкавай вежай”(2003), “Балаган”(2000), “Рыцарскія хронікі”(2002), “Шыпшына для пані” (2008) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўлены на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм ( БТ, 1999). Дакументальная п’еса “Людвіка і Фабіян” у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам выйшла асобнай кнігай (2007). Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар дасьледвання "Беларускi мiф i яго трансфармацыя ў маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.". Творы перакладалiся на дзясяткi моў свету. Асобныя драматычныя творы ставiлiся на сцэнах беларускiх тэатраў, па драматычнай паэме "Апошняя з Алелькавiчаў" зняты аднайменны вiдэафiльм (1999 г.). Апошнiм часам займаецца тэмай рэпрэсiй 1930-х гадоў, якой прысвечаны шмат артыкулаў i раман "Забiць нягоднiка, альбо Гульня ў Альбарутэнiю", надрукаваны ў №№33-34 часопiса "Дзеяслоў". Таксама аўтар раманаў «Золата забытых магіл» (2005), «Скокі смерці” (2006), “Забіць нягодніка, альбо гульня ў Альбарутэнію”(2008), “Сутарэнні Ромула” (2010), містычнай аповесці “Ночы на Плябанскіх млынах” (2007).

Сябар Саюза беларускiх пiсьменнiкаў.

 

Рублеўская Людмiла :: Выданьні

Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Барбара Радзівіл Драматычная паэма ў дзвюх дзеях

Баравікова Раіса, Бутрамееў Уладзімір, Дзялендзік Анатоль, Дудараў Аляксей, Рублеўская Людміла, Федарэнка Андрэй, і іншыя

«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станісла­ва ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе... Болей »


Рублеўская Людміла, Карона на дне віра

Карона на дне віра

альбо Казкі з хутара Юстына

Рублеўская Людміла

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гар... Болей »


Рублеўская Людміла, Прыгоды мышкі Пік-Пік

Прыгоды мышкі Пік-Пік

Рублеўская Людміла

Мышка нарадзілася ў Мінску, у мураваным шматпавярховым доме па вулі-цы Волаха, недалёка ад хаты, дзе жыў вялікі сябраўсіх дзецей, таксама і „Зор-чыных", дзед паэт Сяргей Новік-Пяюн. Можа, ведалі яе яшчэ раней і Валян-ціна Коўтун, і Васіль Зуёнак, пісьменнікі, якія раней жылі ў гэтай кватэры. Ды, мабыць, не кожнаму яна паказвалася. Трэба было толькі яе рассакрэціць. А выйшла мышка са свайго схову, калі пасялілася тут сям'я Шніпаў-Рублеў-... Болей »


Рублеўская Людміла, Шыпшына для Пані

Шыпшына для Пані

Вершы і эсэ

Рублеўская Людміла

Камень — падмурак Сусветнага Дрэва. Камень — Пётр, той, хто тройчы адрокся ад свайго Настаўніка, але стаўся падмуркам яго Храма... Паводле Борхеса, некаторы час Заір — рэч, пра якую, раз убачыўшы, чалавек не перастае думаць, пакуль не звар’яцее, знаходзілася ў жылцы мармуру адной з тысячы двухсот калон мячэці ў Кардове. Кожны камень — гэта Алеф таго ж Борхеса, кропка, у якой увесь сусвет. Беларуская легенда расказвае, што людзі ўтвар... Болей »


Рублеўская Людміла, Пярсцёнак апошняга імператара

Пярсцёнак апошняга імператара

Раман. Аповесць. Апавяданні

Рублеўская Людміла

Гістарычны дэтэктыў… Колькі таямнічага, застрашлівага і рамантычнага можна сустрэць у сутарэннях часу! Чаму напрыканцы XIX ст. забіты былы паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага, Вінцэсь Рашчынскі? Якую таямніцу захоўвае каменная жаба з надмагілля? Ці можна ўявіць, каб пяць студэнтаў стварылі Каралеўства Беларусь? Ці сустракаліся вы з прывідам Кальварыйскіх могілак Мінска? У творах Людмілы Рублеўскай, уключаных у гэтую кнігу, - высак... Болей »


Шніп Віктар, Рублеўская Людміла, Выратаванне атрутай. Над замкавай вежай

Выратаванне атрутай. Над замкавай вежай

Шніп Віктар, Рублеўская Людміла

Кнігу Віктара Шніпа склалі вершы, напісаныя на пачатку ХХІ стагоддзя. Паэзія для аўтара—чароўная атрута, якая прымушае душу пакутваць і праз гэтыя пакуты ачышчацца. Каханне і смерць—асноўныя лейтматывы зборніка. У кнігу Людмілы Рублеўскай уключана раней не друкаваная драматычная паэма “Апошнія гастролі Агасфера”. Ці можна дасягнуць шчасця шляхам насілля? Што стаіць за крывавай рамантыкай рэвалюцыі? Тэму асэнсавання мінулага і сучаснага... Болей »


Рублеўская Людміла, Сэрца мармуровага анёла

Сэрца мармуровага анёла

Аповесці, апавяданні

Рублеўская Людміла

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага н... Болей »


Рублеўская Людміла, Шніп Віктар, Рыцарскія хронікі. Воўчы вецер

Рыцарскія хронікі. Воўчы вецер

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар

У кнігу ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у апошнія гады ХХ стагодзьдзя. Кніжкі Людмілы Рублеўскай адметныя зваротам да нашай гісторыі. Родны сьвет адкрываецца для паэткі як сьвет вялікай і багатай духоўнай спадчыны. Мінулае яе цікавіць у канкрэтных асобах і падзеях. Л. Рублеўская малюе вобразы беларускай гісторыі X-XX стагодзьдзяў. Пошук духоўны – неад'емны ў В. Шніпа ад пошуку мастацкай выразнасьці слова, ён імкнецца да разнастайнась... Болей »


Рублеўская Людміла, Старасвецкія міфы горада Б*

Старасвецкія міфы горада Б*

Зборнік апавяданняў

Рублеўская Людміла

Кожны горад мае свае знакамітасці. Кожнае, нават самае маленькае мястэчка мае свае легенды. У кожным горадзе ёсць СВАЕ злодзеі, СВАЕ наркаманы, СВАЕ прастытуткі, СВАЕ вар'яты. Іх ведае кожны, іх не любяць, але і не баяцца. Яны – СВАЕ. Ад гэтай свойскасці патыхае старасвецкасцю, бо яна, гэтая своскасць, нарадзілася не сёння – ад шмат дзесяцігоддзяў, або нават стагоддзяў таму, перадавалася і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэтая свойс... Болей »


Рублеўская Людміла, Балаган

Балаган

вершы

Рублеўская Людміла

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агуль... Болей »