Севярынец Павал

Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. У 1994 г. скончыў з залатым медалём СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці “Разьведка карысных выкапняў".

У 1994-1999 гг. працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст. У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 г. узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.

2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз 2 месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэньняў і прабачэньняў.

Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг., больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафаў.

Заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога Фронту.

Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.), партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (2005 г.).

У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць "трэцяга тэрміну Лукашэнкі", якія адбыліся ў Менску пасьля "рэфэрэндуму-2004" 18 і 19 кастрычніка. Асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі (г.зв. "хіміі"), з улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Адбывае пакараньне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён).

Аўтар кнігаў: "Ды-джэй Адраджэньня" (1998 г.), "Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), "Лісты зь лесу" (2007 г.), "Брату" (2007 г.).

Ляўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча.

Xрысьціянін.

 

Севярынец Павал :: Выданьні

Дзвінская Эла, Мяльгуй Анатоль, Севярынец Павал - складальнікі, Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву

Дзвінская Эла, Мяльгуй Анатоль, Севярынец Павал - складальнікі

Кніга ўяўляе сабой унікальны збор літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, прысвечаных выдатнаму беларускаму выканаўцу Зміцеру Вайцюшкевічу. На яе старонках чытач пазнаёміцца з нарысамі пра творчасць музыканта, інтэрв’ю са З. Вайцюшкевічам, рэцэнзіямі на яго музычныя альбомы. Кніга адрасуецца шырокім колам чытачоў і аматарам спеўнай творчасці З. Вайцюшкевіча. Болей »


Севярынец Павал, Брату

Брату

Севярынец Павал

Кніга складаецца з артыкулаў, эсэ, апавяданьняў, палітычных праграмаў, якія былі напісаныя цягам 1997—2007 гадоў і друкаваліся ў розных газэтах, часопісах ды інтэрнэт-старонках. Аўтар – вядомы ў Беларусі палітык, вязень і публіцыст. Але Павал Севярынец у сваіх тэкстах ня толькі рэагуе на вострыя праблемы моманту ці выбудоўвае стратэгічныя праграмы. Ён таксама аўтар антыўтопіяў. Вось сюжэт апавяданьня “Паленьне” – да ўлады ў Беларусі пр... Болей »


Севярынец Павал, Лісты зь лесу

Лісты зь лесу

Эсэ

Севярынец Павал

Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя ... Болей »


Севярынец Павал, Нацыянальная ідэя

Нацыянальная ідэя

Фэнамэналёгія Беларусі

Севярынец Павал

“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць яе стваральнік нашу мілую Бацькаўшчыну і як шмат ужо ведае пра яе. І я быў бы шчасьлівы, каб шчырую малітву Паўла Севярынца за Беларусь ... Болей »


Севярынец Павал, Пакаленьне Маладога Фронту

Пакаленьне Маладога Фронту

Гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85 гг.

Севярынец Павал

"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах і гінула ў правале Нямігі, абараняла Курапаты й ішло да Хрыста. Хто яны - пакаленьне Івана Іванкова й Макса Мірнага, Севы Янчэўска... Болей »


Зрабаваны народ

Зрабаваны народ

размовы з беларускімі інтэлектуаламі

Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”. Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаньнях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадзтвам успрымаец... Болей »


ARCHE, 04(05)1999

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(05)1999

* Малы чырвона–зялёны цытатніk * Наркотыkі: гісторыя, сkлад, дзеяньне * Па старонkах беларусkіх часопісаў * Пераkлады Дзядзьkі Васіля Бэртальт Брэхт. Ёган Вольфганг Гётэ * Saloskin Zmicier, Cuzajedy * Адамовіч Славамір, Чарнавіkі * Адамчык Вячаслаў, Бронікі, альбо Навэля пра каня * Адорна Тэадор, Пра традыцыю * Батай Жорж, Нябожчык * Бога, Бабульkі * Булгакаў Валерка, Блізіня нуля *... Болей »


ARCHE, 01-1998

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01-1998

* Бабіна Наталка, Баль * Бадрыяр Жан, Пра спакусу * Бжэзінскі Збігнеў, Бязладдзе. Геапалітычная пустка * Булгакаў Валерка, Геній Лукашэнкі * Бэн’ямін Вальтэр, Дзяржаўная манаполія на парнаграфію * Вежнавец Ева, Мы два хохлікі * Гамбровіч Вітальд, Парнаграфія * Глёбус Адам, Новы дамавікамэрон * Забужко Аксана, Комплекс Ітакі * Калакоўскі Лешак, Наша вечная справа з Ісусам * Караткевіч Вол... Болей »


Севярынец Павал :: Іншыя выданьні

На пытаньне, што ёсьць нацыянальная ідэя, у мяне 200 адказаў (0)

19-01-2009, 21:56

Беларусь – краіна падзелаў. На беларускай тэрыторыі адбываецца водападзел. У Беларусі здарыўся падзел шырокай плыні хрысьціянства на дзьве канфэсіі. Новая і найноўшая гісторыі прынесьлі беларускаму (...) Болей »

Папярэдняя 1 Наступная