Сыс Сяргей

Сяржук Сыс (Сяргей Анатольевіч Сыс) нарадзіўся 26.01.1962 г. у в. Пракісель Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Паэт, перакладчык, публіцыст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком кахання” (2000 г.) і “Стрэмкі”. Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расійскую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з кастрычніка 2010 года.

 

Сыс Сяргей :: Выданьні

Сыс Сяржук, Павук

Павук

вершы

Сыс Сяржук

Новую паэтычную кнігу Сержука Сыса “Павук” склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі прафесар-філолаг адзначыў: “Хоць паэт вызнае сябе гарадскім жыхаром, аднак таямніцы і нават небясьпекі прыродн... Болей »


Сыс Сяржук, Стрэмка

Стрэмка

вершы

Сыс Сяржук

Паэзія Сержука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара. Болей »


Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »


Верасень, 2

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

2

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч. Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пі... Болей »


Дзеяслоў, 71

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

71

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Дзеяслоў, 29

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

29

* Проза жыцьця. З сучаснай шведскай прозы. Біргіта Тротцыг. Сьціг Класан. Аляксандра Крунквіст * Размова пра новую кнігу Валянціна Акудовіча "Код адсутнасьці" * Фарбы Беларусі зьнітаваныя з небам. Гутарка Анатоля Мяльгуя з Леанідам Шчамялёвым * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, "Песьня пра зубра" як паляўнічы сімулятар * Барадулін Рыгор, Вечаровая малітва * Бортнік Леаніла, "Божа, як жа цяжка было на душы!" Мая проза жыцьця ... Болей »


Дзеяслоў, 27

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

27

* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з п'есы * Астапенка Анатоль, Беларускі нацыяналізм: учора, сёньня, заўтра. Палемічны артыкул * Бахарэвіч Альгерд, Пасьля фейерверку... Болей »


Дзеяслоў, 19

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

19

* "Да ісьціны шлях складаны..." Гутарка Тацяны Равяка з Юрыем Бандажэўскім * Паэзія: "уводзіны ў невымоўнае". Гутарка Анатоля Івашчанкі з Алесем Разанавым / Алесь Разанаў. Пункціры * Бур’ян Барыс, Каб жарсьць прытоеных пакутаў зварухнула нашую душу * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Бяляцкі Алесь, "Калі Бог з намі, дык хто тады супраць нас?" Эсэ пра падарожжа ў Кракаў * Вальтар Віктар, Р... Болей »


Дзеяслоў, 02

Дзеяслоў

02

* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка Пятро, Бэзавая аблачынка ІІ * Вярцінскі Анатоль, Тром грацыям * Галубовіч Леанід, Недавершаная Беларусь * Геніюш Лар... Болей »


Літаратурная Беларусь, 3 (103) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (103) 2015

Перадусім нацыянальную літаратуру забаронена выкладаць у поўным аб’ёме ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах (так, у 1996 годзе з праграмаў былі выкінутыя ўсе пісьменнікі-эмігранты), а стварэнне свабоднага камерцыйнага кніжнага рынку ў краіне сур’ёзна абмежавана (узгадаем суд над кнігаром Логвінавым). Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя