Шыбека Захар

Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.

Працаваў настаўнікам гісторыі (1972-1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974-1991), загадчыкам аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Ф.Скарыны (1991-1998).

У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.

З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі.

Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».

Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861-1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ стагодзьдзяў.

Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ–ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.

Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства.

Манаграфіі

  1. Минск в конце ХІХ - начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития.-Мн., 1985. С.136.
  2. Мiнск. Старонкi жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. С.341. У суаўтарстве з С.Шыбека.
  3. Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. С.320.
  4. Historia Białorusi. 1795-2000. Lublin, 2002. S.571.
  5. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795-2002. Мінск, 2003. С.490.
  6. Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). С.400
  7. Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. С.304.
  8. Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. С.372.

Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Захар_Шыбека

 

Шыбека Захар :: Выданьні

Шыбека Захар, Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет

Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет

Курс лекцый

Шыбека Захар

Кніга беларускага гісторыка Захара Шыбекі адметная тым, што аўтар робіць спробу ўпісаць беларускія землі ў агульнасусьветны працэс урбанізацыі, вызначыць яго этапы, паказаць наступствы і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця. Захар Шыбека здаўна цікавіўся ўрбаністыкай, да таго ж праца па гэтай тэме была зьвязаная і з выкладчыцкай працаў па выкладаньні эканамічнай гісторыі Беларусі і замежных краінаў, а потым і аднайменнага спэцкурса ў Эўра... Болей »


Шыбека Захар, Минскъ сто гадоў таму

Минскъ сто гадоў таму

Шыбека Захар

У Мінску, моцна разбураным у гады Вялікай Айчыннай вайны, у адрозненне ад большасці старадаўніх гарадоў, амаль не збераглося куточкаў — сведак яго шматвяковай гісторыі. Аўтар паспрабаваў узнавіць вобраз горада канца XIX — пачатку XX стагоддзя, грунтуючыся на архіўных дакументах, перыядычных і іншых тагачасных выданнях. У кнізе малююцца разнастайныя вобразы горада, сацыялышя партрэты мінчан, змешчаны даныя пра гарадское асяродцзе, звестк... Болей »


Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »


Беларусік

Беларусіка=Albaruthenica

Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г.

У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »


ARCHE, 03(90)2010

ARCHE

GENIUS URBIS

03(90)2010

* Гарады Беларусі на старых паштоўках * Агееў Аляксандар, Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі * Аляшэўскі Ян, Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) * Атаманчык Кірыл, Вільня ў двух словах * Бабкова Вольга, Status Animae * Габрусь Тамара, А дзе тыя дзьверцы? * Грунтоў Сяргей Адам, Горад сьвятога Фабіяна. Памяць. Унутраная Атлянтыда * Дук Дзяніс, Сацыятапаграфічная структура і забудова По... Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных гісторыкаў, бачыць усё знутры і параўноўвае, яна не магла не выклікаць непакою. Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 13 Сшытак 2 (25)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 13 Сшытак 2 (25)

** Артыкулы * Генадзь Сагановіч. Крыжаносцы і русіны: ад дактрыны да практыкі вайны з ВКЛ * Віктар Цемушаў. Тросненская бітва і паўднёва-заходняя мяжа Вялікага Княства Маскоўскага ў 1368 г. * Васіль Варонін. Рака Бярэзіна як мяжа паміж „Руссю" і „Літвой" * Эрык Екабсонс. Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка-фашысцкай акупацыі (1940-1945) * Наталля Гардзіенка. Беларускія перамешчаныя асобы (БР) у Вялікай Брытаніі * Міраслаў Грох. ... Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў. Вечны мір 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 61 Таццяна Валодзіна. Адам Кіркор і „краёвая" гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацы... Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)

** Артыкулы * Расціслаў Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. (Гістарычна–геаграфічны аспект) * Андрэй Янушкевіч. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. * Рустыс Камунтавічус. Падарожжы па Літве ў XVI—XVII ст.: досвед італьянцаў і французаў * Конрад Бабятыньскі. Стары i Новы Быхаў у час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой (1654—1655) * Юры Гардзееў. Да моўнай праблематыкі г... Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 9 Сшыткі 1-2 (16-17)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 9 Сшыткі 1-2 (16-17)

** Артыкулы * Васіль Варонін. Друцкія князі XIV стагодзьдзя * Ігар Клімаў. Да біяграфіі Васіля Цяпінскага * Агнешка Каляса-Новак. Гістарычная сацыялёгія як новая дасьледчая прапанова ** Паведамленні * Марына Сакалова. Пра метадалёгію вывучэньня гісторыі грамадскіх рухаў ХІХ ст. * Ігар Лялькоў. Да пытаньня аб пранямецкіх і антысавецкіх настроях у БССР перад ІІ сусьветнай вайной ** Пераклады * Фрэнсіс Анкерсміт. Гістарыяграфія і постмадэр... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя