Валкавыцкі Георгій

Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч.

Пасля заканчэння сямігодкі i рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Заснавальнік i рэдактар (1956-1987) беларускага тыднёвіка ў Польшчы «Ніва». Рэдагаваў таксама «Беларускія календары» i літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыве ў Беластоку i Белавежы.

Выступае ў друку з 1948 г. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) i кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991) i «Белая вязь» (Беласток, 1998). «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002). Друкуецца пад псеўданімамі Юрка Зубрыцкі, Сідар Макацёр.

Памёр Георгій Валкавыцкі 7 красавіка 2013 году ў Беластоку.

 

Валкавыцкі Георгій :: Выданьні

Зубрыцкі Юрка, Міжчассе

Міжчассе

Зубрыцкі Юрка

У зарослай чаротам балацянцы Ад жабінага гомпну Млеў летні вечар. А буслы Спапялялі чарот Уладным гневам. Прыйшлі з матыкамі эколагі. Дзяўбуць заядла асаковых, Прастору земнаводным пашыраюць. А буслы Стоена Вострауь дзюбы. У аголеную балацянку Ўстраглі асколкі неба. Ні жаб, ні буслоў. Ціш. На гарь зонце працяглае „УраГ У наступе звяры і лес (па флангах), У цэнтры — багападобныя. Болей »


Валкавыцкі Георгій, Ашчэпкі

Ашчэпкі

(1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... Болей »


Валкавыцкі Георгій, У каменным крузе

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а лепш сказаць падзеі, яшчэ жывыя ў сэрцы і душы, нарадзілася ў 1946 годзе, калі ён толькі вярнуўся з ваенных сцяжын. Спісаныя некалі па “жы... Болей »


Валкавыцкі Георгій, Белая вязь

Белая вязь

Валкавыцкі Георгій

„Ніва" напомніла: табе ўжо за семдзесят, канчай баяць пра гэпістаў, парпістаў і пра маё цудоўнае нараджэнне — пара складаць казку пра сваю Планіду. А як мне вырвацца з „ніўскага" прыцягнення? Выпадкова запушчаны ў жыццёвую зону, вірую, як і ты, вакол той самай Сілы. — Жыццё — самарух! — адбілася нейкае далёкае рэха. І раптам пачуўся Барысаў кліч: — Прыязджай, Сярожка адкрыў Ноеў каўчэг! Сяргей Тарасевіч неардынарная постаць сярод бела... Болей »


Макацёр Сідар, Макатразмы

Макатразмы

Макацёр Сідар


Валкавыцкі Георгій, Віры

Віры

Нататкі рэдактара

Валкавыцкі Георгій

"Журналістам я стаў па наіўнасці. Відаць, прыроднай, бо яна дагэтуль ставіць мяне часта ў клапатлівыя сітуацыі. У дзіцячых летуценнях увесь свет скалясіў, і, мабыць, не толькі дзеля адкрывання таямнічых выспаў - на ўроках польскай мовы мае хатнія сачыненні служылі ўзорам для іншых. Асабліва вылучыўся справаздачай з экскурсіі ва ўрочышча Старая Белавежа. Майму „твору" пані Русіняк прысвяціла прадметны ўрок. Не толькі па-мастацку прачытал... Болей »


Зубрыцкі Юрка, Рознагоддзе

Рознагоддзе

Зубрыцкі Юрка

На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся, гэта людзі (Касмічны сон) Болей »


Тэрмапілы, 04-05

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

04-05

* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў Уладзімір, “Узіраюся ў вечнасць” (шлях М. Гарэцкага да “Скарбаў жыццця”) * Макмілін Арнольд, Беларускі санет у дыяспары * Міцкеві... Болей »


Шайкоўская Анна, Валкавыцкі Георгій, З Падляшша родам, Партрэт Георгія Валкавыцкага

З Падляшша родам

Шайкоўская Анна, Валкавыцкі Георгій

З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч. Пасля заканчэння сямігодкі i рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Заснавальнік i рэдак... Болей »