Kamunikat.org

Kamunikat.org


Kamunikat.org :: Выданьні

Іпатава Вольга, Гайна і Мікаш

Гайна і Мікаш

Апавяданне

Іпатава Вольга

Цяжка нагружаны воз калываўся на каляінах, i малады зямянін Мікаш кожны раз клапатліва аглядаўся — ці не ссунуліся бочкі з аўсом, якія ён вёз на продаж у мястэчка. Дзякла ў гаспадарскі двор ён ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма. У гэтым годзе гаспадарскім людзям пашанцавала: не трэба было адвозіць дзякла да Вільні; хаця i плоцяць возчыку адвозавыя пенязі, i плоцяць за кожную мілю ад кожнай бочкі па паўтрэця пенязя, але лет... Болей »


Іпатава Вольга, Давыд Гарадзенскі

Давыд Гарадзенскі

Апавяданне

Іпатава Вольга

Доўга ў той вечар гудзела зямля пад капытамі коней, i ў мястэчку Фрайбург не бачна было жыхароў, толькі цікаўная дзятва, як заўсёды, цікавала за воінамі-чужынцамі. Незнаемая на ix была апратка, шанкі, боты, толькі мячы былі сходныя з тутэйшымі, але не было на тых мячах i зброі звыклых надпісаў «Пі кроў». I той-сёй з падлеткаў-хлапчукоў зняважліва казаў: — Ix жа біць лёгка, у ix жа няма жалезных латаў, як у нашых рыцараў! — Чаму ж яны да... Болей »


Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесць

Іпатава Вольга

Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім лузе. Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем... Болей »


Іпатава Вольга, Мара

Мара

Апавяданне

Іпатава Вольга

Верасень шчодра сыпаў на Рубежаўскі вымал чырвонае i жоўтае лісце клёнаў, i стары дзед Вяхір, сапучы i кашляючы, з раніцы мёў палыновым венікам ужо пашчэрбленыя часам магутныя дубовыя дошкі. На аслізлым кляновым лісце мог паслізнуцца i зламаць нагу які важны замежны купец ca струга, а тады, як пазалетась, мог прыйсці з Друцка загад ад князя — біць палкамі вінаватых. У Рубяжы стругі спыняліся нячаста — адпачыць, набраць салодкай калодзеж... Болей »


Іпатава Вольга, Чорная княгіня

Чорная княгіня

Аповесць

Іпатава Вольга

Сёння, генвара дванаццатага дня, року тысяча пяцьсот восемдзесят восьмага, пачала я, раба божая Ева Ваяраўна Касцевічуўна, запіс гэты. Можа, змілуецца нада мною пан Езус, i змагу я расказачь пра жыццё сваё, пра справы, якім была сведкаю, i пра шляхі чалавечыя, нязнаныя ім самім, але наканаваныя воляю вышэйшаю, якая вядомаю становіцца толькі перад смерцю. Старая я ўжо, сёлета пяць дзесяткаў споўнілася, i валасы мае сівыя, як шэрань, а тв... Болей »


Качаткова Паліна, Зялёны сон

Зялёны сон

Аповеды

Качаткова Паліна

17 снежня ў беластоцкім гіпермаркеце жанчына зняла з паліцы маленькае шкляное начынне з надпісам «Водар свята». Пакруціла ў руках, паспрабавала панюхаць, але абяцаны водар быў надзейна схаваны пад шклом. Пакуль не набудзеш рэч, не раскрыеш маленькую колбачку, водару свята не адчуеш. Як уяўляецца свята? Вось так, адразу — не думаючы. Як на каляднай паштоўцы (нездарма ж іх малююць) — дамок пад заснежнымі дрэвамі, у двары жывая ўпрыгожаная... Болей »


Зарэцкі Міхась, Кветка пажоўклая

Кветка пажоўклая

Зарэцкі Міхась

Вядомы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў, пісьменнік–наватар, аўтар многіх апавяданняў і раманаў "Сцежкі–дарожкі" і "Вязьмо". Апавяданні М. Зарэцкага – адна з найбольш цікавых і змястоўных старонак беларускага прыгожага пісьменства. Болей »


Карпюк Аляксей, Не зусім гродзенскія гісторыі

Не зусім гродзенскія гісторыі

Карпюк Аляксей

У клетцы вучоныя разглядзелі ўжо кожны закамарачак. Атам раздрабілі на асноўныя часткі, вават іх замералі і зважылі. Адкрылі дзіўную культуру шумераў. Раскапалі магутную Трою, шматпакутную Пампею. Расшыфравалі таямнічы тэкст майя. Здабылі з марскога бяздоння, паставілі пад акапы нават судны вікінгаў. Нарэшце дайшла чарга да «раскопак» у музыцы. Узяліся вучоныя расшыфроўваць старажытную нотную грамату («крукі») ды ахнулі. Выяўляецца, цар... Болей »


Карпюк Аляксей, Сучасны канфлікт

Сучасны канфлікт

Аповесць

Карпюк Аляксей

Аднойчы, памятаю, наш абласны цэнтр усхваляваў трагічны выпадак. Ад нашага горада ў поле вядзе кіламетраў з дзесяць стужка асфальту. Праклалі яе яшчэ немцы, яны збіраліся ў канцы асфальту нешта будаваць, не паспелі, пакінулі гораду трафей — шырокі і роўны, як стол, кавалак дарогі, які нікуды не вядзе. Людзі празвалі яго тупіком і знайшлі яму ўжытак. Рэйсавы транспарт па ім не ходзіць, тут гараджане прабуюць свае новыя веласіпеды, матаро... Болей »


Доўнар-Запольскі Мітрафан, “Гапон” Аповесць у вершах на беларускай мове В. Дуніна-Марцінкевіча

“Гапон” Аповесць у вершах на беларускай мове В. Дуні...

З гісторыі беларускай пісьмовасьці

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Час да 60-тых гадоў цяперашняга стагоддзя , г. азн. да апошняй польска-рускай вайны, адзначыўся ў польскай літаратуры вялікім ажыўленнем у вывучэнні мясцовых этнаграфічных элементаў тэрыторый, уваходзіўшых некалі ў склад Польскай дзяржавы. Амаль з пачатку нашага стагоддзя ў гэтай літаратуры пачалі з’яўляцца досьледы аб Маларосіі, Беларусі і Ліцве; гэтыя вобласьці вывучалісь з гістарычнага, этнаграфічнага і эканамічнага боку. Такому напр... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя