![]() |
![]() |
Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.
Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».
Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фота з архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў. Болей »
Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыў... Болей »
Кнігі ня толькі маюць свой лёс, яны могуць кіраваць лёсамі сваіх аўтараў. Кнігі, вартыя, каб іх прачыталі мільёны, і заслугоўваючыя аўтадафэ, кнігі — як абарончы мур і кнігі-касманаўты, кнігі — помнікі каліграфіі і ахвяры цэнзуры, Кніга над кнігамі — Біблія — у сваім першародным выглядзе — вось галоўныя “героі” гэтага выданьня, прымеркаванага да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. Цытаты з прадмоваў і пасьляслоўяў Францішка Скары... Болей »
У 1992-м, першым поўным годзе незалежнасьці, Беларусь мусіла выбіраць паміж невядомай дэмакратычнай будучыняй і знаёмай савецкай стабільнасьцю. Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў. У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Сапагова, Ігара Кірына, Франака Вячоркі, газэты «Свабода». Таксама скарыстаныя матэрыялы сайту «Вытокі» і архіву... Болей »
Другая кніга нарысаў пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода пачынаючы з 2014 г. (Першая кніга выбраных тэкстаў гэтай сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ выйшла ў „Бібліятэцы Свабоды“ ў 2016 г.) Кніга інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьцямі, нязмушана натхняючы прыгожа гаварыць па-беларуску. Болей »
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі,... Болей »
У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода у 2014–2016 г. Жывая практыка і прыгажосьць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасьцю выкладаньня і тонкім філялягічным густам аўтара. Болей »
В книге собраны материалы, звучавшие на волнах Радио Свобода, за более чем полтора десятилетия — интервью со Светланой Алексиевич, дискуссии с ее участием, репортажи о встречах с читателями и другие тексты о первом в Беларуси лауреате Нобелевской премии. Использованы фотографии Владимира Гридина, Богдана Арлова, Александры Дынько, AFP. Болей »
У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады. У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Франака Вячоркі, Сяргея Грыца, Лявона Дзейкі, Марыі Жылінскай, Галіны Навумчык і аўтара. Таксама скарыстаныя матэрыялы архіву аўтара. Болей »
Як карнавал дэмакратыі ў 1994 ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары. Казачны час ляціць хутка – прынцэса была ўжо самастойнай, мела сваё войска і скарбніцу, суседзі запрашалі ў госьці і прысылалі паслоў, ёй падалося, што яна ўжо дарослая і ўсё ведае, і не хапае толькі клапатлівага гаспадара, як ва ўсіх навокал, які б верна служыў, усё зьберага... Болей »