Беларусы ў свеце, 1 (200) 2019

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

1 (200) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-01

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2018 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

8 лютага 90­гадовы юбілей адзначыў сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Леанід Лыч (Беларусь). Прафесар Леанід Лыч, слынны беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, стаяў ля вытокаў “Бацькаўшчыны”, і праз усе гады існавання Згуртавання быў адным з самых актыўных яго сябраў. Не зважаючы на сваю занятасць на пасадзе галоўнага навуковага супрацоўніка аддзелу найноўшай гісторыі Беларусі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, спадар Леанід Міхайлавіч заўсёды знаходзіць час, каб падзяліцца з кіраўніцтвам Згуртавання навінамі, даць парады, абмеркаваць свежыя навуковыя ідэі і заўжды дорыць нам ганаровую магчымасць быць першымі чытачамі сваіх новых кніг і артыкулаў. Ад усяго сэрца віншуем дарагога юбіляра і зычым яму моцнага здароўя,заўжды добрага настрою, нязгаснага імпэту і яшчэ большага навуковага натхнення!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Беларусы ў свеце, 4 (204) 2019

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (204) 2019

Яшчэ ў сакавіку мінулага года ЗБС “Бацькаўшчына” на просьбу Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі падрыхтавала і накіравала дакументз прапановамі па карэкціроўцы заканадаўства краіны ў сферы адносін з беларусамі замежжа. Прапановы занялі ажно 13 старонак і тычыліся не толькі закона “Аб беларусах замежжа”, але і законаў “Аб сродках масавай інфармацыі”, “Аб грамадзянстве”, статут Нацыянальнай акадэміі навук ... Болей »


Беларусы ў свеце, 3 (202) 2019

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (202) 2019

“Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання (на іх магілах пасля перапахавання), як мяркуецца, будуць запісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах”, – гаворыцца ў лісце першага намесніка канцлера ўрада Літвы Дэйвідаса Матулёніса. Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 дзеячоў грамадства і культуры Беларусі, у тым ліку кіраўнікоў ЗБС “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай і Ніны Шыдлоўскай. Адказ прыйшоў галоўнаму рэдактару часопіса “Наша... Болей »


Беларусы ў свеце, 2 (201) 2019

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (201) 2019

22 лютага старшыня Беларуска Эстонскага Згуртавання Іда­ Вірумаа “БЭЗ” Зінаіда Клыга атрымала Ордэн Белай зоркі з рук прэзідэнта Эстонскай Рэспублікі Керсці Кальюлайд. “Бацькаўшчына” звязалася са спадарыняй Зінаідай, каб асабіста павіншаваць сябра Рады і даведацца, як прайшла цырымонія. – Прэзідэнцкі прыём праходзіў у Лауласмаа, за 35 кіламетраў ад Таліна, у новым, толькі ў кастрычніку пабудаваным Цэнтры кампазітара Арво Пярта. Усе зап... Болей »


Беларусы ў свеце, 12 (199) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

12 (199) 2018

У сакавіку “Бацькаўшчына” на падставе аналізу існуючых законаў “Аб беларусах замежжа”, “Аб грамадзянстве” і “Аб сродках масавай інфармацыі”, кодэксаў Рэспублікі Беларусь “Аб культуры” і “Аб адукацыі” і статуту Нацыянальнай акадэміі навук накіравала ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў ліст з прапановамі па карэкціроўцы заканадаўства ў сферы адносін з беларусамі замежжа. Таксама ў адказ на зварот дэпутатаў Палаты пр... Болей »


Беларусы ў свеце, 11 (198) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

11 (198) 2018

5 снежня ў Мінску адбылося пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якога была зацверджаная справаздача дзейнасці Згуртавання за 2018 год. На самым пачатку сустрэчы прысутныя ўрачыста павіншавалі з надыходзячым 90-гадовым юбілеем сябра Рады Радзіма Гарэцкага і з 70-годдзем яго паплечніцу і жонку Галіну, у якой юбілей быў якраз у дзень пасяджэння. У часе сваёй прамовы Радзім Гаўрылавіч высока ацаніў вынікі дзейнасці “Бацькаўшчыны”, н... Болей »


Беларусы ў свеце, 10 (197) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (197) 2018

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па‑беларуску – 2019” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ўжо ў крамах. Набыць яго або замовіць можна ўжо цяпер! Такой цікавасці да календара, як сёлета, не чакалі нават самі стваральнікі! Нам пісалі лісты, цікавіліся ў сацыяльных сетках і на афлайнавых сустрэчах. І не дарма, бо новы каляндар будзе рэкордным па колькасці новых словаў і малюнкаў! Гэтым разам каляндар складаецца з 40 невялікіх гісто... Болей »


Беларусы ў свеце, 9 (196) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

9 (196) 2018

У 2014 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб беларусах замежжа”. “Бацькаўшчына” пры падтрымцы шматлікіх беларускіх суполак у свеце актыўна прасоўвала яго прыняцце. У 2017 г. на Сёмым з’ездзе беларусаў свету прад­ стаўнікі беларускай дыяспары прапаноўвалі ўнесці дапаўненні і змены ў закон, напоўніць яго больш практычным зместам. “Бацькаўшчына” акумулявала прапановы прадстаўнікоў беларускіх суполак замежжа, а таксама зрабіла ана... Болей »


Беларусы ў свеце, 8 (195) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

8 (195) 2018

У гэтай справаздачы адзначаныя найбольш важныя мерапрыемствы і крокі Згуртавання за год. Уся дзейнасць ажыццяўлялася ў адпаведнасці са Статутам і за кошт мэтавых ахвяраванняў; сяброўскія складкі, як і раней, здаюцца нерэгулярна і ў нязначным аб’ёме. Бягучая дзейнасць асвятлялася праз сайты zbsb.org і budzma.by, сацыяльныя сеткі, а таксама штомесячны бюлетэнь “Беларусы ў свеце”. Болей »


Беларусы ў свеце, 7 (194) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

7 (194) 2018

Да гэтага часу ў Беларусі, дзякуючы дапамозе беларускіх арганізацый замежжа і ахвяраванням асобных беларусаў, рэалізоўваюцца культурна-асветніцкія праекты, друк кніг і слоўнікаў, аказваецца дапамога творчым арганізацыям і асобным аўтарам, у тым ліку ладзяцца культурныя мерапрыемствы пры дапамозе Харытатыўнага фонду беларусаў у Вялікабрытаніі, Фонду культуры і адукацыі Алы Орсы-Рамана (ЗША). Болей »


Беларусы ў свеце, 6 (193) 2018

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (193) 2018

У розных гістарычных умовах перасяленне беларусаў было выклікана эканамічнымі, палітычнымі і іншымі прычынамі. Ранняя эміграцыя вызначалася найперш уцёкамі з ВКЛ незадаволеных яго палітыкай прадстаўнікоў пануючага саслоўя. У 16-17 стст. выезд за мяжу быў выкліканы ўзмацненнем эксплуатацыі сялян, нацыянальна-рэлігійнага ўціску. У 17-18 стст. у ходзе войнаў беларускія землі часта станавіліся арэнай жорсткіх бітваў, а іх жыхары масава выво... Болей »