Notice: Undefined index: source in /www/assets/classes/UASparser.php on line 16

Адзінае на патрэбу

Бандарук Канстанцін


Нагорная казань - 8. „Шчасьлівыя гнаныя за праўду”

„Шчасьлівыя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае. Шчасьлівыя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах”, — гэтак заканчваецца восем запаветаў Нагорнай казані.

Варта адзначыць у гэтым запавеце фразу „за Мяне”. Можна быць ганьбаваным і прасьледаваным за іншыя, памылковыя або нестандартныя перакананьні і паняцьці, за палітыку, расавую, нацыянальную або іншую адметнасьць. Людзі бясконца некага не пераносяць і дыскрымінуюць, не спрабуючы нават зразумець іх адметнасьць. Усякая іншасьць насьцярожвае і выклікае недавер, а затым і варожасьць. Любы прасьлед заганны, але ў Евангельлі маецца на ўвазе іншае: зьнявагі і прасьлед не за любую праўду, але за тую, якая ўвасобленая ў Хрысьце, за веру і вернасьць сваім рэлігійным перакананьням. Гэта дакладна тое, за што Царква шануе хрысьціянскіх пакутнікаў, якія нават пад пагрозай сьмерці не адракліся ад сваёй веры. Мужнае пераношаньне незаслужанага прасьледу менавіта за вернасьць Хрысту запэўнівае, паводле Евангельля, шчасьце на зямлі і ўзнагароду на нябёсах. „Хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго і Я вызнаю перад Айцом Маім, Які ў нябёсах” (Мацьв. 10, 32). „Хто страціць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе” (Мацьв. 16, 25), — сказана ў Евангельлі. Тыя, што мелі няшчасьце жыць пад бязбожнымі рэжымамі, добра ведаюць, што такое прасьлед за веру ў школе, на працы, у сваім асяродзьдзі. Гэты прасьлед неабавязкова мусіць мець крайнія формы ў выглядзе расстрэлаў, гулагаў або гэтак званых „псыхушак”. Не заўсёды таксама зыходзіць ён ад бязбожнай дзяржавы. Само асяродзьдзе, грамадзтва неаднойчы варожа ставіцца да ўсялякіх меншасьцяў. З другога боку, для патрабавальнага ў дачыненьні да сябе верніка важна таксама ведаць ці зласловяць яго сапраўды за Хрыста, за Ягоны вобраз у ім, ці за яго скажэньне, карыкатуру, якую, магчыма, ён паказвае атачэньню. Бывае, што абсьмейваюць нашу веру і звычаі не таму, што яны хрысьціянскія, але таму, што яны замала хрысьціянскія. Аб такіх людзях у Лісьце Апостала Паўла сказана: „Праз вас зьневажаецца Божае Імя сярод паганцаў” (Рым. 2, 24).

„Мяне прасьледавалі і вас будуць прасьледаваць, — заявіў Хрыстос вучням. — Будуць выдаваць вас у судзілішчы... павядуць вас да правіцеляў за Мяне... будзеце зьненавіджаныя за імя Мае, а хто пратрывае да канца, будзе збаўлены”. Прасьледаваць будзе „сьвет”, але ня той створаны Богам дзеля Сваёй славы, для радасьці, карысьці і разьвіцьця чалавека. Прасьлед будзе зыходзіць ад сьвету, якога ідэалы супрацьлеглыя Хрыстовым. Гэты сьвет ня любіць таго, чаго не разумее. Ня любіць, бо не разумее самаахвярнасьці, сумненьняў, стрыманасьці, прабачэньня. Не разумее і ня любіць тых каштоўнасьцяў, якія пярэчаць яго ўстаноўленай практыцы. Тыя, што адкідаюць хрысьціянскую мараль, ня маюць сьмеласьці адкрыта выступіць супраць Хрыста, але не прамінаюць любой нагоды, каб скампраметаваць Царкву, пераважна празь яе найгоршых прадстаўнікоў.

Вельмі часта бывае, што жывучы паводле Евангельля чалавек робіцца нявыгадным для атачэньня, дакорам сумленьня для асяродзьдзя. Мальер сказаў, што „добрыя людзі бы люстэрка, у якім дрэнны і агідны чалавек пераглядаецца зь неахвотай і рад-бы яго разьбіць на кавалкі”. Добрыя людзі асуджаны на прасьлед, бо яны безабаронныя. Сумленьне не дазваляе ім бараніцца той зброяй, якую прымяняе сьвет: хлусьнёй, махлярствам і паклёпамі. Іхнай сілай і суцяшэньнем застаецца толькі сьведамасьць, што яны на баку Хрыста, якога „сьвет раней зьненавідзеў”. Суцяшальнае таксама і тое, што людзі, якія нас прасьледуюць, адначасова — насуперак свайму жаданьню — дапамагаюць. Менавіта ў сутыкненьні зь перашкодамі фармуецца ў нас цярплівасьць, даверлівасьць, пакора, стрыманасьць, стойкасьць ды іншыя цноты.

З другога боку, ня мусім паводзіць сябе бы гнаны ў бойню статак бараноў. „Будзьце мудрыя бы зьмеі, і простыя бы галубы... не турбуйцеся як або што вам сказаць, бо дадзена будзе вам у той час што сказаць”. Значыць, трэба заняць выразную пазыцыю ў дачыненьні да праўды і фальшу, дабра і зла. Трэба ведаць, што сказаць і што прамаўчаць, каму, калі і што сказаць. Хрыстос абяцае сьмеламу вызнаўцу падтрымку і дапамогу, калі той выступае ад Ягонага Імя і запэўнівае, што „шча