Notice: Undefined index: source in /www/assets/classes/UASparser.php on line 16

Адзінае на патрэбу

Бандарук Канстанцін


Хрыстовае пакліканьне

(Мацьв. 11, 28-30)

У Евангельлі гаворыцца пра шэраг розных пакліканьняў: вучняў да апостальства, багатага юнака да адмаўленьня ад багацьця, гасьцей на вясельны банкет ды іншыя. Усе яны былі вельмі канкрэтныя і адрасаваныя да паасобных людзей. Аднак у Евангельлі паводле Мацьвея чытаем пра вельмі агульнае пакліканьне: „Прыйдзіце да Мяне ўсе струджаныя і прыгнечаныя і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі” (11, 28-30). У гэтым закліку не тлумачацца мэты і заданьні. Гаворыцца толькі: хто пойдзе за Хрыстом, той не расчаруецца, хто паслухае, той здабудзе найвышэйшую каштоўнасьць, станецца членам новай сям’і, зьведае смак гэтай прыналежнасьці, пакарыстаецца тымі прывілеямі, якія толькі Хрыстос можа прапанаваць чалавеку. Гэта каштоўнасьці, якія плывуць з заснаванага Ім Новага Запавету. Адсюль гэткі ясны і моцны заклік: „Прыйдзіце да Мяне ўсе”.

Хрыстовы заклік станецца больш зразумелым, калі націск перанясем на словы „прыйдзіце да Мяне ўсе струджаныя і прыгнечаныя”. Калі Ісус вымаўляў гэтыя словы, перад вачыма меў прыгнечаны і замучаны народ. Гэта былі пераважна людзі, якія патрабавалі суцяшэньня і абнадзейваньня. Духоўная эліта народу, фарызэі і законьнікі ўсклалі на плечы народу незьлічоную колькасьць цяжараў, законаў і правілаў. Сфармалізаваная рэлігія патрабавала ад іх штодзённага выконваньня каля трох соцен запаветаў і дзьвесьце забаронаў. Гэтулькі правілаў прыдумалі старазаконныя настаўнікі, спасылаючыся на волю самога Бога, аднак ведаючы літару Закону яны самі згубілі яго сапраўдны сэнс. Гэта было ярмо звыш чалавечых сілаў і нават найбольш набожны чалавек ня змог ня толькі ўсё выканаць, але і належна асэнсаваць. Хрыстос меў перад сабою бедных, простых, эксплуатаваных і прыніжаных людзей, якіх сэрцы былі поўныя ўнутраных неладоў, нараканьня і горычы. Разумеючы іх крыўду і прыгнечанасьць Ісус асуджае фармалізм і рытуальную сьвятасьць духоўных настаўнікаў, якія „адцэджваюць камара, але праглынаюць вярблюда” (Мацьв. 23, 23-24).

Сапраўдная сьвятасьць і веліч чалавека не заключаецца ў дробязным выконваньні шматлікіх, прыдуманых правілаў. Закон сам па сабе не зьяўляецца каштоўнасьцяй, але тое добрае, што выплывае зь яго выконваньня. „Не чалавек для суботы, але субота для чалавека”. Ідэалам зьяўляецца поўная любові самааддача і служэньне Богу. Хрыстос запрашае менавіта да такой службы, у такую абшчыну, дзе вярхоўным законам будзе шчырая любоў, а асноўным абавязкам — вера. У гэтай новай рэальнасьці „ярмо Хрыстовае будзе прыемным і цяжар лёгкім”.

Хрыстос абяцае тое, аб чым гаварылі ўжо прарокі і мудрацы ў Старым Запавеце. „Усе сасмаглыя, ідзіце да вады і вы, што ня маеце серабра. Ідзіце, купляйце і ешце, ідзіце, купляйце бяз серабра”, — заклікаў Ісая (Іс. 55, 1). „Прыйдзіце, насыцьцеся хлебам маім і выпійце нарыхтаванага вам віна” (Прытч. 9, 5). „Прыступіце да Мяне... і насыцьцеся пладамі Маімі”, — гаворыцца ў Кнізе Сыраха (24, 21). Як-жа абнадзейваюць і суцяшаюць гэтыя заклікі і абяцаньні. Усе згаданыя дабрадзействы нарыхтаваныя тым, хто гатоў Яму служыць і быць дзяцьмі ў Яго адноўленым Царстве.

Новае Царства ня будзе ўжо абцяжарваць вернікаў ярмом загадаў і правілаў, ня будзе толькі палохаць пеклам і пракляцьцем, але зьвяртаць увагу на дабрыню Бога і шчасьце, якое плыве са служэньня Яму. Ён, які Сам „ціхі і лагодны сэрцам”, запрашае да Сябе людзей поўнасьцю Яму адданых.

Тым, хто прыме запросіны, абяцаецца „супакой душы”. Хто не жадае супакою і суцяшэньня, хто не сумуе за ўнутранай цішынёй, хто не хацеў-бы бяз боязяў і хваляваньняў прайсьці праз зямное жыцьцё? Мы таксама абцяжараны штодзённымі клопатамі, нястачамі і праблемамі, сярод якіх неабходны той праменьчык аптымізму і надзеі на лепшае, які дазваляе не ўсумніцца ўва ўсім і не апусьціць рук. Шукаем таксама нейкай гарантыі, нейкага запэўненьня і доказу таго, што напэўна праўдзівае тое, у што верым. Такое запэўненьне дае Хрыстос, які кажа: „Прыйдзіце да Мяне і