Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы

Замак пабудаваны з крапівы

Раман

Вішнёў Зміцер

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Галіяфы

Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў

Памеры: 278с.

ISBN: 978-985-6906-32-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2010 by Галіяфы, Зміцер Вішнёў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3-31

Дадатковая даведка: Серыя заснаваная ў 2000 годзе. Усе супадзенні ў рамане з рэальнымі падзеямі і асобамі — выпадковыя. Аўтар выказвае падзяку сп. Змітру Зялёнку за падтрымку ў выданні гэтай кнігі.

Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але напэўна не абыякавасць. Дзеянні рамана адбываюцца ў Нямеччыне, у Беларусі, Польшчы, Славеніі, Харватыі, Расеі... Галоўны герой Сафа Бурштын з’яўляецца мастаком і літаратарам, займаецца ў жывапісе не модным цяпер сац-артам. Як гаворыць пра раман сам аўтар: “Тут ідзе татальная постмадэрнісцкая гульня, якая ставіць на мэце заблытаць чытача, паздзеквацца з яго. Даволі часта чытач не можа зразумець, дзе рэчаіснасць, а дзе фантазія? І гэтым фактам я задаволены, спадзяюся, што большасць, прачытаўшых кнігу, зразумеюць падобныя інтэлектуальныя правакацыі і не будуць расчараваныя.»

Беларускія аўтары: Вішнёў Зміцер

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Фрагмэнт кнігі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле