Новы Час, 44 (607) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

44 (607) 2018

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018-11-30

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2018 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Днямі расійскі апазіцыянер Ілля Панамароў, як напісаў украінскі «Обозреватель», «раскрыў планы Пуціна па Беларусі». Невядома, канешне, адкуль Панамароў ведае пра планы Пуціна, аднак, на яго думку, кіраўнік Расіі плануе адрадзіць Саюзную дзяржаву з Беларуссю. Для рэалізацыі гэтага плана Пуціну неабходна адхіліць ад улады Лукашэнку. Панамароў нагадаў, што Расія прызначыла ў Беларусь паслом з пашыранымі паўнамоцтвамі Міхаіла Бабіча. «Бабіч у Расіі вядомы тым, што ён сілавік і спецыяліст па самых брудных і гвалтоўных выбарах, якія праходзілі ў расійскіх рэгіёнах. Такі сабе спецпаліттэхнолаг. Хутчэй за ўсё, гэта сведчыць, што Крэмль будзе актыўна гуляць на гэтых (беларускіх. — аўт.) выбарах», — растлумачыў ён.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле