Слова Жыцця, 23 (505) 2018

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

23 (505) 2018

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2018-12-16

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2018 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.slowo.grodnensis.by

Ва ўсёй мітусні падрыхтоўкі мы можам згубіць цішыню і спакой, а неаднойчы таксама тое, што на самой справе з’яўляецца важным. У пагоні за святочнай ілюзіяй павінны хоць на хвілінку затрымацца, каб скіраваць думкі да таямніцы Бэтлеемскай ночы. Удалечыні ад шуму і мітусні свету, у адзіно- кай цішыні прыходзіць на зямлю Збаўца ўсіх люд- зей. Не прагне фанфар і паднашэнняў ад магут- ных, бо Яго акружаюць анёлы, любячыя Бога за Яго бясконцую любоў. Не патрабуе ўспышак фотакамер і шуміхі, бо паклон Яму складаюць убогія пастухі, якія ў сваіх простых, поўных даверу сэрцах прынялі Добрую Навіну. Не чакае ніякіх каштоўных дароў, бо перад Ім становяцца на калені Тры Каралі, ахвяруючы золата, ладан і смірну.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле