Новы Час, 5 (616) 2019

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

5 (616) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-02-08

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2019 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

За апошнія два месяцы мінімум тры мужчыны скончылі жыццё самагубствам пасля таго, як трапілі пад пагрозу дэпартацыі. Адзін з іх, Сяргей Барысаў з Лоева, якога збіраліся выслаць на 4 гады ў Расію, у адной з перадсмяротных запісак ускосна абвінаваціў міліцыянтаў у сваёй смерці. Запіска, адрасаваная непасрэдна міліцыі, у СМІ не патрапіла, але ў іншай запісцы мужчына скардзіцца, што яму надакучыла жыць у бязмежжы, а міліцыі няма справы да таго, што ў няшчаснага ў Беларусі застаюцца маці-пенсіянерка ды брат-інвалід. Колькасць каментараў пад публікацыямі пра гэтыя гісторыі зашкальвае — чытачы вінавацяць міліцыю ў бессардэчнасці ды фармалізме. Логіка міліцыі простая: парушыў закон — прэч з краіны. Але дзе ж іншыя складнікі, акрамя законнасці: гуманізм, імкненне дапамагчы, урэшце — спачуванне?

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле