Баравікова Раіса, Казкі астранаўта

Казкі астранаўта

Касмічныя падарожжы беларусаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту

Баравікова Раіса

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала... More »


Казько Віктар, Суд у Слабадзе

Суд у Слабадзе

Казько Віктар

Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю. (фрагмэнт) More »


Сабаленка Р., Беларусь

Беларусь

Сабаленка Р.

Беларусь... Прайдзіце яе дарогамі, пабывайце ў гарадах і сёлах, гіадыхаііце водарам яе лясоу, паглядзіце на вяршаліны меднастволых соснаў у яе барах, гіачастуйцеся салодкім, як нектар, сокам бяроз, духмянымі пладамі садоў, кіньце позірк на прасторы яе палёў — і вы палюбіце нашу сінявокую Беларусь. Чалавек, які хоць раз пабываў у Беларусі, мабыць, ніколі не забудзе яе хараства, утулыгасці, прыроды, гасціннасці яе людзей. (фрагмент) More »


Швед Вячаслаў, Гісторыя развіцця рамяства у Гродне

Гісторыя развіцця рамяства у Гродне

Швед Вячаслаў

Аўтар кнігі распавядае пра гісторыю рамяства у г. Гродне ў розныя перыяды яго развіцця, з X стагоддзя да нашага часу Чытач даведаецца пра спецыялізацыю гарадзенскіх рамеснікаў пазнаёміцца з некаторымі з іх па прозвішчам, з карпаратыўнымі арганізацыямі рамеснікаў (цэхамі). У завяршэнні называюцца сённяшнія майстры, якія працягваюць традыцыі старажытнага рамяства і промыслаў Ілюстрацыі дадуць вобразнае ўяўленне аб творчасці гарадзенскіх р... More »


Ганчароў Мікалай, Мастацтва мужнасці і гераізму

Мастацтва мужнасці і гераізму

Ганчароў Мікалай

Вялікая Айчынная вайна з’явілася самым важным выпрабаваннем стойкасці і мужнасці савецкага народа, згуртаванага ва-кол Камуністычнай партыі. З першых дзён вайны беларускі народ разам з народамі ўсіх брацкіх рэспублік устаў на абарону сваёй Айчыны. 462 чалавекі з Беларусі за гераізм, праяўлены ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Беларусь па праву называецца партызанскай рэспу... More »


Тарасаў Кастусь, Крывавы патоп

Крывавы патоп

Тарасаў Кастусь

Кастусь Тарасаў (1940—2010) неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю, яе матэрыяльны свет і натаемныя рухі чалавечай душы. Яго аповесць «На вайне» і літаратурна-гістарычныя эсэ прысвечаныя найперш гістарычнаму змаганню нашых продкаў са знешняй агрэсіяй. Для шыокага кола чытачоў. More »


Стома Iван, Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў

Палявыя нататкі капача

Стома Iван

Напрыканцы 90-х хлопчыка Ваню, будучага аўтара гэтай кнігі, у Полацку ведалі ўсе, хто цікавіўся гісторыяй або ўвогуле культурай роднага гораду. Яго можна было пабачыць на археалягічных раскопках, на сустрэчах з пісьменьнікамі і гісторыкамі, побач з будаўнікамі, якія рэстаўравалі карпусы Езуіцкага калегіюму. Аднак звычайна з самай раніцы, калі ня трэба было ісьці ў школу, ён вандраваў па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў побач з Замка... More »


Антановіч Зінаіда, Канфесіянальныя архівы Беларусі XVIII - пачатку XX ст.

Канфесіянальныя архівы Беларусі XVIII - пачат...

дапаможнік

Антановіч Зінаіда

У дапаможніку разглядаюцца рэарганізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, уласцівасці іерархіі кіраўніцтва і склад дакументаў архіваў хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій, якія былі распаўсюджаны на беларускіх землях у XVIII - пачатку XX ст. і пакінулі аб’ёмную спадчыну ў архівасховішчах Беларусі. More »


Запрудскі Сяргей, Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918-1941 гг.)

Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918-1...

вучэбна-метадычны дапаможнік

Запрудскі Сяргей

Выкладаецца гісторыя беларускай літараіурнай мовы 1918-1941 гг. Падаецца перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў. Асэнсоўваецца спецыфіка вывучэння беларускай нарматыўнай мовы 1920— 30-х гг. у савецкі час. Аналізуецца пераемнасць мовы разгляданага перыяду з мовай часу існавання газеты «Наша ніва», характарызуецца развіццё лексікі. Шмат увагі надаецца моўнаму рэдагаванню 1920-30-х гг. як сацыяльнай практыцы і ... More »


Каханоўскі Аляксандр, Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.

Гісторыя Беларусі другой паловы XIX - пачатку...

вучэбна-метадычны дапаможнік

Каханоўскі Аляксандр

На аснове навейшых дасягненняў вывучэння айчыннай гісторыі прадстаўлены падзеі і працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітычнае жыццё, а таксама фарміраванне беларускай нацыі, развіццё культуры, эвалюцыя ўрадавай палітыкі, рэалізацыя буржуазных рэформ, сацыяльная трансфармацыя грамадства. More »


First   Previous   [2-4091]   Next   Last