Содаль Уладзімір

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1937 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Содаль. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Крашэўскі Юзаф Ігнацы, Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)

Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)

ды іншае

Крашэўскі Юзаф Ігнацы

Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887); польскі пісьменьнік і публіцыст. З незаможнай шляхты, вучыўся ў Вільні. За дачыннасьць да паўстання 1830 года быў арыштаваны. Да 1859 года жыў у бацькавым маёнтку на Пружаншчыне і ў сваім маёнтку на Валыні, пазьней у Варшаве, якую вымушаны быў пакінуць зноў жа да дачыннасьць да паўстаньня 1863 года, і жыў ды працаваў у Дрэздэне. Там былі напісаны раманы з саксонскай эпохі (“Графіня Козэль”, “Бруль”, ... More »


Майрынк Густаў, Белы Дамініканец

Белы Дамініканец

З дзённіка нябачнага

Майрынк Густаў

‘Гер Х альбо гер Y напісаў раман’, -- што гэта азначае? Ну, вельмі проста: ‘З дапамогай сваёй фантазіі ён паказаў асобаў, якіх насамрэч няма, прыпісаў ім перажыванні і звязаў іх паміж сабою.’ -- Прыкладна так, у агульных рысах, гучыць шырокавядомае меркаванне. Кожнаму здаецца, быццам ён ведае, што такое фантазія, але пра тое, што ёсць надта і занадта дзіўныя катэгорыі сілы ўяўлення, здагадваюцца толькі вельмі нямногія. Што сказаць, калі... More »


Майрынк Густаў, Чалавек на бутлі

Чалавек на бутлі

Майрынк Густаў

Маска, зь якою танцаваў Мэланхтон, -- гэта быў кажан, нагамі дагары, галавою ўніз. Крылы шчыльна абліпалі цела, а ў кіпцях кажан моцна трымаў вялікую залатую апону, падняўшы яе ўгору, як бы тым самым паказваючы, што ён зь нечагась зьвісае, -- глядзелася гэта, ну, зусім дзіўна і павінна было ўразіць Мэланхтона адмыслова, калі падчас танцу ён увесь час мусіў глядзець у гэты абруч, які быў яму сама-сама ў рост. Гэта была ці не найарыгіналь... More »


Майрынк Густаў, Ноч Вальпургіі

Ноч Вальпургіі

Раман

Майрынк Густаў

Забрахаў сабака. Раз. Другі раз. Пасьля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч,- якая там яшчэ прыгода нахапілася. - Мне здаецца, забрахаў Брок, - сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, - мусіць, ідзе пан раднік. - Гэта, душа мая, яшчэ ня прычына, каб брахаць, - строга кінула графіня Заградка, старая жанчына зь сівымі сьнежна белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі... More »


Зюскiнд Патрык, Двубой

Двубой

Аповесьць

Зюскiнд Патрык

Аднаго разу ў жніўні, адвячоркам, калі ўжо большасць людзей пакінула Люксембургскі сад, у павільёне яго паўночнай часткі за шахматнай дошкай яшчэ сядзелі двое, за партыяй якіх з такой напружанай увагай сачылі дзесяткі два гледачоў, што, хоць ужо і блізілася гадзіна аперытыву, ніхто і не думаў сыходзіць з поля бою, пакуль не будзе вырашаны лёс супроцьстаяння. Цікавасць гурту гледачоў прыкаваў да сябе чарнявы бледнатвары малады чалавек з ... More »


Зюскiнд Патрык, Басэтля

Басэтля

Аповесьць

Зюскiнд Патрык

Гэта я. Альбо нават, можа, мы. Калегі і я. Дзяржаўны аркестр. Другая Брамса -- гэта вам не абы што. У Другой нас было шасцёра. Сярэдні склад. А ўсяго нас восем. Часам згаджаюць яшчэ сяго-таго, да дзесяці. Аднаго разу нават было дванаццаць, гэта моц, каб вы ведалі, вялікая моц. Дванаццаць басэтляў, калі яны ўрэжуць, кажу тэарэтычна, вы не заглушыце іх цэлым аркестрам. Нават чыста фізічна. Тады астатнія могуць пакавацца. Без нас сапраўды ... More »


Тракль Геарг, Вершы

Вершы

Тракль Геарг

Геарг Тракль (Georg Trakl, 1887 – 1914), сын гандляра металам з Зальцбурга. Вывучаў фармацэўтыку ў Вене; як пазаштатны чыноўнік-медык паступіў у 1913 г. на працу ў гарнізонны шпіталь у Інсбруку, але неўзабаве пакінуў службу. Жыў у доме Людвіга ф. Фікера, у часопісе якога “Der Brenner” ён супрацоўнічаў. З пачаткам вайны ў складзе ранейшай вайсковай часткі зь перасоўным шпіталем апынуўся на фронце. Пасля бітвы пад Гродакам (Гарадок, Галіц... More »


Гайм Штэфан, Агасфэр

Агасфэр

Вечны Жыд

Гайм Штэфан

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўг... More »


Гайм Штэфан, Кніга цара Давіда

Кніга цара Давіда

Гайм Штэфан

Штэфан Гайм нарадзiўся 10 красавiка 1913 года ў Хэмнiцы; у 1933 г. эмiграваў у Чэхаславакiю, пазьней вучыўся ў Чыкага. У 1943 г. быў мабiлiзаваны i як амерыканскi афiцэр браў удзел у высадцы ў Нармандыi. Першыя гады акупацыi Германii жыў у Мюнхене, пасьля за пракамунiстычныя пазiцыi быў пераведзены ў ЗША i звольнены зь армii, пасьля чаго вярнуў уладам афiцэрскае пасьведчаньне i ўзнагароды i ў 1952 г. перасялiўся ва Ўсходнi Берлiн. Лаўрэ... More »


Рыльке Райнэр Марыя, Выбранае

Выбранае

Рыльке Райнэр Марыя

Райнэр Марыя Рыльке (1875 – 1926), аўстрыйскі паэт і празаік, класік нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусветнай літаратуры. У яго творчасці сінтэзаваліся этычна-філасофскія каштоўнасці многіх эпохаў і народаў. Райнэр Марыя Рыльке (1875 – 1926), аўстрыйскі паэт і празаік, класік нямецкамоўнае паэзіі, адзін з пачынальнікаў авангардызму ў сусветнай літаратуры. У яго творчасці сінтэзаваліся этычна-філасофскія кашто... More »


First   Previous   [4114-4178]   Next   Last