Лепешаў Іван

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1924 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Іван Лепешаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Астаповіч Антон

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Антон Астаповіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Гасцінец, 14 (257) 2018

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

14 (257) 2018

Гістарычныя габрэйскія могілкі Гарадка чакаюць добраўпа-радкавання, каб стаць турыстычным аб’ектам... За мінулае ХХ стагоддзе праз другую сусветную вайну і бальшавіцкі гістарычны нігілізм на гарадоцкай зямлі засталося мала гістарычных помнікаў ранейшых за ХХ стагоддзе. Але габрэйскія могілкі застаюцца такім месцам, бо іх гісторыя цягнецца з XVIII стагоддзя. More »


Гілевіч Ніл, Начлег на буслянцы

Начлег на буслянцы

п'есы

Гілевіч Ніл

У кнігу ўвайшлі п’есы пра подзвіг беларускай моладзі ў Вялікай Айчыннай вайне, пра духоўнае станаўленне маладога сучасніка, пра адносіны да культурнай спадчыны і інш. Камедыя «Не кажы «гоп»...» і драма «Мы скора завітаем зноў» адзначаны прэміямі на Рэспубліканскім конкурсе аднаактовай драматургіі ў 1971 і ў 1978 годзе. Творы разлічаны на народныя тэатры і самадзейныя тэатральныя калектывы. More »


Яновіч Сакрат, Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мова ў ёй

Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і бела...

Роздумы

Яновіч Сакрат

Нарыс „Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мо¬ва ў ёй” напісаў жыхар Беласточ-чыны, не падаўшы свайго прозь¬вішча. На Захад твор трапіў у выглядзе брашуры, выданае ў Польшчы ў 1981 годзе ў колькасьці 100 экзэмпляраў (лацін¬каю). У канцы выданьня, выпушча¬нага „на правох рукапісу”, пададзеная „заканадаўчая падстава” пу¬блікацыі: Ustawa z dnia 31 lipсa 1981 г. — o kontroli publikacji i widowisk, art. 4.1.22 (Dz.U. nr 20); ... More »


Грахоўскі Сяргей, Зачараванасць

Зачараванасць

Вершы і паэмы

Грахоўскі Сяргей

Аўтар гэтай кнігі зачараваны прыгажосцю роднай зямлі, мужнасцю і дабрынёю сваіх сучаснікаў і папярэднікаў, тры¬вожыцца за лёс усяго прыгожага і жывога на зямлі. Але вершы нельга пераказаць. Іх трэба чытаць. Кнігу завяршаюць паэмы «Бяссмертнік!», «Спаленыя масты» і «Трывожны маналог зямлі». More »


Варабей Ірына, Там, дзе сэрца маё

Там, дзе сэрца маё

Варабей Ірына

Sparrow I. There, where my heart is. This is another book of the Batskaushchyna Library series, a collection of essays, articles, stories and translations of newspaper articles written by Belarusians in Canada. It gives a glimpse of life and activities of the Belarusian community in Canada. Philosophical reflections on the meaning of life, landmarks in the history of humanity, society and the Fatherland will be of interest to many re... More »


Адамовіч Алесь, Апакаліпсіс па графіку

Апакаліпсіс па графіку

Адамовіч Алесь

Алесь Адамовіч адным з першых павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля аварыі. Праз барыкады "дзяржаўных інтарэсаў", езуіцкія "навуковыя" супакойванні, цэнзурныя лабірынты пісьменнік прарываецца да кіраўнікоу краіны і рэспублікі, да сусветнай грамадскасці, са словамі болю нястомна біў у набат чарнобыльскай трагедыі. Аварыя — выпадак ці заканамернасць? Хто вінаваты? Што рабіць? Пра гэта — страсны ... More »


Новы Час, 37 (600) 2018

Новы Час

Агульнапалітычная штотыднёвая газета

37 (600) 2018

Калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі — аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх — не дай Бог вайна, мы раздадзім у кожную сям’ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсімі... Ну, дзяцей давайце выведзем. Старыя і нават жанчыны, сем мільёнаў чалавек — сем мільёнаў атрымаюць зброю, каб яны маглі абараняцца», — гэты пасаж Лукашэнкі выклікаў фурор у айчыннай грамадскасці. На палігоне ў Івацэвіцкім раёне кіраўнік краіны выказ... More »


Някляеў Уладзімір, Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Менскі раман

Някляеў Уладзімір

Раман Уладзімера Някляева шмат у чым зьяўляецца аўтабіяграфічным, і апавядае пра фарміраваньне ідэалаў някляеўскага пакаленьня ў часы хрушчоўскай адлігі. У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і перасьледаваліся брыгадміламі; паказанае «раскрыцьцё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філёзафа-дысыдэнта Кіма Хадзеева; прысутнічае апіса... More »


Верасень, 16

Верасень

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка Міхалёва. Марына Валасар. Ганна Рудак. Марыя Магдалена Палхоўская. Кацярына Шчасная. Дар'я Дарошка. Аляксей Лужынскі. Антаніна Хатэнка. More »


Беларускі Сьвет, 03 (32) 1978

Беларускі Сьвет

Byelorussian World

03 (32) 1978

Асоба Ф. Скарыны надзвычай прыцягальная для мастакоў. Чаму менавіта Скарыне «пашанцавала» больш за іншых дзеячаў нацыянальнай культуры мінулагаі Пэўна, тут адыграла ролю надзвычайная важнасць зробленага ім — друкаванне першай беларускай кнігі. Але натхняе мастакоў адчуванне род-наснай натуры. Колькі цудоўных гравюр у выданнях Скарыны! З якой любоўю і майстэрствам аздабляў ён кнігі. I нястомна дбаў пра асвету свайго народа, каб яго земля... More »


First   Previous   [2-4175]   Next   Last