Беларусы, Т.4

Беларусы

Вытокі і этнічнае развіццё

Том прысвечаны навуковаму аналізу праблем паходжання і этнічнага развіцця беларускага народа, яго вытокаў, каранёў, змен, якія адбываліся ў яго культуры на працягу стагоддзяў. Высвятляюцца этнічныя асаблівасці беларускага народа, яго культурныя сувязі з іншымі народамі, сучасны стан і шляхі далейшага развіцця. Для этнолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, архітэктараў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай культуры. Болей »


Беларусы, Т.2

Беларусы

Дойлідства

Том прысвечаны аднаму з важнейшых кампанентаў культуры беларусаў – дойлідству. Уперыню комплексна аналізуецца эвалюцыя беларускай архітэктуры на працягу амаль цэлага стагоддзя. Характарызуецца асяроддзе жыцця і тыпы паселішчаў, сакральныя, абарончыя, жылыя і грамадскія збудаванні, гісторыка-стылістычныя і мастацка-канструкцыйныя рысы беларускай архітэктуры. Для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, архітэктараў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторы... Болей »


Архівы на шляху ХХІ стагоддзя: гісторыя, спадчына, сучаснасць

Архівы на шляху ХХІ стагоддзя: гісторыя, спад...

Матэрыялы Другога беларуска-ранцузкага архіўнага семінара. Мінск 8-10 лютага 2000 г.

У зборніку змяшчаюцца матэрыялы, якія асвятляюць асобныя пытанні беларуска-французкага архівазнаўства, крыніцазнаўства і гістарыяграфіі. Матэрыялы раскрываюць новыя падыходы па праблемах гісторыі архіўнай справы, а таксама айчыннага крыніцазнаўства і гістарыяграфіі. Прызначаецца даследчыкам беларускай гісторыі, выкладчыкам і стыдэнтам, а таксама спецыялістам у галіне архіўнай справы, гістарычнай інфарматыкі і дакументазнаўства. Болей »


Анішчанка Яўген, Генеральнае межаванне ў Беларусі

Генеральнае межаванне ў Беларусі

Дапаўненне да кнігі „Генеральнае межваенне ў Беларусі”

Анішчанка Яўген

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца практыка і дакументальныя вынікі Генеральнага межваення Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў, вызначаюцца прычыны і абставіны правалу яго на абшары іншых заходніх губерняў Расійскай імперыі ў першый палове ХІХ ст. Разлічана на гісторыкаў, эканамістаў, картографаў і краязнаўцаў Болей »


Анищенко Евгений, Евреи белорусской губернии

Евреи белорусской губернии

Исторический очерк и документы

Анищенко Евгений

Кніга ўпершыню лаканічна адлюстроўвае сацыяльны ўклад Беларускай губерні часоў Паўла І з уціскам на выясненне прычын голада сялян ў 1800 годзе, у чым абвінавачваліся мясцовыя габрэі. Таксама ўпершыню публікуюцца матэрыялы даследавання гэтай падзеі паэтам і сенатарам Г.Р.Дзержавіным, якія з’ўляюцца ілюстрацыяй тадышніх нраваў. Выданне мае пераканаць усіх цікаўных у тым, што супольныя беды і сваё ўласнае рабалепіе нельга перакідаць на „зл... Болей »


Бектинеев Ш.И., Формирования российской армии с белорусскими наименованиями

Формирования российской армии с белорусскими ...

Бектинеев Ш.И.

У кнізе прадстаўлены кароткія звесткі пра 232 фармаванні расійскай арміі з 1772 да 1 сакавіка 1918 г., якія мелі назву паводле беларускай тапаграфіі і тапаніміцы, з указаннем войнаў, у якіх яны прымалі ўдзел, і калектыўных узнагарод. Кніга прызначана ваенным гісторыкам і музейным працаўнікам, якія займаюцца даследаваннем ваеннай і палкавой гістарыяграфіі, а таксама ў якасці хрэстаматыйнага матэрыяла для слухачоў ваенна-вучэбных установа... Болей »


Адраджэнне

Адраджэнне

Гістарычны альманах

Малавядомыя старонкі гераічнай барацьбы нашых продкаў супраць Тэўтонскага ордэна, літаратурныя нататкі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай, мемуары М.Агінскага, найцікавешае даследаванне І.Хозерава аб вытоках беларускага дойлідства, расказ аб полацкай эпапеі (1563-1579), дакументы БНР – гэтыя і многія іншыя ўнікальныя матэрыялы па гісторыі Бацькаўшчыны складаюць змест альманаха. Болей »


Памяць, Мінскі раён

Памяць

Гісторыка-дакументальная хроніка Мінскага раёна

Кніга - гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак. артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра гісторыю Міншчыны. яе знакамітых людзен, герояў ратнай і працоўнай славы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікан Айчыннай і другой сусветнай войнаў. Прыводзяцца спісы воінаў, партызан, падпольшчыкау. мірных жыхароў, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопніка... Болей »


Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны

Праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства

Разглядаюцца пытанні арганізацыі гістарычных даследаванняў па дадзенай праблеме, стан і выкарыстанне архіўных крыніц, аналізуюцца працы беларускіх і замежных гісторыкаў па пытаннях барацьбы супраць нямецкіх захопнікаў, акупацыйнага рэжыму, вызначаецца ступень вывучанасці праблемы, кірункі далейшага навуковага пошуку, асвятляюцца малавывучаныя пытанні, „белыя плямы”. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, гісторыяй вялікай... Болей »


Брест

Брест

Энциклопедический справочник

Энцыклапедычны даведнік пра горад над Бугам уключае ў сябе гістрычны нарыс, апісанне найбуйнейшых аб’ектаў, іх гісторыю і прызначэнне. Планы і апісанні дазваляюць без вялікіх цяжкасцяў самастойна наведваць Берасце. У даведніку змешчаны таксама адрасы і нумары тэлефонаў інстытуцый культуры, асветы, адукацыі. Кніга карысна для турыстаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, гасцей і жыхароў горада. Болей »