Скобла Міхась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міхась Скобла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Пятровіч Барыс, Піліпікі

Піліпікі

Пятровіч Барыс

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Галіяфы

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2009 by Барыс Пятровіч, Галіяфы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Піліпікі» – нізка аповедаў Б. Пятровіча. Назва яе паходзіць ад імя галоўнага героя Піліпа, якога аўтар прымушае рабіць і думаць тое, што звычайна ня робіць і ня думае звычайны чалавек. Да першай публікацыі «П.» аўтар даў такі каментар: «П.» пісаліся ня жартам, не ўсур’ёз і ня дзеля выпендрону. Яны проста пісаліся. А таму не задавайце пытаньня: а навошта яны напісаныя? Ні мне, ні сабе. Бо ўсё, што ніжэй гэтых словаў, ня вартае нават гэтых словаў». (З нявыдадзенага яшчэ энцыклапедычнага даведніка).

Беларускія аўтары: Пятровіч Барыс

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Фрагмэнт кнігі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сьпіс кнігаў і пляны выдавецтва Галіяфы

Варта пазнаёміцца:

Пятровіч Барыс, Пуціна

Пуціна

аповесці

Пятровіч Барыс

У кнігу ўвайшлі напісаныя на сумежжы тысячагоддзяў аповесці Барыса Пятровіча «Стах» і «Пуціна», у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыяналізму, класічага пісьма і стылёвага авангардызму. Болей »


Пятровіч Барыс, Тэксты

Тэксты

Пятровіч Барыс

Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы. Галоўны рэдактар ... Болей »


Пятровіч Барыс, Спакушэнне

Спакушэнне

апавяданні розных гадоў

Пятровіч Барыс

У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах «Ловы», «Сон між пачвар», «Фрэскі», «Шчасьце БЫЦЬ…», а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і… Болей »


Пятровіч Барыс, Спачатку была цемра

Спачатку была цемра

Аповесць

Пятровіч Барыс

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. Болей »


Пятровіч Барыс, Плошча

Плошча

Гісторыя аднаго каханьня

Пятровіч Барыс

"Плошча" – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, н... Болей »


Пятровіч Барыс, Жывая чытанка / Барыс Пятровіч / Пас аддаць

Жывая чытанка / Барыс Пятровіч / Пас аддаць

Пас аддаць, апавяданьне з кнігі Жыць не страшна

Пятровіч Барыс

Барыс Пятровіч (cапраўднае імя Барыс Сачанка) прыйшоў у гэты сьвет 17 ліпеня 1959 году. Памёр увечары 1 верасьня 1970-га, каб ранкам наступнага дня зноў нарадзіцца і жыць... У кастрычніку 2002 году сышоў з часопісу "Полымя", каб налета ў верасьні заснаваць часопіс "Дзеяслоў" і жыць вольна... У перапынках між гэтым скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у савецкіх і беларускіх выданьнях, выдаў некалькі кніг прозы. Галоўны рэдактар ... Болей »


Пятровіч Барыс, Жыць не страшна

Жыць не страшна

фрэскі -1, 2, 3, 4

Пятровіч Барыс

У новую кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах. Болей »


Пятровіч Барыс, Шчасьце быць

Шчасьце быць

Пятровіч Барыс

Аб’емны том твораў Барыса Пятровiча "Шчасце быць…", прадстаўляе чытачу магчымасьць філязофскіх заўвагаў аўтара, якія праз мудрую назіральнасьць даюць магчымасьць зразумець многае ў гэтым сьвеце. Гэтую кнігу можна перачытваць перагортваць смакаваць не адзіна раз. Кніга ўвесь час узбагачае чытача новым беларускiм зместам, нацыянальным розумам, навукаю. Дыяпазон пісьменніка - ад бытавых замалёвак да фантасмагорыі. Некаторыя творы захапл... Болей »


Пятровіч Барыс, Фрэскі

Фрэскі

Аповеды, трызненні, гульні

Пятровіч Барыс

Проза Б.Пятровіча (Сачанкі) выбіваецца з агульнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Ён смела эксперыментуе, "прымушае" сваіх герояў трапляць у незвычайныя жыццёвыя сітуацыі, балансаваць на мяжы явы і сна, рэальнага і ўяўнага... Б.Пятровіч нарадзіўся на Гомельшчыне. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў у "Гомельскай праўдзе". Цяпер жыве і працуе ў Мінску. Болей »


Пятровіч Барыс, Сон між пачвар

Сон між пачвар

Апавяданні

Пятровіч Барыс

«Сон між пачвар» - зборнік апавяданняў Барыса Пятровіча (Сачанкі), чытаючы якія часам задумоўваешся, ці такое магло здарыцца насамрэч, ці гэта толькі фантазія аўтара. Героі апавяданняў – людзі, паводзіны якіх вельмі неардынарныя, часам проста нерацыянальныя, або нават абсурдныя. Многія апавяданні патрабуць неаднаразовага прачытання. Аўтар вельмі старанна аналізуе і паводзіны сваіх герояў, але перадусім стараецца зразумець іх філасофію,... Болей »