Каско Алесь

Памятаем.

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1951 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Алесь Каско. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір, Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках

Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках

Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2001

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Турыстыка; Мэмуары

Copyright © by Pawet2001

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Nowy Świat 23/25 m. 30, Warszawa (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [803]

Сыгнатура: VIII.2.LAU

Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя жыхары горада, людзі, каранямі звязаныя з лідскім краем, а таксама ўсе, хто любіць радзіму, убачылі як выглядаў горад у розныя эпохі. Кніга складаецца з 22 глаў. Дзве з іх прысвечаны гісторыі і архітэктуры горада. Глава “Гісторыя горада” – своеасаблівая хроніка ад часу яго заснавання да канца 30-х гадоў XX стагоддзя. Глыбокі гістарычны нарыс падмацоўваецца малюнкамі Н.Орды, Я.Драздовіча, Ю.Пешкі, М.Кулешы, фотаздымкамі з архіваў. Перад чытачом паўстаюць Лідскі замак, Фарны і Іосіфаўскі касцёл піяраў, Віленская і Каменская вуліцы, рынак і раначная плошча, мост, чыгуначны вакзал і многія іншыя прывабныя мясціны старажытнага горада ў выкананні вядомых і невядомых аўтараў канца XIX –пачатку мінулага стагоддзя. Напрыканцы выдання змешчыны карты Ліды канца XVIII ст. і 1939 года.

Беларускія аўтары: Лаўрэш Леанід

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле