Гаворыць радыё Вызваленьне..., Кніжка 1

Гаворыць радыё Вызваленьне...

Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі

Беларуская Сэкцыя Радыя «Вызваленьне» пачала працу 20 травеня 1954 году пры згодзе й падтрымцы Рады БНР. Першыя 15-хвілінныя штодзённыя праграмы перасылаліся на Беларусь 24 разы на суткі. Ад 19 сакавіка 1956 году праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача лачынаецца словамі: «Тут Радыё «Вызваленьне». Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету...... Болей »


Шабовіч Святаслаў, З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгор...

Гісторыя аднаго падарожжа

Шабовіч Святаслаў

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах... Болей »


Юрэвіч Лявон, Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія

Юрэвіч Лявон

Гэтая кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія” адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі ці паваеннай Нямеччыны, і змястоўнае ліставанне аднаго з найбольш значных эміграцыйных скарыназнаўцаў Вітаўта Тумаша, і аўтарскія аповед... Болей »


Muzeum Białoruskie w Hajnówce. Беларускі Музей у Гайнаўцы

Muzeum Białoruskie w Hajnówce. Беларускі Музе...

30 lat - historia, fakty, ludzie. 30 гадоў - гісторыя, факты, людзі

Кніга „30 гадоў Беларускага музея ў Гайнаўцы", якую аддаем у Вашыя рукі з'яўляецца першай манаграфіяй нашага Беларускага Музея. Гэта доўгія гады будовы, бо, насамрэч, Музей дзейнічае каля 10 гадоў. Неведамым дагэтуль фактам з'яўляецца таксама момант нараджэння ідэі аб стварэнні Музея і Асяродка Беларускай Культуры, адбылося гэта больш-менш 50 гадоў таму, пра што, між іншым, распавядзем у гэтым выданні. Кніга - акт пашаны стваральніку Му... Болей »


Харэўскі Сяргей, Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг.

Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1...

Харэўскі Сяргей

Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця айчыннай архітэктуры — дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якога адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты край быў далучаны да СССР. Важнаю часткай заходнебеларускай архітэктуры было будаўніцтва храмаў розных веравызнанняў, што было абумоўлена і інтэнсіўным рэлігійным жыццём на тых тэрыторыях... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 2. 1970—1978

Барадулін Рыгор

У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні. Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 1. 1951—1969

Барадулін Рыгор

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівы... Болей »


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1982—1997)

Рада БНР (1982—1997)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя... Болей »


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1970–1982)

Рада БНР (1970–1982)

Падзеі і дакументы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных ... Болей »


Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1947–1970)

Рада БНР (1947–1970)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гіс... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-392]   Наступная   Апошняя