![]() |
![]() |
«Наш стары добры Вавілон» - унікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія гісторыйкі» (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі. I не на самоце, а ў кампаніі ... Болей »
Манаграфія на падставе новай метадалогіі даследуе генезіс і эвалюцыю беларускага горада Шчучын. Змены дзяржаўных межаў перакідвалі мястэчка з адной дзяржавы ў другу. Войны і чарговыя ўласнікі (або захопнікі) пераназывалі горад. На аснове архіўных дакументаў і храналогіі гістарычных падзей паказана змена назову старажытнага горада Шутино-Ышутино-Шчутино праз Szczucin, Schtchutschin, Ščiutinas да сучаснага Шчучына, шлях развіцця мястэчка... Болей »
Выданне зроблена з паасобнікаў, якія захоўваюцца ў Цэнт-ральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у прыватным кнігазборы Янкі Саламевіча, у Дзяржаўнай Публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (г. Санкт-Пецярбург), у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літоўскай рэспублікі, у бібліятэцы Інстытут... Болей »
Гэты нумар часопіса адкрывае энцыкліка Яна Паўла ІІ «Fides et Ratio». Гэты твор Святога Айца, які глыбока закранае ўзаемаадносіны паміж верай і розумам, багаслоўем і філасофіяй, надзвычай актуальны сёння. У рубрыцы «Да Юбілею 2000 года» апублікаваны артыкул вядомага даследчыка і лацініста Алеся Жлуткі з цікавага цыклу «Заходняе хрысціянства на Беларусі», у якім паказаны карані і шляхі каталіцызму ў нашай краіне. Болей »
У гэтым нумары друкуецца працяг энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio. У рубрыцы З жыцця Касцёла надрукавана гамілія Святога Айца, прамоўленая ім у Дзень Прабачэння 12 сакавіка 2000 г. Нататкі ксяндза Адама Банецкага Гэта месца - святое прысвечаны пілігрымцы Яна Паўла II ў Святую Зямлю, якая адбылася 21-26 сакавіка 2000 г. 200-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Валенція Ваньковіча (1800-1842) прысвечаны артыкул мастацтвазнаўца ... Болей »
* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына, "Не пакіну вас сіротамі..." * Задарожная Ірэна, Любіў безнасць і пакору * Ляхоўскі Уладзімір, Рупіўся дзеля Бога і людзей ... Болей »
Бог стварыў мяне, каб я Яго пазнаў, палюбіў, выконваў Ягоныя прыказанні, і пасля смерці атрымаў вечнае і шчаслівае жыцьцё разам з Ім. Беларускі паэт Казімер Сваяк (святар Кастусь Стэповіч, 1890-1926) пісаў: Птушцы да шчасця вольнасці трэба. Да шчасця краскі — яснага неба, Дзіця шчасліва на руках маткі, Бяздольны рвецца да цёплай хаткі. Для ўсіх жа людцаў, дзе ёсць іх колькі, Аднаго трэба на свеце толькі, Без чаго свет наш — б... Болей »
«Наша доля» (поўная назва: «Наша Доля. Першая белоруская газэта для вёсковаго і местоваго рабочаго народу. Выходзіь раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі») — штотыднёвая легальная газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку, першая легальная газета ў беларускай мове. Выдавалася ў Вільні ў перыяд 1(14) верасня — 1(14) снежня 1906. Разам выйшла 6 нумароў, з іх 4 былі канфіскаваны, 7-ы быў знішчаны яшчэ ў наборы. Палова тыражу друкавала... Болей »
Сборник посвящен 80-летию архива, являющегося крупнейшим в Беларуси хранилищем документов XX в. Книга состоит из исторических очерков, биографических справок о сотрудниках, библиографических материалов, иллюстраций. Издание рассчитано на архивистов, историков, будет интересно и широкому кругу читателей. Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »