Стагановіч Марыя, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Стагановіч Марыя

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012

Рэдактар: Гардзіенка Наталля

Выдавец: Лімарыус

Выдавецкая сэрыя: Беларуская мемуарная бібліятэка

Памеры: 200 с., іл., 17 см

ISBN: 978-985-6968-19-1

Катэгорыя: Гісторыя; Мэмуары

Copyright © 2012 by Стагановіч М.

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2727]

Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч напісала ўжо на эміграцыі на просьбу дачкі “распавесці як раней было ў Беларусі”. Таму гэты аповед пачынаецца з працяглай сямейнай гісторыі са згадкамі шматлікіх сваякоў, мае шмат дэталяў з побытавага жыцця, цікавых штодзённых дробязяў. Храналагічна ўспаміны ахопліваюць час ад канца ХІХ ст. да 1917 г. Тут акрамя апісанняў нацыянальнай традыцыйнай абраднасці ёсць згадкі, прыкладам, пра навучанне на прафесійных курсах у Менску, а таксама аповед пра бежанства ў Смаленшчыну ў часы першай сусветнай вайны. Марыя цікава параўноўвае сялянскі побыт у вёсцы Ельнінскага павету з побытам на роднай Наваградчыне, дзе яе бацька быў упраўляюшчым у маёнтках графа Храптовіча-Буценева. Дадаткам да ўспамінаў выступаюць запісы народных песень, нацыянальных страваў ды лекавых якасцяў розных зёлак, што Марыя памятала ад сваёй маці. Кніга ілюстраваная фотаздымкамі з сямейнага архіву ды суправаджаецца якаснымі каментарамі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус

Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Нюнька Хведар, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Нюнька Хведар

Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Выданне "Мае ўспаміны" распавядае не толькі пра грамадскую дзейнасць самога аўтара. Перад намі выданне мемуарнага характару, дзе аўтар апісвае практычна ўсё сваё жыццё. Гістарычныя падзеі апісаныя аўтарам, дапаўняюць і тлумачаць жыццёвыя хваляванні, перажыванні, дасягненні, клопаты. Тлумачаць чаму ў жыцці адбылося менавіта так, а не інакш. Аўтар, зараз жывучы ў Вільні, нар... Болей »


Вітан-Дубейкаўская Юліяна, Мае ўспаміны

Мае ўспаміны

Вітан-Дубейкаўская Юліяна

«Мае ўспаміны» — гэта гісторыя ахвярнага каханьня набожнай жанчыны і безнадзейна хворага мужчыны. Яна — дачка віленскага купца немца, ён — беларускі палітык і антыквар. На фоне іх узаемаадносінаў — старажытная Вільня, першая сусьветная пайма. мары пра незалежную краіну Беларусь. Каханьне і шчырая вера дапамагаюць Юліяне Мэнке і Івану Луцкевічу прайсьці праз усе нягоды часу і захаваць у сваіх душах сьвятло, дабрыню і чалавечую годнасьць. Болей »