Прышчэпчык А. М., Ленінскае слова на Беларусі, Навукова-папулярнае выданне

Ленінскае слова на Беларусі

Узбагачэнне беларускай мовы перакладамі твораў У. І. Леніна

Прышчэпчык А. М.

"У праці паказана роля ленінскай лексікі на узбагачэнні беларускай літаратурнай мовы. У аснову пакладзены беларускі пераклад твораў У. І. Леніна. Разглядаецца лексіка ленінскіх твораў, звязаная з гістарычнымі падзеямі канца XIX і першых дзесяцігодак XX ст. Аналізуюцца розныя пласты лексікі - тэрміналагічная, размоўна-бытавая, фразеалагізмы. Разлічана на шырокае кола чытачоў." Болей »


Белавокі Андрусь, Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі

Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі

Белавокі Андрусь

Творчая доля Андруся Белавокага хрэстаматыйна чыстая, яна можа служыць ілюстрацыяй шматлікіх літаратуразнаўчых канцэпцыяў Але яна не ёсць халодным адпюстраваннем літаратурных і жыццёвых фактаў, бо складаецца з трапяткога і балючага рэчыва, і ў падмурку яе — кароткая жыццёвая драма. Быццё народжана Словам, а літаратура як іпастась слова працягвае кіраваць жыццём, і таму пісьменнік ёсць дэміургам быцця і стваральнікам уласнага лёсу. Дзеля... Болей »


Летазлічэнне

Летазлічэнне

Вершы

Лірычна-філософская паэзія Алы Канапелькі ўражвае сваёй даліктнасцю і чысцінёй, спрадвечнымі пошукамі ісціны, засяроджанасцю. Тэма кахання праходзіць стрыжнявой лініяй праз увесь зборнік. Даверлівасць жаночай душы вылілася ў шчырую размову пра дзень сённяшні і мінулы. Болей »


Юрэвіч Лявон, Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Гісторыя газэтаў "Бацькаўшчына" й "Беларус" (1947—2000)

Юрэвіч Лявон

Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах, распавядае гісторыю газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус” на працягу 1947 - 2000 гадоў. Апрача гісторыі аўтар пільна прасочвае лёсы сяброў ... Болей »


Шураков Сергей / Белый Алексей, Листопад вперемежку с дождём / Невольничьи песни

Листопад вперемежку с дождём / Невольничьи пе...

Шураков Сергей / Белый Алексей

Имя президента страховой компании "Вест АСКО" Сергея Шуракова в деловом мире известно многим. Не новичок он и в поэзии. Литературные встречи, творческие вечера, конкурсы авторской песни, публикации... И главное во всём этом - его стихи, в которых так удачно сочетаются любовная лирика и философское видение мира. / Что человеку вспоминается чаще всего? Наверное, детство. Как бегали со сверстниками по полевой дороге за земляникой и жгли ку... Болей »


Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір, Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках

Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымк...

Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір

Дзіўная сіла фотамастацтва! Яна лёгка вяртае нас у мінулае, дазваляе станавіцца саўдзельнікамі жыцця продкаў і перажываць моцныя пачуцці. Нездарма краязнаўцы Леаніл Ляўрэш і Уладзмір Круцікаў выканалі ўнікальную працу: сабралі больш ста выяваў Ліды на старых малюнках, паштоўках і фотаздымках, каб сучасныя жыхары горада, людзі, каранямі звязаныя з лідскім краем, а таксама ўсе, хто любіць радзіму, убачылі як выглядаў горад у розныя эпохі.... Болей »


Лідарства і моладзевыя арганізацыі, Брашура 5

Лідарства і моладзевыя арганізацыі

Праграма, падтрыманая праз еўрапейскую камісію пад найменнем “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці скончылася” у ліпені 2002 году. Удалося выдаць чатыры брашуры, адрасаваныя беларускім настаўнікам. Пісалі іх аўтары з Беларусі і Польшчы. У варштатах на Гарадзеншчыне і ў Шчэціне ўзялі ўдзел больш як сто настаўнікаў. Надта цікавымі былі шчэцінскія варштаты ў ліпені. Удзельнікі – настаўнікі з Гародні, Ваўкавыску, Ліды, Наваградку, ... Болей »


Башлакоў Міхась, Лілея на цёмнай вадзе

Лілея на цёмнай вадзе

Паэма

Башлакоў Міхась

Паэзіі Міхася Башлакова ўласцівы адкрытасць і эмацыянальнасць. Паэма «Лілея на цёмнай вадзе» — гэта горкая праўда пра чарнобыльскую трагедыю. Перш чым надрукаваць паасобныя ўрыўкі, паэт чытаў яе ў шматлікіх аўдыторыях роднай Гомельшчыны, даносячы да людзей тое, пра што тады ні пісаць, ні гаварыць не дазвалялася. Магчыма, пагэтаму слухачы ўспрымалі паэму зацікаўлена, усхвалявана, суперажываючы шчырым, балючым радкам, у якіх білася, крыча... Болей »


Кісліцына Г. М., Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры

Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літарат...

Кісліцына Г. М.

У аснову працы легла меркаванне, што базісным у лірьічнай мініяцюры з'яўляецца спецыфічны тып мастачкага мыслення, які характарызуецца рознымі даследчыкамі як лірыка-рамантычны, лірыка-філасофскі альбо эсэістычны. Праца складаецца з дзвюх частак. У першай даюцца тэарэтычныя звесткі аб гісторыі і своеасаблівасцях жанру. Другую складаюць тры раздзелы, дзе паслядоўна разгледжана развіццё беларускай мініяцюры на працягу XX стагоддзя. Болей »


Яновіч Сакрат, Лістоўе Listowie

Лістоўе Listowie

Яновіч Сакрат

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222]   Наступная   Апошняя