Чорны Кузьма, Раманы «Сястра», «Зямля»;

Раманы «Сястра», «Зямля»;

Чорны Кузьма

Збор твораў Кузьмы Чорнага ў васьмі тамах — першае навуковае выданне спадчыны выдатнага беларускага празаіка. У яго ўключаны амаль усе вядомыя творы пісьменніка і размеркаваны па тамах у храналагічнай паслядоўнасці наступным чынам: 1 — апавяданні 1923—1927 гг.; 2 — апавяданні 1928—1944 гг.; 3 — раманы «Сястра», «Зямля»; 4 — аповесці «Лявон Бушмар», «Вясна», «Ідзі, ідзі» і раман «Бацькаўшчына»; 5 — апавяданне «Насцечка», аповесць «Люба Л... Болей »


Адамовіч Яўген, Рана на Івана...

Рана на Івана...

Адамовіч Яўген

У кнізе апавядаецца пра адраджэнне і святкаванне ў Беоарусі купалля, Каляд, Раства Хрыстова, Новага Года, Гукання вясны, Радаўніцы і іншых свят ў 90-я гады ХХ стаг. Аўтар звяртае ўвагу на выкарыстанне аграрных традыцый, звычаяў, абрадаў, вераванняў і зараджэнне новых элементаў у мастацкім афармленні, тэатралізаваным і музычным выкананні, на праблему духоўнага адраджэння беларускай культуры. Выданне ілюстраванае. Разлічана на студэнтаў В... Болей »


Навуменка І. Я., Ранні Кузьма Чорны (1923-1929)

Ранні Кузьма Чорны (1923-1929)

Навуменка І. Я.

У кнізе разглядаюцца творы выдатнага беларускага празаіка, якія пераважная колькасць крытыкаў або абмінае, або гаварыла аб іх мімаходам, хоць менавіта ў апавяданнях, першых раманах найвыдатней відаць тая вялікая творчая работа, якую мусіў прарабіць пісьменнік. Гэта была маладосць Кузьмы Чорнага, якая непаддзельная, калі ён пісаў шчыра, без аглядкі на крытыкаў, па загаду гарачага, як потым даследчыкі назавуць, «вялікага сэрца». Болей »


Гэрбэрт Зьбігнеў, Рапарт з гораду ў аблозе

Рапарт з гораду ў аблозе

Выбраныя творы

Гэрбэрт Зьбігнеў

Паэзія Зьбігнева Гэрбэрта - паэзія памяці, Відаць, адзінае, што застаецца чалавеку ў эпоху адабранага мінулага і спляжанай сучаснасьці, - гэта памяць. А яшчэ - уяўленьне. Прастора ўнутранай свабоды, якую нельга адабраць. Прастора мітатворчасьці, хворая на страту пачуцьця часу, бо тут працягваюць жыць памерлыя. Памяць, якая вяртае выгнаньніка-барбара ў сад эўрапейскай культуры, адкрываючы яму лябірынт над морам. Пісаў справаздачы з раю і... Болей »


Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай

Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай

Беларуская польскамоўная паэзія XIX стагоддзя

Анталагічны зборнік залучае пад адныя вокладкі выбраныя польскамоўныя творы беларускіх паэтаў мінулага стагоддзя. Большасць з іх была забыта гісторыяй літаратуры і толькі цяпер вяртаецца ў нашую памяць праз творы, пададзеныя тут на мове арыгінала і ў перакладзе на беларускую мову. Болей »


Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей, Расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Расейска-беларускі вайсковы слоўнік

Суднік Станіслаў, Чыслаў Сяргей

Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі беларускіх школаў і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. Болей »


Палачанін Ф., Расплата за нелюбоў

Расплата за нелюбоў

П'есы

Палачанін Ф.

Федар Палачанін — прадстаўнік маладзейшага пакалення беларускіх драматургаў. Яго п'есы ахвотна ставяць самадзейныя калектывы, абласныя тэатры. Яркая індывідуальнасць аўтара яскрава высвечана у яго першай кнізе «Расплата за нелюбоў», у якую ўвайшлі дзве камедыі і адна меладрама. Болей »


Кантылёў Яўген, Распячатка чорнай скрынкі

Распячатка чорнай скрынкі

Аповесць, апавяданні

Кантылёў Яўген

У сваёй аповесці аб складаным і супярэчлівым жыццёвым лёсе навукоўца празаік раскрывае праблемы сучаснай навукі. Сумленны чалавек, змагаючыся за свае прагрэсіўныя ідэі, трапляе ў брудныя цянёты бяздарных зайздроснікаў. У дадатак — звады з жонкаю. Адзіная надзея і радасць - каханне да жанчыны, у якой ён адчуў духоўна блізкага сабе чалавека. Апавяданні вызначаюцца своеасаблівым поглядам аўтара на сучасныя няпростыя з'явы і праблемы. Болей »


Бутэвіч Анатоль, Расстайны пах асоту

Расстайны пах асоту

Аповесць, апавяданні

Бутэвіч Анатоль

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным. Рэфлексія «У кожнага ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168]   Наступная   Апошняя