![]() |
![]() |
Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых прычынаў, яны былі пададзеныя адпаведна прапагандысцкім мэтам зь якімі яны публікаваліся. Такім чынам, адна са старонак гісторыі беларуска... Болей »
У том уключаны найбольш поуныя і тыповыя апісанні традыцыйных вясельных абрадаў, зробленыя этнографамі і фалькларыстамі у асноўным у XIX—XX стст. Змешчаныя тут матэрыялы даюць шырокае уяуленне пра беларускае вяселле, яго характэрныя рысы і рэгіянальныя асаблівасці. У апісаннях пададзены шматлікія тэксты вясельных песень. Разлічан на этнографаў, фалькларыстаў, філолагаў, работнікаў культуры і ўсіх, хто цікавіцца беларускай народнай творч... Болей »
Час паказаў, што традыцыі беларускай камедыі другой паловы XX стагоддзя па-свойму таленавіта і самабытна прадоўжыў наш знакаміты раманіст і драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Георгій Марчук. Арыгінальныя сюжэты, гумар, займальная інтрыга, каларытныя народныя характары, буфанада, іронія, а яшчэ каханне, глыбокія разважанні аб сутнасці жыцця чалавека — усё гэта прысутнічае ў кожным творы пісьменніка. Можа,таму яго ка... Болей »
"Вясенняя ночка, / Як стой, праляцела, / I раніца з неба / Сплывае нясмела. // Свет яснасці ўзмахам / Пачаў дзянёк новы; / Хаваюцца з страхам / Начніцы і совы. // Мільённая зорак / Сямейка заснула, / Праменнямі сонца / 3 усходу міргнула. // Туман з сенажацей / Плыве, рассяецца; / Звон пута чуваці, / Начлежнік пляцецца. // Ад птушыных песень / Лясы загудзелі, / I лісце і травы / Ад росаў зардзелі. // Прачнуліся вёскі, / Дым з комінаў вал... Болей »
У зборнік уключаны лепшыя творы для дзяцей беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх — вершы, апавяданні і казкі Я. Купалы, Я. Коласа, Ф. Багушэвіча, Цёткі, М. Вагдановіча. Болей »
Збор выбраных твораў Янкі Золака (Антона Міхайлавіча Даніловіча), беларускага паэта-эмігранта, які жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі, друкуецца ў Беларусі ўпершыню. Дасюль яго вершы публікаваліся на бацькаўшчыне толькі ў калектыўных зборніках «Песьняры Случчыны» (1943 г.), «Туга па Радзіме» (1992 г.). Выданьне падрыхтавана на падставе аўтарскага рукапісу з захаваньнем правапісу арыгінала. Зацікавіць прыхільнікаў беларускай паэзіі, дасьлед... Болей »
У займальнай форме раскрываюцца драматычныя старонкі жыццяпісу Уладзіслава Сыракомлі (1823-1862), аднаго з самых папулярных і любімых паэтаў Беларусі ў мінулым, асвятляецца яго творчы шлях, які адлюстраваў паваротныя моманты ў грамадска-культурным жыцці роднага краю. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў — «Чалавечая камедыя». Літаратурны свет, створаны Бальзакам, населены прадстаўнікамі ўсіх сацыяльных тыпаў і прафесіяў — ад жабрака да марк... Болей »
Некалькі гадоў таму я вяла вячэрні курс пад назвай «Псіхалінгвістыка» і была вельмі здзіўлена водгукам, які ён выклікаў. Прыйшла вял ікая група зацікаўленых, разумных людзей, у многіх з іх былі сур'ёзныя падставы вывучаць гэты прадмет. Там былі лагапеды, настаўнікі пачатковых школ, рэкламны агент, бібліятэкар, псіхолаг па адукацыі — і гэта малая частка прафесій тых людзей, з якімі я сустракалася пры вядзенні курса. Там былі і бацькі, як... Болей »
У якасьці ілюстрацыяў адбіраюцца толькі архіўныя здымкі і гістарычныя выявьі пабудоваў. На жаль мы ня можам гарантаваць высокае якасьці ўзнаўленьня зьмешчаных ілюстрацыяў, а таксама ўсю паўнату захаванага на сёньня ілюстратыўнага мзтэрыялу. Найперш гэта абумоўлена тэхнічнымі і матэрыяльнымі прычынамі. Тым ня менш мы лічым, што зможам прапанаваць шырокаму чытачу найбольш поўньі аб'ём ілюстрацыяў, якія ніколі не друкаваліся разам на стар... Болей »