![]() |
![]() |
Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа - так вызначыў аўтар сваю кнігу. У ёй спрабуе ён ажывіць падзеі, вобразы таленавітых людзей розных часоў, якія былі забыты. Кніга адкрывае новыя старонкі з жыцця беларускага народа. Болей »
«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг. Болей »
Зборнік ставіць сваёй мэтай раскрыць песенную сістэму Усходняга рэгіёна Беларусі — Падняпроўя ў суадносінах уласна песенных і карагодна-гульнявых традыцый. Ён асноўваецца на сучасных аўтэнтычных запісах і натыроўкях каляндарных, сямейна-абрадавых і пазаабрадавых песень у адзіночным і харавым распевах. Разлічаны на этнамузыказнаўцаў, этналінгвістаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных навучальных устаноў... Болей »
Беларусы Беласточчыны добра захавалі традыцыйную народную культуру, пачэснае месца ў якой займаюць песні. Народная творчасць Беласточчыны зведала ўплыў польскай, украінскай і літоўскай паэзіі, але захавала сваю беларускую этнічную адметнасць. На сучасным этапе найбольшае пашырэнне маюць калядныя, валачобныя, велікодныя, восеньскія, вясельныя і хрэсьбінныя, любоўныя і сямейна-бытавыя песні. Усе яны належным чынам прадстаўлены ў томе. Раз... Болей »
У кнігу Арсеня Ліса (нар. у 1934 г.), кандыдата філалагічных навук, вядомага даследчыка-фалькларыста, аўтара папулярных сярод чытачоў прац па гісторыі культуры, увайшлі артыкулы пра А. Грыневіча, М. і Г. Гарэцкіх, М. Агінскага, людзей, што пакінулі глыбокі след у грамадска-культурным жыцці Беларусі і Польшчы. Гэта кніга і пра людзей малавядомых, якія, аднак, шмат зрабілі для ўмацаваныя традыцый нацыянальнай культуры. Болей »
Дзяцінства Яна пачыналася звычайна для шляхецкага асяроддзя. Хатняя адукацыя шляхецкіх дзяцей уключала ў сябе і музычную. Для Янавай сястры Ганны ўзылі настаўніка музыкі. На яе занятках маленькі Янка проста прысутнічаў і ціхенька глядзеў дзе якія ноты, напісаныя на паперы, размяшчаюцца на клавіятуры. Ужо ў маленстве Янка ставраў музыку, але нотнай граматай яшчэ не валодаў - дапамагала яму настаўніца, якая запісвала гэтыя "творы". Болей »
Пражытае і перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў і расказанае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае і перажытае разам з людзьмі — гэта і трагедыі, і няшчасці, і беды, і светлыя мары і радасці, і глыбокая вера ў людскасць ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу і розум. Болей »
Нарыс «Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман» прысьвечаны паходжаньню і лёсу геаграфічных назоваў на Беларусі, паводля навуковых дадзеных і народных паданьняў. У нарысе прыгадваецца больш за 500 нашых назоваў — гарады, мястэчкі, паасобныя гістарычныя вёскі, гарадзішчы, крушні замкаў, узвышшы, вазёры, рэкі, рэчкі, балоты, пушчы і г. д. У сувязі з колькасьцю назоваў сталася патрэбнай іх клясыфікацыя, як налрыклад — назовы гістарычнага паходжаньн... Болей »
Тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва" штогод аб'яўляе літаратурны конкурс для трох узроставых групаў - для дзяцей, моладзі і дарослых. Па выніках конкурсу традыцыйна з'яўляецца зборнік конкурсных твораў, узнагароджаных і не толькі. У Зборніку знойдзеце вершы пачаткоўцаў, а таксама масцітых складальнікаў словаў. Не знойдзеце затое тут ні таго, што публікавалася дзе-колечы раней, ні твораў нічкіх прафесійных літаратараў, ці сяброў літаратурны... Болей »
Гістарычны раман дакумэнт Пляц Волі Алеся Пашкевіча прысьвечаны, старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам. Раман складаецца з некалькіх частак, маюць роз... Болей »