Баравік Ірына, Супраць ветру

Супраць ветру

Баравік Ірына

А з маім пісаннем то так: вершы, асаджваюць навокал мяне і змушаюць выбіраць. Выбар жа надта цяжкі, бо сярод іх безлічы ёсць многа такіх, якія трэба адкінуць. Таму іменна верш у моманце яго запісвання есць светам ламінуючым нада мною. Але я знаходжуся ў ім. Вельмі цешылася б я, калі б ведала, што ў гэтых вершах, якія я паспела запісаць, Чытач знайшоў частачку сябе, для сябе. (Іра Баравік) More »


Барадулін Рыгор, Суровая вымова

Суровая вымова

Вершы

Барадулін Рыгор

Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці. More »


Грахоўскі Сяргей, Суровая дабрата

Суровая дабрата

Дакументальная аповесць

Грахоўскі Сяргей

У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. More »


Дубянецкі Эдуард, Сусветная культура: ад старажытнасці да нашых дзён

Сусветная культура: ад старажытнасці да нашых...

Папулярны энцыклапедычны даведнік

Дубянецкі Эдуард

У даведніку разглядаюцца асаблівасці сусветнай культуры — ад старажытнага часу да канца 20 стагоддзя. Асобныя раздзелы прысвечаны апісанню адметных рыс гісторыка-культурнага развіцця першабытнага грамадства, першых цывілізацый свету (Месапатамія, Егіпет, Індыя, Кітай), выяўленню спецыфікі сусветнай культуры ў перыяды антычнасці і сярэдневякоўя, новага і навейшага часу (Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым, Японія, Візантыя, дакалумбавая А... More »


Панізьнік Сяргей (Папар), Сустрэча роднасных сусветаў

Сустрэча роднасных сусветаў

Панізьнік Сяргей (Папар)

У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. More »


Жук Ігар, Сустрэчны рух

Сустрэчны рух

Літаратуразнаўчыя эцюды

Жук Ігар

Кніга вядомага крытыка, літаратуразнаўцы Ігара Жука прапануе шэраг арыгінальных назіранняў над беларускім літаратурным працэсам, прачытанне і новае асэнсаванне творчасці беларускіх пісьменнікаў — Ул. Чаржынскага, К. Чорнага, Я. Купалы. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй мастацкага слова. More »


Васючэнка Пятро, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Дапаможнік для настаўніка

Васючэнка Пятро

Modern Belarusian Dramaturgy by Pyatro Vasyuchenka is an aid to Belarusian literature teachers. It explores various genres from comedy to tragedy and absurd theater. Among the modern playwrights the author lists classics like Yanka Kupala, Kandrat Krapiva and Andrey Makayonak The contemporary playwrights include Ales Dudarau and Ales Petrashkevich. The aid is aimed to help teachers understand Belarusian dramaturgy in all of its m... More »


Бельскі Алесь, Сучасная беларуская літаратура

Сучасная беларуская літаратура

Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.)

Бельскі Алесь

У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. More »


Лепешаў Іван, Сучасная беларуская літаратурная мова

Сучасная беларуская літаратурная мова

дапаможнік

Лепешаў Іван

Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія стан... More »


Бельскі Алесь, Сучасная літаратура Беларусі

Сучасная літаратура Беларусі

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

Кніга доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя Белдзяржуніверсітэта А. I. Бельскага знаёміць маладых чытачоў з сучаснай літаратурай Беларусі, яе асноўнымі кірункамі i тэндэнцыямі развіцця. Даецца характарыстыка літаратурнай сітуацыі ў рэспубліцы, разглядаюцца найбольш важныя мастацкія набыткі беларускай паэзіі, прозы i драматургіі ў другой палове 80-х — 90-я гады. Разлічана на шырокае кола чытачоў... More »


First   Previous   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97]   Next   Last