Мальдзіс Адам, Восень пасярод вясны

Восень пасярод вясны

Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

Мальдзіс Адам

У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў. Болей »


Быкаў Васіль, Воўчая зграя

Воўчая зграя

Аповесць

Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сю... Болей »


Андрасюк Міхась, Вуліца Добрай Надзеі

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні

Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009», што ўручаецца часопісам «Дзеяслоў». Болей »


Вярцінскі Анатоль, Выбранае

Выбранае

Вярцінскі Анатоль

У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. Болей »


Быкаў Васіль, Выбранае

Выбранае

Для старэйшага школьнага ўзросту

Быкаў Васіль

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу. Болей »


Гарэцкі Гаўрыла, Выбранае

Выбранае

Гарэцкі Гаўрыла

Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі, а таксама лісты і складзены братамі Гарэцкімі «Маскоўска-беларускі слоўнік». Творчая спадчына Г. Гарэцкага ўпершыню сабраная пад адной ... Болей »


Улашчык Мікалай, Выбранае

Выбранае

Улашчык Мікалай

Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку давялося зведаць усе кругі гулагаўскага пекла, але зламаць яго не ўдалося, ён не адступіўся ад свайго і здолеў шмат што здзейсніць з з... Болей »


Аркуш Алесь, Выбранае

Выбранае

вершы і паэма

Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць с... Болей »


Бураўкін Генадзь, Выбранае 1955-1995

Выбранае 1955-1995

Вершы, паэмы, казкі, песні

Бураўкін Генадзь

У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. Болей »


Плятон, Выбраныя дыялёгі, Другое выданьне

Выбраныя дыялёгі

Плятон

Прамову абароннага характару Сакратас сказаў перад атэнскім судом у 399 г. п.н.э. пасьля таго, як Мэлетас і Анітас, і Лікон высунулі абвінавачаньні, што Сакратас нарушае права тым,што: а/ "дасьледуе і зглыбляе ўсё, што ёсьць над зямлёю і пад зямлёю", б/ "ведае, як дрэнную рэч учыніць лепшаю; в/ "вучачы гэтыя самыя рэчы іншых; і г/ атрымлівае плату за навуку"; д/ "ня верыць у багоў, у якіх гаспадарства верыць, але замест іх верыць у... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95]   Наступная   Апошняя