![]() |
![]() |
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага матэматыка В. Ермакова — вучонага і педагога, заснавальніка першага ў Расіі “Часопіса элементарнай матэматыкі”. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Роздум пра трагедыю Я.Купалы ў трыццатыя гады, вайну і маральнасць у творах В.Быкава, нетрадыцыйныя думкі пра А.С.Пушкіна... Адказы на гэтыя і іншыя надзённыя пытанні спрабуе знайсці аўтар кніжкі. Іншыя яе старонкі - пра нашу мову-гаротніцу, пра гвалт над ёю, ранейшы і сучасны. Адрасуецца выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі літаратуры, мовы, гісторыі. Болей »
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца.... Болей »
Артыкулы тэарэтыкаў і практыкаў сучаснай амерыканскай журналістыкі, што ўвайшлі ў дапаможнік, прысвечаны такім важным аспектам журналісцкай работы, як збор інфармацыі і рэдагаванне газетных матэрыялаў, падрыхтоўка выпускаў тэле і радыёнавін, заснаванне ўласнай газеты, арганізацыя рэкламнага сэрвісу і г.д. Матэрыялы дапаможніка падабраны адмыслова для працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краін цэнтральна-ўсходнееўрапейскага рэгіёна, у ... Болей »
Пісьменнік смела і аб'ектыўна ўздымае шэраг экалагічных і сацыяльных праблем Беларускага Палесся, э болем і трывогай расказвае мастацкімі сродкамі ў сваім дзённіку аб тым, што давялося ўбачыць у час навуковай экспедыцыі, арганізаванай АН БССР. Для шырокага чытача. Болей »
Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя ... Болей »
Пачынаўся спякотны дзень лета 1939 года. Вясковы люд на «крэсах», унурыўшы галовы, поўныя невясёлых, тужлівых думак, валіў з косамі ды граблямі хто на сваю паласу, хто на панскую сенажаць. МІмаходзь сяляне кі-далі позІркі на пасажырскі поезд, што набліжаўся з бо-ку Міёраў да ДруІ. Шэрыя андаракі ды зрэбныя кашулі не звярнулі асаблівай увагі на цягнік мо таму, што ён тут праходзіў штодня, а хутчэй таму, што іх займаў іншы, чыста сялянскі... Болей »
Двор у Туганавічах (былы Наваградскі павет), ва ўяўленні кожнага, хто захапляецца творчасцю А. Міцкевіча, непарыўна звязаны з імем паэта і з вобразам яго чароўнай музы — Марылі Верашчакі. У кнізе прасочваецца развіццё гэтага ўладання на працягу XV ст. — 30-ых гг. XX ст. Высвятляецца роля маёнтка і яго жыхароў у лёсе славутага паэта. Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, усіх, хто зацікаўлены мінулым нашай Бацькаўшчын... Болей »
Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей. Болей »
Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй, даволі герметычнай, прасторы, яны ўводзяць вершы ў кантэкст дыялогу. Безумоўна, прапанаванае тут... Болей »