Грыцук Вольга, Мы стваралі сваю Беларусь

Мы стваралі сваю Беларусь

жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука

Грыцук Вольга

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго з лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. У кнізе сьпісаны ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але не зрокся сваёй беларускасці. Тут сабраны ўспаміны людзей, якія асабіста зналі Алеся Грыцука, людзей, жыццёвыя шляхі якіх на коратка, або на заўсёды, неаднойчы срыжаваліся, або даўжэйшы час крочылі побач з жыццёвым ... Болей »


Пятроўскі Ян, Мэмуары, Кніга другая

Мэмуары

Стагодзьдзе ў рэтраспэкце (1945-1953)

Пятроўскі Ян

Нам трэба было-б жыць, быццам энаходзіліся-б мы ў вабсягу бачаньня ўсімі. Нам трэба было-б думаць гэтак, быццам найболей сукрытыя куточкі нашае душы былі даступнымі для зроку чалавека. Бо якая карысьць ад схаваньня чаго-небудзь ад людзей? Схаваць ад Бога нічога немагчыма.., Спадзяешся ты добраслаўленьняў Неба? - будзь добрым. Аддае пашану багам той, хто крочыць па сьлядох іхных /сьледам высокіх ідэалаў іхных/. А як мы паступаем? Якімі п... Болей »


Юрэвіч Лявон, Мэмуары на эміграцыі

Мэмуары на эміграцыі

Крыніцазнаўчае дасьледаваньне

Юрэвіч Лявон

Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных дасьледаваньняў. Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца два аўтары — Уладзімер Дудзіцкі й Вольг... Болей »


Цярохін Станіслаў, Мядовы бунт

Мядовы бунт

Цярохін Станіслаў

У кніжцы вядзецца гутарка не толькі пра жыццё і дзейнасць некаторых нашых славутых, але малавядомых у свеце землякоў, велічныя постаці якіх выразна выдзяляюцца на размытым часам гістарычным небасхіле, але і пра падзеі, у драматычным водгуллі якіх паўстаюць гераічныя характары, імкненні, надзеі і мары нашых дзядоў і прадзедаў. Чытач атрымае таксама агульнае ўяўленне аб узроўні і ўмовах развіцця навукі і культуры ў часы, ад нас далёкія і... Болей »


Андрасюк Міхась, Мясцовая гравітацыя

Мясцовая гравітацыя

Андрасюк Міхась

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў... Болей »


Глыбінны Уладзімер, На берагох пад сонцам

На берагох пад сонцам

Апавяданьні і аповесьці

Глыбінны Уладзімер

Глыбінны Ўладзімір (сапр. Сядура; 1910-1995), даследчык, публіцыст. Нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў БДУ, у 1933 г. быў арыштаваны, тры гады знаходзіўся ў высылцы. У 1939 г. скончыў Ленінградскі ўніверсітэт, у маі 1941 г. атрымаў ступень доктара філалагічных навук. У гады нямецкай акупацыі рэдактар часопіса «Новы шлях», апрацаваў кнігі «Беларускі тэатр», «Беларускае мастацтва» і зборнік публіцыстыкі «Жыве Беларусь», якія не пабачылі свету... Болей »


Багдановіч Янка, На жыццёвым шляху

На жыццёвым шляху

Успаміны

Багдановіч Янка

Надзвычай цікавым, бурлівым жыццём жыла беларуская Вільня ў міжваенным часе. Сведка і актыўны ўдзельнік беларускага культурнага жыцця ў Вільні 20-30-х гг., беларускі выдавецкі работнік і журналіст Янка Багдановіч у сваёй кнізе дзеліцца ўспамінамі пры перажытыя гады, пра дзейнасць Віленскай беларускай гімназіі, Друкарні імя Францішка Скарыны, пра выпрабаванні і пакуты, пра пасляваенную працу ў віленскіх школах. Болей »


Калубовіч Аўген, На крыжовай дарозе

На крыжовай дарозе

Успаміны

Калубовіч Аўген

Ужо аддаўна ведама, што аб кожнай дзяржаве трэба судзіць ня столькі паводля ейнага тэхнічнага прагрэсу й нат ня столькі паводля ейнага матар'яльнага дастатку (хоць гэта й вельмі важна!), колькі паводля таго, якое месца ў гэтай дзяржаве займае чалавек і як у ёй паважаецца чалавечая годнасьць. Болей »


Мартынюк Жэня, На парозе

На парозе

Мартынюк Жэня

Аглядаючыся на пройдзены шлях, разьвітваючыся са сваімі юначымі летуценьнямі, паэтка з прыкрасьцю асэнсоў­вае былую ўласную наіўнасьць, калі верылася ў непарушнае трывалае пачуцьцё, у шчасьце “на ўсё жыцьцё”. Болей »


Хаўстовіч Мікола, На парозе забытае святыні

На парозе забытае святыні

Творчасць Яна Баршчэўскага

Хаўстовіч Мікола

Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна, канцэптуальна дасьледуе прозу пісьменьніка – аўтара бадай найбольш містычнай кнігі пра Беларусь “Шляхціц Завальня”. Доўгі час творчасьць ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94]   Наступная   Апошняя