Дранько-Майсюк Леанід, ...Натуральны, як лінія небасхілу

...Натуральны, як лінія небасхілу

Архіўная аповесць пра Максіма Танка

Дранько-Майсюк Леанід

Паэт Леанід Дранько-Майсюк выступіў у дакументальным жанры, напісаў архіўную аповесць “…Натуральны, як лінія небасхілу”. Гэта твор пра беларускага песняра Максіма Танка (1912–1995), пра той час (першая палова 1930-х гадоў), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, калі за ім на́вадам хадзілі агенты дэфензівы і ягонае пашпартнае імя (Яўген Скурко) вельмі часта з... Więcej »


…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута. Ёсць... Więcej »


Геніюш Ларыса, ...унукам.

...унукам.

Вершы і лісты. Без цэнзуры

Геніюш Ларыса

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах.... Więcej »


Рублеўскі Сяргей, 'Ў, тое, што мы скарацілі

'Ў, тое, што мы скарацілі

апавяданні, эсэ

Рублеўскі Сяргей

У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце. Więcej »


Дзярновіч Алег,

"... in nostra Livonia"

Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніяй у канцы XV - першай палове XVІ стст. Сістэматызацыя і актавы аналіз

Дзярновіч Алег

У цэнтры ўвагі аўтара манаграфіі - гісторыя ўзаемадачыненняў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніі ў канцы XV - першай палове XVI стст. Тэма гэтая пададзена праз прызму дакументальных крыніц. Таму шмат увагі ў кнізе надаецца методыцы даследавання, а менавіта фармулярнаму аналізу актаў. Апроч таго, пад увагу трапляюць і археаграфічныя аспекты выдання крыніцаў, а менавіта гісторыя і методыка іх публікацыі. Галоўныя героі прапанаванай... Więcej »


Адамовіч Антон,

"Як дух змаганьня Беларусі"

Да 100-х угодкаў нараджэньня Івана Луцкевіча

Адамовіч Антон

У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня 1919 г.). Аднак, для адзначэньня гэтых угодкаў у савецкай Беларусі блізу нічого ня было зроблена. Адтуль і дайшоў да нас толькі артыкул ка... Więcej »


Каржанеўская Галіна, “Што варта радасці і слёз…”

“Што варта радасці і слёз…”

Біяграфія ў вершах і нарысах

Каржанеўская Галіна

У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы, калі яна вучылася, а пасля жыла і настаўнічала ў Лагойскім раёне — вёсцы Янушкавічы і мястэчку Плешчаніцы. Więcej »


Лаўрэш Леанід, «І зорнае неба над галавой…»

«І зорнае неба над галавой…»

нарысы з гiсторыi астраномii

Лаўрэш Леанід

У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX–XX стст. — выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё гэтай дасканалай навукi. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторы... Więcej »


Трафімчык Анатоль, «Наш Касцюшка слаўны!»

«Наш Касцюшка слаўны!»

гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры

Трафімчык Анатоль

Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку. Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, края-знаўцаў,так і ... Więcej »


Укладальнік Ян Максімюк, 100 словаў

100 словаў

Укладальнік Ян Максімюк

Кніга — анталёгія найлепшых тэкстаў, якія зьявіліся ў рубрыцы «100 словаў» на сайце Радыё Свабода ў 2014–2016 гг. Рубрыка набыла вялікую папулярнасьць сярод чытачоў сайту Свабоды, стаўшы дэмакратычнай плятформай для адмену творчым досьведам паміж прызнанымі аўтарамі і пачаткоўцамі. Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Następna   Ostatnia