Станкевіч Ян, З украінскіх дачыненьняў да Вялікалітвы-Беларусі

З украінскіх дачыненьняў да Вялікалітвы-Белар...

Станкевіч Ян

Цяпер, калі Расія усімі сяродкамі русыфікуе і на'т фізычна нішча наш народ, ё справаю вялікае вагі, як ставяцца да нас іншыя суседзі нашыя. Вось. Украіна. На ўсіх нашых адправах, як угодкі і інш., заступнікі Украінцаў пэўняць нас у сваім вялікім да нас прыязьньстве. Паглядзім, як ё запраўды. Болей »


Шабовіч Святаслаў, З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгоркаў

З фальварка Марцінова да Фармінгтонскіх узгор...

Гісторыя аднаго падарожжа

Шабовіч Святаслаў

Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах... Болей »


Рублеўская Людміла, З'яўленне Інфанты

З'яўленне Інфанты

вершы

Рублеўская Людміла

У Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» у выдавецтве «Кнігазбор» пабачыў свет новы зборнік пісьменніцы, крытыка, журналіста Людмілы Рублеўскай, куды ўвайшлі вершы, а таксама іранічныя мемуары «Бестыярый майго савецкага дзяцінства». Філасофія, інтэлектуальнасць, шлях ад пафасу да горкай усмешкі і незнішчальны нацыянальны рамантызм — тое, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтаркі і яе чытачоў. У выданні сабраныя, як паведамляе анатацыя, “гістарычн... Болей »


Вярцінскі Анатоль, З’яўленне

З’яўленне

Вершы і паэмы

Вярцінскі Анатоль

Новыя творы паэта расказваюць пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, чалавека з чалавекам. Чытачы знойдуць у кнізе вершы чыста лірычнага плана, а таксама гумарыстычныя творы. Болей »


Янушкевіч Язэп, За архіўным парогам

За архіўным парогам

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў у святле архіўных пошукаў

Янушкевіч Язэп

Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »


Юхо Язэп, За вольнасць нашу і вашу

За вольнасць нашу і вашу

Тадэвуш Касцюшка

Юхо Язэп

У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Касмовіч Дзьмітры, За вольную і сувэрэнную Беларусь

За вольную і сувэрэнную Беларусь

Касмовіч Дзьмітры

Увазе чытачоў прапаноўваюцца мэмуары сваяка Якуба Коласа, стваральніка атрадаў Службы Парадку у часе нямецкай акупацыі, змагара супраць саветаў, кіраўніка Беларускага вызвольнага Фронту Дзьмітрыя Касмовіча. Аўтар засяроджвае сваю ўвагу на ўспамінах 20-40 гадоў мінулага стагодзьдзя. Апісвае і жыцьцё на Нясьвіжчыне “за палякамі”, і прыход саветаў, беларускую дзейнасьць пад час нямецкай акупацыі. Кніга напісаная жывой сакавітай мовай, лё... Болей »


Кудравец Анатоль, За дальнім прычалам

За дальнім прычалам

Літаратурныя партрэты.

Кудравец Анатоль

У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана... Болей »


Чэмер Андрэй, За калючым дротам

За калючым дротам

Рабыня

Чэмер Андрэй

Гадунец сялянскай сям’і — Андрэй Чэмер (Аляксей Анішчык) здабыў сярэднюю асьвету ў Наваградзкай Беларускай гімназіі, у якой вучыліся пераважна сялянскія дзеці. Усе яны ня толькі зналі цану мазаля і ўласнага куска хлеба, але таксама, пад дабрачынным уплывам педагогаў, цьвёрда усвоілі жыватворныя прынцыпы дабра, праўды і справядлівасьці, здаровага патрыятызму. Начынаючы з пятага класа школы, будучы журналіст і паэт нязьменна трымаўся кляс... Болей »


Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесці i апавяданні

Іпатава Вольга

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя