Суднік Станіслаў, Лідскія скрыжалі

Лідскія скрыжалі

Суднік Станіслаў

У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса "Лідскі летапісец". Біблейскія скрыжалі - гэта каменныя табліцы, на якіх запісаны дзесяць запаведзяў, што Бог прадыктаваў Майсею. У пераносным сэнс е скрыжалі - гэта тое, што трэба памятаць. "Лідскія скрыжалі" - зборнік гістарычных эцюдаў напісаных за апошнія дзесяць гадоў у асноўным для часопіс... Болей »


Быкаў Васіль, Ліквідацыя

Ліквідацыя

Без цэнзуры

Быкаў Васіль

У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у... Болей »


Зуёнак Васіль, Лінія высокага напружання

Лінія высокага напружання

Літаратурна-крытычныя нататкі, постаці, роздум

Зуёнак Васіль

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі паэт Васіль Зуёнак прапануе чытачу кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, дзе вядзецца гаворка пра своеасаблівасць паэтычнага слова, пра шлях развіцця сучаснай беларускай паэзіі, пра творчасць Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Максіма Лужаніна, Васіля Віткі, Анатоля Вялюгіна, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна і інш. Болей »


Барадулін Рыгор, Лінія перамены дат

Лінія перамены дат

Новая кніга лірыкі

Барадулін Рыгор

Новая кніга вершаў i іхаэм Рыгора Барадуліна — вынік плённай творчай працы паэта апошніх двухтрох год, яго паездак на роднай Беларусі, на берагі Ціхага акіяна, у Запаляр'е, Прыбалтику 1 іншыя краі Радзімы. Гэта — шчыры i прачулы расказ аб усім убачаным i перажытым, аб марах i пачуцця нашага сучасніка. Болей »


Жарнасек Ірына, Ліст да сына

Ліст да сына

Апавяданні

Жарнасек Ірына

Першая кніга маладога празаіка ўключае апавяданні, героямі якіх з'яўляюцца нашы сучаснікі. У творах раскрываецца праўда жыцця, узнімаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь, дзе б яна ні жыла,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за лёс роднай зямлі. Болей »


Манюшка Станіслаў / Moniuszko Stanisław, Ліставанне: 1826 — 1851 / Korespondencja 1826 — 1851

Ліставанне: 1826 — 1851 / Korespondencja 1826...

Манюшка Станіслаў / Moniuszko Stanisław

Славуты сын нашай зямлі Станіслаў Манюшка (1819—1872), які лічыцна бацькам не толькі польскай, але і айчыннай нацыянальнай оперы, прамаўляе ўрэшце па-беларуску. Кніга з'яўляецца адным з першых пунктаў рэалізацыі юбілейнага праекта, скіраванага да годнаі а ушанавання на радзіме 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара. Само капітальнае выданне ліставання, рупліва падрыхтаванае В.РудзІньскім у Польшчы (1969), даўно стала рарытэтам. Болей »


Яновіч Сакрат, Лістоўе Listowie

Лістоўе Listowie

Яновіч Сакрат

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »


Пецюкевіч Мар’ян, Лісты

Лісты

(1956-1982)

Пецюкевіч Мар’ян

Яшчэ адносна нядаўна, у 50-я гады ХХ-стагоддя практычна не было іншай сувязі паміж людзьмі, якія жылі далёка адзін ад аднаго, як толькі традыцыйная паштовая сувязь. Дарэчы, у даследаваннях гісторыкаў перыяду не толькі ХХ ст., але і ранейшых часоў, значнае месца адводзіцца карэспандэнцыям. Таму што пісьмо гэта не толькі паведамленне пра надзённыя справы, але яшчэ і абмен думкамі, меркаваннямі. У лістах часам сабраны ўвесь унутраны свет, ... Болей »


Баена Юрка, Лісты блакітных успамінаў

Лісты блакітных успамінаў

Баена Юрка

— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »


Някляеў Уладзімір, Лісты да Волі

Лісты да Волі

Вершы і паэма

Някляеў Уладзімір

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе. Уладзімір Някляеў: - Гэтая кніжка называецца «Лісты да Волі». Яна складаецца з трох ра... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя