Грыцук Вольга, Мы стваралі сваю Беларусь

Мы стваралі сваю Беларусь

жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука

Грыцук Вольга

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго з лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. У кнізе сьпісаны ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але не зрокся сваёй беларускасці. Тут сабраны ўспаміны людзей, якія асабіста зналі Алеся Грыцука, людзей, жыццёвыя шляхі якіх на коратка, або на заўсёды, неаднойчы срыжаваліся, або даўжэйшы час крочылі побач з жыццёвым ... Болей »


Кавалёў Сяргей, Мэва

Мэва

Казкі

Кавалёў Сяргей

У казках, якія склалі першую кнігу прозы маладога аўтара,— незвычайны, казачны свет. Ix герояў аб'ядноўвае неадольнае імкненне да прыгажосці i гармоніі. Болей »


Мельнікаў Ігар, Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.

Мельнікаў Ігар

Кніга прысвечана невядомым старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Напісана на падставе дакументаў з архіваў Беларусі, Польшы, Расіі і іншых краін, вусных успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара. Кніга ўтрымлівае больш за 100 унікальных архіўных здымкаў. Болей »


Клімковіч Максім, Мяжа па даляглядзе

Мяжа па даляглядзе

Аповесці, дэтэктыўны раман

Клімковіч Максім

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаў... Болей »


Акудовіч Валянцін, Мяне няма

Мяне няма

Роздумы на руінах чалавека

Акудовіч Валянцін

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту ве... Болей »


Мінкін Алег, Мяне тут не было…

Мяне тут не было…

Паэзія і проза

Мінкін Алег

Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах. У 2018 годзе аўтара ўганаравалі Літаратур... Болей »


Шалкевіч Віктар, Мястэчка G… …і ваколіцы…

Мястэчка G… …і ваколіцы…

дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса

Шалкевіч Віктар

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з нас… Болей »


Андрасюк Міхась, Мясцовая гравітацыя

Мясцовая гравітацыя

Андрасюк Міхась

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў... Болей »


Аркуш Алесь, Мясцовы час

Мясцовы час

Раман

Аркуш Алесь

Падзеі ў другім рамане Алеся Аркуша «Мясцовы час» адбываюцца на Полаччыне прыканцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў – знакавыя культурніцкія зьявы Полаччыны канца ХХ ст., зь якімі аўтар быў зьвязаны. Болей »


Гілевіч Ніл, На высокім алтары

На высокім алтары

Новая кніга паэзіі

Гілевіч Ніл

Свае думкі і адчуванні, народжаныя кладаным жыццём сучаснага грамадства, прыносіць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч на высокі алтар паэзіі. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчота і замілаванне, туга і расчараванне — увесь спектр абвостраных пачуццяў адбізаецца ў лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах, уключаных у яго новую кнігу. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя