Панізьнік Сяргей, На ўсе вякі...

На ўсе вякі...

Зборнік вершаў на беларускай мове і ў перакладах на англійскую і французскую мовы

Панізьнік Сяргей

У кнігу ўвайшлі пераклады вершаў С. Панізьніка на англійскую і французскую мовы, зробленыя Д. Т. Уолкат, Л. У Таболіч, Н. С. Дзябольскай. Болей »


Цемушаў Віктар, На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага

На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага

Сярэдзіна XIV ─ першая палова XVI ст.

Цемушаў Віктар

Віктар Цемушаў (1975—2011) — гісторык, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, у цэнтры ягоных дасьледаваньняў — літоўска-маскоўская мяжа канца XIV — першай трэці XVI стст. У 2009 г. у маскоўскім выдавецтве “Квадрига” выйшла яго манаграфія “Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в.: территориальные трансформации в пограничном регионе”. Гэтая к... Болей »


Някляеў Уладзімір, На ўсякім свеце

На ўсякім свеце

апавяданні і прыпавесці

Някляеў Уладзімір

«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» - напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе - жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. I тэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя - і ў той жа час н... Болей »


Гілевіч Ніл, На флейце самоты

На флейце самоты

Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”

Гілевіч Ніл

«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і л... Болей »


Рагойша Вячаслаў, На шляху  да Парнаса

На шляху да Парнаса

Даведнік маладога літаратара

Рагойша Вячаслаў

Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна ацаніць вартасці прачытанага. Мы дагэтуль гаварылі пра стваральнікаў літаратурных твораў. A хіба не трэба валодаць хаця б асноўнымі ве... Болей »


Анджэй Стасюк, На шляху ў Бабадаг

На шляху ў Бабадаг

Анджэй Стасюк

Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе. Аўтар згадвае людзей, звычаі, апісвае мясціны і краявіды. Асаблівую цікавасць уяўляюць развагі пісьменніка пра менталітэт і звычаі жыхароў гэтай часткі Еўропы, якую многія лічаць адсталай і прымітыўнай.... Болей »


Чэмер Андрэй, Наваградзкая Беларуская Гімназія

Наваградзкая Беларуская Гімназія

Чэмер Андрэй

Прапануемая чытачам манаграфія раскрывае гісторыю дзейнасці Наваградзкай Беларускай Гімназіі на працягу ўсіх гадоў яе існавання. Усе падзеі і характарыстыкі абаснованы фактамі і фотаздымкамі, характар кнігі - дакументальны. За пасільную дапамогу ў выданні “Манаграфіі” складаем шчырую падзяку Паважаным Сп.Сп.: А. Аугулісу, М. Аляшкевічу, М. Белямуку, С. Будкевічу, З. Зіняк, В. Іпатавай, Каленіку, Лайме Касюлене, Касьцюкевічу, М. Лужынска... Болей »


Мірановіч Яўген, Навейшая гісторыя Беларусі

Навейшая гісторыя Беларусі

Мірановіч Яўген

На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінс... Болей »


Барадулін Рыгор, Навошта

Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, у атачэньні фотаздымкаў Джона Кунстадтэра

Барадулін Рыгор

У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала кнігу "ўдалай і унікальнай", а яе першую прэзентацыю — "гонарам для музея". А Алесь Камоцкі паведаміў, што аўтар выдання паабяц... Болей »


Камоцкі Алесь, Навошта было мінулае

Навошта было мінулае

Камоцкі Алесь

Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя