Ганна Кісліцына, Новая культурная сітуацыя

Новая культурная сітуацыя

змена культурнай парадыгмы

Ганна Кісліцына

Незалежна ад таго, які сэнс укладае сёння ў вызначэнне "постмадэрнізм" беларускае літаратуразнаўства — вызначае гэтым словам новую культурную парадыгму ці толькі стылёвую плынь, якая стала праяўляцца ўжо з сярэдзіны 1980-х гг., — відавочна, што сёння ўжо нельга абмінуць гэтую з’яву, калі мы хочам стварыць цэласнае ўяўленне пра нацыянальную літаратуру апошняга дваццацігодздзя. Болей »


Марціновіч Віктар, Ноч

Ноч

Марціновіч Віктар

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў. Болей »


Гапееў Валеры, Ноч цмока

Ноч цмока

Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… Болей »


Белямук Міхась, Нумізматыка. Сфрагістыка. Успаміны

Нумізматыка. Сфрагістыка. Успаміны

Белямук Міхась

Улетку 1930 г. селянін выараў гліняны гаршчочак, у якім было 200 сярэбраных арабскіх дырхемаў. Прыблізна палова манетаў разышлася па людзях, а другую палову манетаў купіў захавальнік Львоўскага музэю спадар Чалоўскі. Ад Чалоўскага 42 дырхемы купіў нумізмат Ф. Сьцібайла, але падчас вайны згубіў большасьць манет. Зьбераглося 4 дырхемы, якія апісаў Анатоль Гупенец. Нумізмат В. Кубяк прыпушчае, што скарб быў купецкім і захаваны ў палове X с... Болей »


Чарняўскі Міхась, укладальнік, Ня бойцеся ахвяраў і пакут

Ня бойцеся ахвяраў і пакут

Дакумэнты і матэрыялы пра дзейнасьць мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падзем'я (1948-1950 гг.)

Чарняўскі Міхась, укладальнік

Часам можна пачуць меркаваньне, што ў саветызаванай. Беларусі не было пасьляваеннага антыкамуністычнага руху, адсутнічалі спробы супраціву рэжыму. Гэтакая думка ня мае нічога агульнага з рэчаіснасьцю. У Беларусі быў шырокі антыкамуністычны супраціў. Але наша краіна знаходзілася тады пад вельмі шчыльным .каўпаком., і таму зьвесткі пра змаганьне і рэпрэсіі не траплялі на старонкі эўрапейскіх газет, у перадачы радыёстанцый вольнага сьвету.... Болей »


Адамчык Вячаслаў, Нязрушаны камень

Нязрушаны камень

Апавяданні

Адамчык Вячаслаў

У кнізе выдатнага беларускага літаратара — Вячаслава Адамчыка (1933—2001) сабраны апавяданьні апошніх гадоў жыцця. Зборнік "Нязрушаны камень” быў складзены аўтарам літаральна за некалькі месяцаў да смерці. Проза Адамчыка вылучаецца шчырасцю, тонкім лірызмам і своеасаблівай дасканалай моваю. Творчасць Вячаслава Адамчыка з'яўляецца ўзорным прыкладам служэння ідэалам Бацькаўшчыны. Болей »


Тамковіч Аляксандр, Няскораны Міхаіл Марыніч

Няскораны Міхаіл Марыніч

Гiсторыя ў фота

Тамковіч Аляксандр

Першая частка назвы «Няскораны Мiхаiл Марынiч» — з майго нарыса ў газеце «Новы час», якi быў надрукаваны 3 лютага 2012 года, а другая — «Гiсторыя ў фота» — дадалася падчас работы над гэтай кнiгай i цалкам супадае з яе зместам. На жаль, 17 кастрычнiка 2014 года Мiхаiла Апанасавiча Марынiча не стала. Ён не паспеў убачыць гэтую кнiгу, але паспеў пражыць жыццё, вартае таго, каб пра яго ведалi iншыя. Болей »


Сапач Тацяна, Няхай не пакіне нас Восень

Няхай не пакіне нас Восень

Вершы

Сапач Тацяна

Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку, працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87). Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы “Альбаросіка” на Бела... Болей »


Якавенка Васіль, Нячывелле

Нячывелле

Апавяданні, публіцыстыка, дакументы

Якавенка Васіль

Новая кніга пісьменніка Васіля Якавенкі — гэта па-грамадзянску шчыры, і патрыятычна-ўзвышаны водгук на падзеі свайго часу. Зборнік складаецца з двух раздзелаў. У першым, асноўным, раздзеле — апавяданні, нарысы, інтэрв’ю, публіцыстычныя артыкулы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да апошняга часу. Некаторыя з іх былі напісаны ў разліку на рускамоўную прэсу і ўключаны ў зборнік на рускай мове. У другім раздзеле — хроніка пераломнага аб... Болей »


Весялкоўскі Юры, Няясна мроіліся новыя дарогі

Няясна мроіліся новыя дарогі

Весялкоўскі Юры

Лёс кожнага чалавека складаецца на лёс усяго народа. Разглядаючы біяграфіі людзей зь мінулых пэрыядаў знаходзім у іх тыя самыя праблемы, якія датычылі ўсёй нацыі. Таксама гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ўказвае нам, якія складаныя пэрыяды перажылі нашы бацькі і дзяды ў нядаўнім мінулым. Вывучэньне мінулага сваёй нацыі мусіць улічваць гісторыю беларусаў, якія былі прымушаны пакінуць сваю айчыну. Беларуская эміграцыя мае асаблівы... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя