Пракаповіч Ігар, Рэха малітваў

Рэха малітваў

вершы

Пракаповіч Ігар

Паэзія Ігара Пракаповіча адметная ўжо тым, што стваралася на зломе часу, на крутым павароце гісторыі. Многія вершы чытаюцца як шчырая сыноўняя споведзь, як святая малітва за родны край, за бацькоўскую зямлю, знявечаную чырнобыльскім атамам. Паэт кліча ў Божы храм, а ў храме тым кожны знойдзе сваю веру, сваю любоў, сваю надзею. Болей »


Зьніч, Рэха малітвы

Рэха малітвы

Вершы зь Беларусі

Зьніч

Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак верша... Болей »


Разанаў Алесь, Рэчаіснасць

Рэчаіснасць

Разанаў Алесь

У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі. Жанчына б'ецца з жанчынай. Адна ўжо старая, другая яшчэ маладая, адна патайком у лагчыне, на латцы, будоўляю не чапанай, нічыйнай зямлі, накапала бульбы, другая, што гэтую латку асвойвала i засявала, яе застала, адна спрабавала ўцячы, другая яе напярэсцігі даганяла, i в... Болей »


Пацюпа Юрась, Сабака

Сабака

вершы, эсэ, панегірыкі

Пацюпа Юрась

«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя i напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны», Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж... цяпер гэты зборнік можна лічьшь сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае. Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Раман

Бахарэвіч Альгерд

Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую... Болей »


Габрусь Тамара, Саборы помняць усё

Саборы помняць усё

готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі

Габрусь Тамара

У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў готыкі і рэнесансу ў сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз пабудаваны на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўрагараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстравана натурнымі здымкамі і графічнымі матэрыяла... Болей »


Шумскі Ян, Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)

Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)

Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі

Шумскі Ян

Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва (у прыватнасці, моладзь хавалася ў лясах ад мабілізацыі ў савецкае войска) і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Шумскі паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады.... Болей »


Мусял Багдан, Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.

Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.

Міфы і рэчаіснасць

Мусял Багдан

У гэтай працы на прыкладзе Беларусі шырока даследуецца гісторыя савецкага партызанскага руху ў час Другой сусветнай вайны. Робіцца гэта на аснове крыніц з беларускіх, расійскіх, нямецкіх, а таксама часткова польскіх і літоўскіх архіваў, якія да гэтага часу не былі ўведзеныя ў шырокі навуковы ўжытак. У кнізе храналагічна рэканструюецца развіццё савецкага партызанскага руху ў Беларусі ад яго пачатку летам 1941 г. да роспуску летам 1944 г.... Болей »


Мінскевіч Серж, Сад замкнёных гор

Сад замкнёных гор

фантастычны раман

Мінскевіч Серж

Збудаваньне было шэрае, абшарпанае. Усюды валяліся адбітыя кавалкі тынкоўкі, бэтону, плястыку. Я ішоў, і пад падэшвамі сандаляў гучна вішчалі дробныя аскепкі крохкага сьмеціва. Празь некалькі мэтраў змрочны калідор паварочваў направа, і я нібы асьлеп. Тут не было ніводнай цэлай лямпы. Давялося выпрастаць рукі і паўбокам пацопацца ў цямнечу. Сьцяна пацягнулася мокрая і сьлізкая, нібы па ёй толькі што прапоўз гіганцкі сьлімак. У глухім ту... Болей »


Баравікова Раіса, Сад на капялюшыку каханай

Сад на капялюшыку каханай

Лірыка

Баравікова Раіса

Усім вядомы біблейскі сюжэт: Бог стварыу райскі сад, пасяліў у ім Адама i Еву... Еву спакусіў Гад, пасля чаго забаронены плод пакаштаваў i Адам, але гаворка ў дадзеным выпадку не пра грэх, а пра тое, што на Зямлі ў кожнага з нас ёсць свой сад. Для лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай гэты сад — «Сад на капялюшыку каханай». Які ён, хай мярку... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя